Курсы “Эўраінтэграцыя”
Лагвінец набірае маладняк на курсы! Спяшайцеся!
Я асабіста займалася год: у галаве дадалося шмат цікавай інфы, шкада, я збочыла ў бок журналістыкі, а калі б займалася чым больш сур'ёзна-афіцыёзным, мне б гэтыя веды яшчэ і на практыцы прыдаліся. Хаця... хто ведае, усё ж яшчэ толькі пачынаецца ;) Заняткі праводзяцца на беларускай-ангельскай-французскай, розныя тэксты прыходзілася чытаць у арыгінале: і лічу гэта было вельмі крута, нашмат лепш, чым розныя там пераклады блізка да тэксту. І сам спадар Алесь - чалавек вельмі прыемны, разумны і камунікабельны, з ім было заўжды цікава і проста. Таму джойн усе тыя з вас, у каго ёсьць адзін вольны вечар на тыдзень, заняткі ў цэнтры Менска.







