Архіў па тэгу ‘нясьмешна’

Што такое МЕДЫЦЫНА сёньня…

Гэта бэз камэнтароў!... Каты ў белых халатах.

Баюся спаць

Вось як.
Баюся цемры, як 15, 10, 5 год таму.
А пасьля непрыемных фільмаў - утрая баюся. І нічога не змагу з сабой зрабіць.
Выйсьці ў цёмны калідор у прыбіральню ці за вадой - выпрабаваньне не з простых. У такіх выпадках размаўляю сама з сабой ці сьпяваю ціха песеньку. Бо перад вачыма ў цемры пачынаюць лунаць жахлівыя кадры, эмоцыі, твары, постаці і галасы... Так было, калі я ўпершыню абглядзелася "Жах на вуліцы Вязаў". Так было зусім нядаўна, калі загінуў Тэхнік. Так было гэтай ноччу. Дзякуй Богу, яна аджывае свае апошнія хвіліны. Цяпер можна класьціся спаць. Мдзя, нэрвовая сістэма ні к чорту. І як проста сказаць: "Не заганяйся! Выкінь з галавы!" - а вы скажыце гэта маёй галаве, бо яна такая шызоідная, яна НЕ_ЗАГАНЯЦЦА ня ўмее - і ўсё тут... Трэба лячыцца, напэўна. Навязьлівыя думкі - гэта абсалютна нявесела.

Шыпат

Мля.
Гляджу чужыя фоты з Шыпата-2007 у нэце і смуткую.
Ага, мне патрэбна ўсё і вялікай лыжкай!
Мора - гэта, канешне, неаспрэчна тру, але, блін, як жа я цэлы год зараз без Карпат-та?!... На фотках знаёмыя твары, адныя і тыя ж людзі, сям'я, сяброўства і цеплыня, горы, горы,горы,горы!!! А я спужалася надвор'я, я нікчэмная, так нельга, блін... Мой першы Шыпат прайшоў пад бясконцымі дажджамі і ў туманах, і нічога, засталася жывая ;) А тут суткі дождж сьцяной на трасе - і ўсё! Паварочваем на мора!... ;)

Адсюль...

Спэцыяльна для тых, хто сабраўся рушыць у бок Львову…

Хімічная катастрофа пад Львовам!

... У гэты час мы былі ў Віньніцы, чакалі цягніка Жмэрынка - Кіеў. На квітку быў час 01:07, а на пэроне разам з намі стаяла дужа багата людзей. "Няўжо ўсе ў адзін цягнік?" - дзівіліся мы. Падыходзілі да розных людзей з адным і тым жа пытаньнем: "А вы які цягнік чакаеце?" На адным і тым жа пэроне мы атрымалі шмат цікавых адказаў: Мэлітопаль, Кіеў, Львоў... Сітуацыя стала шчэ заблытаней, калі на гадзіньніку было 01:15, а перад намі стаяў цягнік Кіеў - Івана-Франкоўск. Мы ўжо пачалі пакрысе панікаваць нават.

Адна цудоўная замалёўка: ноч, мы пасярод пэрону абсалютна разгубленыя, у адной руцэ гістэрычна сьціснуты пашпарт, у другой - квіток на неіснуючы, як здавалася, цягнік, навокал - натоўп такіх жа разгубленых, бо, як потым стала зразумела, усі цягнікі затрымліваліся, - і раптам з абодвух бакоў як, па загадзе, пачынаюць імчаць цягнікі!!! Мы кідаемся да аднаго - ну нарэшце! можа наш! - бачым назву: Днепрапэтроўск - Трускавец. Адразу мы кідаемся да іньшага - І ЁН ТАКСАМА ДНЕПРАПЭТРОЎСК - ТРУСКАВЕЦ!!! А-а-а-ааа!!! Яны з'елі нашыя мазгі!!! Мы тады афігенна пасьмяяліся))))))

... Карацей, вось. Не едзьце пакуль на захад Украіны, даражэнькія, ну яго фпень, гэты жоўты фосфар, можа, лепей мора? :)

 

Вось як :(

Хутка ў Бярэсьці з'явіцца вуліца ці праспэкт Лукашэнка.

