Mediabarcamp 2010 (part 2)
Лавіце яшчэ порцыю фотак з Балтыкі/івэнта. Вырашыла, што лепш я выкладу неапрацаванымі зараз, чым апрацаванымі праз паўгады ;)
Сябровачка дала пачытаць часопіс канцэрна "United Colors of Benneton", і гэта мегатэма, скажу я вам!!! Зараз заб'ю дзень, але разбяруся, як гэта працуе :)
Сэнс такі: на часопісе надпіс, што часопіс не поўны, каб атрымаць рэшту кантэнта, зайдзіце на і паднясіце малюнак да камеры. Доўга даўбалася з рознымі браўзэрамі і рознымі плагінамі, але ўрэшце рэшт яно запрацавала: замест кодаў на старонках сталі з'яўляцца відосы!
Вось ілюстрацыі:


І я патлумачу чаму. Так атрымалася, што першпачаткова мой твітэр быў , і пісала я там па-беларуску. Потым з нейкага перапуду вырашыла яго весці па-ангельску, таму той акаўнт пакінула для інгліш вершн, а потым вырашыла ўсё ж мець нешта на роднай (адной з!) і пасля нядоўгіх ваганняў зразумела, што па-беларуску ў мяне ўжо ёсьць блог (гэты), па ангельску твітэр – з нядаўніх часоў таксама, а вось па-руску – шыш. І нібыта ж раней па-руску размаўляла, і думала, дык чаго ж не папрактыкавацца ў мове, каб не забыць яе, матчыну як-ніяк, увогуле. Вось і атрымаўся ў мяне рускамоўны.
Ну і атрымала я з гэтага адну шкоду, бо не ўлічыла адну простую рэч: што калі вядзеш твітэр, думкі ўсе ў галаве пачынаюць праз некаторы час пачынаюць афармляцца вельмі лаканічна (140 сімвалаў максімум!) і… на той мове, на якой уласна кажучы потым я некаторыя з гэтых думак потым выдаю ў свет – у маім выпадку – па-руску… У выніку гаворка мая пагоршылася і атрасянілася, асабліва з самымі блізкімі, з якімі праводжу найбольш часу. Трасянка наадварот такая: мяккія шыпячыя, канчаткі рускія, словы некаторыя цалкам рускія па вымаўленні :( І брыдка і сорамна было ўвесь гэты час, ды і дагэтуль, калі сябе на гэтым лаўлю. Я ж яшчэ зараз з незнаёмымі людзьмі (у паліклініках, у транспарце) стала на аўтамаце па-руску размаўляць, ды і сама сабе штучна стварыла асяродак рускамоўны: з інструктарам па кіраванні і на курсах кіроўцаў :( Што з гэтым рабіць – ня ведаю. Напэўна, як калісці раіў адзін добры чалавек, “не рабіць з мовы загон”. Ну і каб палепшыць свой гутарковы стан, вырашыла перавесці твітэр на самую лагічную для мяне мову. Перажываю трохі за фолавераў-не_беларусаў, але ну што ж паробіш, даражэнькія! Выбачайце, калі што…
Чуецца сэрцам ды нэрвамі, апантаныя мікраблогеры шмат каго ўжо давялі да апошняй стадыі агідлівай нянавісьці. Замест кніжак у траліках ды ўборных чытаюцца твіты, замест узбураных званкоў сябрам пішуцца CapsLock’aвыя твіты, твіты ядуцца на абед, твітамі высіраюцца і твітамі ж падціраюцца. Але, як бы ты ні запырскваў інтэрнэт-гікаў сьлінай сваіх аргумэнтаў, у недалекай будучыні і табе прыйдзецца далучыцца да мікраблогерскай касты – інакш будзе нельга.
Усе ж такі неяк няёмка юзаць сэрвіс, які некалі таптаў нагамі… Дзякуй Інтэрнэту, ёсьць шмат альтэрнатываў ці, калі хочаш іх так назваць, “пратэстаў” Твітэру.
“Пагаўкацца” на яго можна ў макраблогу . Гэта фіча для, тых, хто ня ўмее пісаць мэсэджы карацей за 1400 сымбаляў. Паглядзеўшы на дызайн і функцыянал сайту, непазьбежна азадачышся пытаньнем: гэта што, Twitter? Адказ на яго вельмі канкрэтны і .

Пазаводзьце ж сабе, залатыя вы мае, твітэр-акаўнты! Каго змагла ўжо зацягнула, але шмат каго з вас там рэальна не хапае, паверце! Гэта вельмі цікава, гэта вам не блог-пасты страчыць і фрэнд-стужку чытаць раз на тыдзень, і тое, калі час вольны ёсьць. І паспрабуй яшчэ прачытай усё, калі фрэндоў шмат! Джойн, чакаю вельмі-вельмі! І фолаўце (=зафрэнджвайце;)) , каб я не прапусціла вашае з'яўленьне там ;) Чытаць далей »