Архіў па тэгу ‘палітыка’

Навіны са студэнцкага фронту

Была ва ўніверы. Хадзіць мне без дыплома яшчэ мінімум год невядома колькі.

Міла пагутарылі з дэканам, потым ён прадыктаваў мне тэкст заявы на аднаўленне, а калі я пайшла за бланкам заявы да метадысткі, яна ў мяне здзіўлена спытала: "А ты хіба ня ведаеш, што ты ўсё роўна паедзеш па размеркаванні?". Ну, я пра сябе канешне шчыра кажучы да канца не магла паверыць, што мяне вось проста так адпусцяць без крыві і прабачаць мне 43 мільёны. Яна яшчэ пры мне патэлефанавала кудысці там, назвала маё прозвішча і ў выніку я маю вось што: я аблажалася двойчы падчас вучобы ва ўніверы.

Чытаць далей »

Чытайце “Паранойю”. Пакуль яшчэ можаце.

Прачытала кніжку ўжо з тыдзень як, а ўсё ніяк не магу выціснуць з сябе пару радкоў пра. Пра, чаму і навошта было ўвогуле чытаць - усё ніяк не магу зразумець. Бо пасля прачытання дагэтуль неспакойна.

Звычайна я даволі блізка да сэрца ўспрымаю да сэрца кнігі. Ну, ладна, не толькі кнігі :) Можа таму я рэдка чытаю нешта новае-свежае-незнаёмае, усё больш люблю перачытваць знаёмае і новыя кнігі знаёмых аўтараў. Але тут я вырашыла, што не прачытаць і потым шкадаваць - ня ёсьць правільна. І без прадмоваў і папярэдніх рэцэнзій паглыбілася ў кнігу.

паранойя

Тут не будзе спойлераў і рэцэнзій. Паспрабую без. Ні слова пра Коленьку. Я чытала кнігу дзьве ночы ці каля таго, напісана лёгкай, хоць і закручанай мовай, з мільёнамі літаратурных абаротаў, якія не замінаюць воку, а наадварот, па вушы зацягваюць у атмасферу.  Шмат разоў лавіла сябе за грымасамі тыпу "вялікія вочы" падчас чытання, бо эмоцый яна выклікае праз край. Напісана нечакана шчыра і незвычайна, ведаючы Марціновіча яшчэ па "БелГазеце", я чакала нейкіх такіх спляценняў словаў, а атрымалася, што тэксты ў газеце на фоне кнігі выглядаюць нават бедна. Знайшла дзесяткі асабістых блізкіх паралеляў (вельмі спадабаўся ўрывак пра качак на Свіслачы), прычым дзеянні адбываюцца ў сапраўдным Менску, з амаль усімі сапраўднымі адрэсамі і назвамі ("Вуліца Маркса і Спэнсара", хех), з замененымі, але зразумелымі імёнамі (Мураўёў... зразумела не адразу нават). У кнізе так шмат болю, эмоцый і нашай, МЕНСКАЙ рэчаіснасці, што час ад часу я адрывалася ад чытання, каб перавесці дух. А апошнія старонкі чытала збіваючыся, хутка, старалася вытрымаць, ня плакаць, прынамсі, да апошняга радка...

Чытаць далей »

Курсы “Эўраінтэграцыя”

Лагвінец набірае маладняк на курсы! Спяшайцеся!

Я асабіста займалася год: у галаве дадалося шмат цікавай інфы, шкада, я збочыла ў бок журналістыкі, а калі б займалася чым больш сур'ёзна-афіцыёзным, мне б гэтыя веды яшчэ і на практыцы прыдаліся. Хаця... хто ведае, усё ж яшчэ толькі пачынаецца ;) Заняткі праводзяцца на беларускай-ангельскай-французскай, розныя тэксты прыходзілася чытаць у арыгінале:  і лічу гэта было вельмі крута, нашмат лепш, чым розныя там пераклады блізка да тэксту. І сам спадар Алесь - чалавек вельмі прыемны, разумны і камунікабельны, з ім было заўжды цікава і проста. Таму джойн усе тыя з вас, у каго ёсьць адзін вольны вечар на тыдзень, заняткі ў цэнтры Менска.

Чытаць далей »

Коласаўскі ліцэй

Краем вока сачу за маімі былымі вучаніцамі, якія зараз вучацца ў коласаўскім ліцэі. Я ўжо казала: мяне туды клікалі на працу, але я ў апошні момант перадумала: па-першае, і на свае астатнія працы часу не хапае, па-другое - далёка, па-трэцяе - шмат негатыўнага параспавядалі тыя, хто там папрацаваў. Таму вырашыла адмовіцца. Шкада, канешне, часамі, бо прынамсі бачыла б дзяўчыначак, якіх год таму вучыла. Па некаторых дзетках дагэтуль туга смяротная... А з іншага боку: я ж, каб адхрысціцца ад школкі і марнавання часу на няўдзячную і неаплочваемую працу (у Беларусі гэта менавіта так нажаль :() я ў гэтым годзе так і не атрымала дыплом. Таму - нафіг-нафіг. Выратавалася, а зараз сама сябе хачу ў мышалоўку зацягнуць назад.