Паводле vovidza
адсюль...

Вось блін.

Паглядзела новы "шэдэўр журналістыкі" via БТ: гэта "жэсьць як яна ёсьць".
Заадно паглядзела матэр'ял пра "лагеры баевікоў" беларускай апазіцыі і матэр'ял з der_oper - зараз на душы брыдка-брыдка, лепей бы не глядзела. Вось жа сцукі... Такую херню людзям распавядаюць, кашмар, проста ў галаве ня ўкладваецца... Пасьля гэтых бяздарных і перадузятых матэр'ялаў па быдла-тв ролік БелСата выглядаў такім наіўным, такім па-дзяцінству шчырым, што, мне падалося, што пасьля такой нахабнай прамыўкі мазгоў простых, не абцяжараных высокім інтэлектам і глыбокімі ведамі людзей, гэты БелСат яны проста падсьвядома адмовяцца нармалёва разумець... І гэта так прыкра, да сьлёз...

Ваенны факультэт: дыплямаванае быдла

Блін, можа гэта параноя, але вось гляджу я на гэтых хлапчукоў-жаўнераў, што на ваенным факультэце вучацца, - і плакаць хочацца! Як сказаў адзін мой знаёмы аднойчы: "Не можаш пракарміць дзіцяці - аддай яго ў Сувораўскую вучэльню" - так і з гэтымі "студэнтамі"... На іх калі глядзіш - ну дзеці малыя, позіркі нейкія жвавыя, але затуманеныя ў той жа час, такое адчуваньне, што мозг у іх амаль не працуе. Мне ўвогуле жаўнеры не падабаюцца, не разумею я гэтага рамяства! А калі на гэтых студэнтаў гляджу, бачу іх пустыя позіркі і думаю, накольні IQ студэнта-хлопца 5 курса ваеннага факультэта мусіць адрозьнівацца ад IQ студэнта-хлопца таго ж фізфака ці ін'яза 5 курса - мне ажно дрэнна становіцца. І яшчэ чамусьці аналёгіі такія дурныя з'яўляюцца ў галаве - што ваенны факультэт вырошчвае дыплямаванае быдла, бо думаць іх там не вучаць, там вучаць ЯК думаць - а гэта дэградацыя. І яшчэ іх вучаць, як націскаць на курок і як хутка бегаць. Можа, я, канешне, і раўнаю гэта няправільна - з арміяй, але я мяркую, што з "адукацыі" там - ідэалёгія і фізкультура. Урад выдзяляе на іх вялікія грошы - а ўсё навошта? Каб у выпадку вайны кінуць іх на мясарубку. Мясакамбінат нейкі... Брыдка.

Прабачце за катэгарычнасьць, гэта ІМХО. І яшчэ - я НЕ маю на ўвазе тых, хто на ваенцы ПАРАЛЕЛЬНА з асноўнай адукацыяй.
І я не маю на ўвазе нікога асабіста. Гэта збіральнае адчуваньне.

Ільготы…

... на зэканомленыя грошы можна будзе кожныя паўтары гады будаваць новую Нацыянальную Бібліятэку...

Мэтро…

Калі едзеш у мэтро ў час пік, пах у вагоне нагадвае аб тым, што ў паловы горада адлучылі гарачую ваду...

“Бачына”????

Людзі, патлумачце мне, што за слова такое недаробленае: "бачына"?
Гэта маецца на ўвазе "сайт", калі я ўсё правільна разумею!
Дык вось: дзеля даведкі, інтэрнэт-site пішацца, а не sight!!!
site [ ] 1. 1) место; местонахождение, местоположение; позиция
sight [ ] 1. 1) зрение, вид; зрелище; образ. ( чего-л. )
                                                                                                       (Lingvo)
слова-мутант!...

Старонка 1 з 212