Архіў па тэгу ‘ноч’
Тра
2009
Чэр
2008
YESSS :))))
Добра ўчора дунулі атарваліся :)))
Канцэрт ды-джэя Bonobo аказаўся афігенным, клуб, у якім усё адбывалася, таксама файны, нават кантынгент мне падаўся зусім непапсовым і цікавым. Танчылі ўсю ноч (аказваецца, клубы - гэта не так ужо блага!), на світанні была доўгая дарога дадому скрозь безлюдны маўклівы Менск: падавалася, што недзе за шматпавярхоўкамі - мора...
Меньш, чым праз 8 гадзін - самалёт. Светлая галава і спакой у душы - хачу падаўжэй застацца на гэтай танальнасьці ;)
Ліп
2007
Туман ярам….
Магічна...
Гэтыя суткі, што ўжо прайшлі ў Менску, яны былі такія... такія... неверагодна незвычайныя!...
Новыя людзі... Кальянная вечарына... Новая сябровачка! Новая сымпатыя... Пачуцьці, раскрытая сьвядомасьць, перавёрнуты на 90 градусаў сьвет... Адчуваньне спакою, гармоніі, лета... Сьвятло!!! Сусьвет навокал, я захлынаюся ў ім... Музыка-музыка-музыка, словы, сьвятло, восьмы этаж, пад самымі зорамі, пад цёмным начным гарадскім небам... Адчуваньне палёту... Пазаўчора было мора, а ўчора - вар'яцкі палёт думак, дробязі, дробязі, музыка... Я адчуваю, што ЖЫВА!!! Я адчуваю, што тут - пачатак Новай Дарогі...
Чэр
2007
Ранак…
Трэба ісьці спаць... Ізноў гісторыя паўтараецца - класьціся а пятай і прачынацца а трэцьцяй дня... Ненавіджу.
Адзіны і самы істотны мінус сэсіі.
Паслязаўтра іспыт (заўтра....), а імпэту рыхтавацца - ніякага. Я яшчэ ні да воднага іспыту так хранова не рыхтавалася, як да гэтага! Суцяшае толькі тое, што Вушакоў - мегадзядзька. Можа, за вочы прыгожыя паставіць?... Ну трэба ж хоць некалі адзнаку тупа за прыгожыя вочы атрымаць!!!
Тра
2007
Ролікі!!!
Я - монсцер ;))))))
Я 40 хьвілін ганяла пад домам толькі што на роліках, 3 разы пасьпяхова накірнулася (садрала локаць і адбіла правую нырку), але... ШЧАСЬЦЯ-ТА КОЛЬКІ, божа!!!
Я навучылася катацца. Засталося навучыцца тармазіць! ;)
ЗЫ, Бачыла двух сымпатычных хлопцаў-роллераў, адзін зь іх, гледзячы на мае намаганьні, павітаўся са мной: "Прывітаньне роллерам!" Я растала і праз хьвіліну... чмякнулася.
Тра
2007
Грымоты
Сёньня ўночы я прачнулася ад навальніцы.... Такое магічнае пачуцьцё!... Доўга потым не магла заснуць я сёньня ізноў праспала... Ых.