Рэзанула па жывому нататка з УКантакце адной з былых вучаніц (імя пазначаць ня буду)

Як смешна часам слухаць ліцэйскія выступы .
Мова . Нацыянальная свядомасць.Эліта.Будучыня нашай краіна .
Сур'ёзныя , ківаючыя твары . Чытаць далей »

Накасі сабе сам!

на гэтым тыдні я вяду Аблогу (выпуск ад 14.08.2009)

Да Колі?

Учорашні выразны, у поўны рост і з усіх вялікіх літар Бай_Трэш з нашым любімым прэзыдэнтам у галоўнай ролі ўзрушыў слабанэрвовую беларускую блогерскую супольнасць: і там, і тут, і ў мяне ў мозгу стаіць нязмыўнай карцінкай Лукашэнка з касой у руках, у дурацкай шапачцы і ў лясінах. Божухна, які ўсё ж такі рай, што я — беларуска і што я жыву на радзіме і магу ўголас сьмяяцца ў тэлевізар ці ў манітор, сьмяяцца з Самага Галоўнага Мегачалавека на нашай шматпакутнай зямельцы. Гэта ж ніякі цырк не патрэбны! Гэта ж шматсэрыйная эпапэя пра самага чуданутага прэзыдэнта на плянэце! У якой яшчэ цывілізаванай краіне можна было б чакаць, што важны, прадстаўнічы і салідны прэзыдэнт краіны нацягне ласіны і пойдзе касіць траву перад камэрамі пад дажджом! Гэта выглядала проста надарві жывот: я ўжо адчуваю, колькі зьявіцца фотажаб на тэму сьмерці з касой і г.д.
Чытаць далей »

Фоты з рэдакцыі “Pravda”

Пашэнціла нейк па вясне пабываць у рэдакцыі літоўскага часопіса "Pravda". Скажу адразу, на выхадзе хацелася рухнуць і зарыдаць: чувакі, браты па розуму колішняй "Студэнцкай Думкі", працуюць і крэатывяць у поўны рост І ІМ НІХТО НЕ ДАЎБЕ МОЗГ! Ніякай табе цэнзуры, ніякіх забабонаў і перашкодаў. Мала таго: там нармальна развітая галіна рэкламы і бізнэса ў цэлым, дафіга клубешнікаў, пэрформансаў, выставаў якімі НАСАМРЭЧ цікавіцца моладзь, у якіх удзельнічаюць, якія развіваюцца і ідуць далей. І гэта маць яе Эўропа ў трох кроках ад Беларусі!!!

... нерэальна балюча асэнсоўваць, што ў Беларусі з часоў закрыцця Студумкі ўсё яшчэ няма і невядома калі з'явіцца першы моладзевы гарадскі беларускамоўны часопіс.

Чытаць далей »

Мне тэлефанавалі з БРСМ!!!

Ой, ну гэта проста казка нейкая! Магія СМІ ў дзеянні! У пятніцу я дала інтэрвію Эўрарадыё пра ўсе мае прыгоды з БРСМам:

Чытаць далей »

БРСМ нажываецца на выпускніках!

Толькі што з універа. Ня ведаю, ці трэба было ў папярэднія годы для таго, каб атрымаць дыплом, абавязкова зайсці ў БРСМ і заплаціць там дань, але зараз гэта так. Я зла ня памятаю, прыходзіцца запісваць...

Чытаць далей »

Размеркаванне. Працяг эпапеі.

Ведаеце, якое маё самае вялікае жаданьне зараз?

Пакіньце мяне ў спакоі! Дайце мне спакойна жыць сваім, а не навязаным жыццём!

Мне непатрэбна гэта хвалёная сацыяльная дзяржава з бясплатнай вышэйшай адукацыяй, якой тыкаюць на кожным кроку кожнаму!

Зараз была ва ўніверы. Раней я пісала, чым скончылася сама працэдура размеркавання. Потым, пасля гэтага, мне доўга названьвалі з дэканата, бо я не паставіла подпіс пад тым, што я пагаджаюся з размеркаваннем. Але ж я не пагаджаюся і не пагаджуся, адпаведна, падпісваць не збіраюся. А тут мне ў дэканаце заяўляюць:

Чытаць далей »

Знайшоўся стваральнік фільма пра “Малады фронт”

У нас назрае новы Бальшакоў, які хутка будзе хадзіць па журфаку з аховай нават у прыбіральню.

Дима =(CВАТ)= Лукша - адзін са стваральнікаў гаўнакрэатыву па БТ пра "Малады Фронт". Няблага б было такога дзесьці злавіць ды добранька патлумачыць на ягонай быдляцкай мове, што такое журналісцкая этыка. Дарэчы, паводле чутак, ён гэты курс слухае цяпер, у гэтым семестры! што за іронія! А заадно, што такое быць патрыётам насамрэч, а не за грошы. Шкада, я не хлопец, так бы выступіла арганізатарам мерапрыемства ;)

Чытаць далей »

Старонка 1 з 111234...Апошняя »