Tagged: навука

Абсерваторыя SOHO зафіксавала ўнікальную з'яву: камета сутыкнулася з Сонцам з цэлай серыяй моцных успышак на ім. Камету калісьці адкрыў беларускі астраном!

Гэта камета была адкрытая беларускім астраномам-аматарам з Барані (Аршанскі р-н) Сяргеем Шурпаковым, і належыць да сямейства камет Kreutz.

---

Калі мне было 13 год, мы цэлай невялічкай экспедыцыяй выправіліся з Гомеля ў Оршу, а адтуль - у маленькі горад Барань, а потым - яшчэ далей, у маленькую вёсачку, дзе мы жылі ў намётах ля яго лецішча: па начах - назіралі (тады акурат быў максімум Персеід), днём, калі прачыналіся, апрацоўвалі метэоры, наносілі на сетку, потым назіралі сонца, гулялі па лесе, потым цямнела - і мы зноў распачыналі назіранні... Гэта ён аднойчы ўдзень залез на самую высокую яліну, якая загароджвала нам нейкую туманнасць уначы, і абпіліў ёй макушку, а бабулькі з ваколіц былі ў шоку :))

Чытаць далей

Ну вось. Сёння на факультэце мне выдалі ключы ад майго shared кабінета, паставілі мне туды комп, арганізавалі працоўнае месца. Ад такога стаўлення адчуванні як мінімум новыя! Мой навучнік, загадчык кафедры оптыкі, файны чалавек: год 50, невысокага росту, ведае расейскую мову, носіць чаравікі, падобныя на мае, з круглымі насамі і прашытыя белымі ніткамі, юзае айфон і заўсёды пытаецца паразмаўляць са мной пра палітыку ў Беларусі, калі тэмы для размоў сканчаюцца. Сёння ён з паўгадзіны тлумачыў мне асабіста, як працаваць з матлабам. Дарэчы, дзякуй усім, хто адгукнуўся ў твітэры: інстал я ўжо знайшла, і 900 Мб кніжак таксама :) Апынулася ўсё досыць простым на першы позірк.

Чытаць далей

Каму там нездаровіцца ці незразумелы вэрхал у галаве - сёння можаце спісаць гэта на зацьменьне. Хай яно ў нас і не бачнае, але энэргія і іншыя таямнічыя навуковыя незразумеласці - усё дае адбітак на кожнага з гэтай планеты.

Карыстаючыся магчымасцю, перадаю прывітанне Бірме, Гоа і Кеніі, дзе я б з задавальненнем зараз апынулася.  Там прынамсі няма гэтага жахлівага марозу, які выядае ўсю цеплыню знутры. Дзякуй богу, эмацыянальную не выядае)

Калі сярод вас ёсьць людзі, якія з'яўляюцца спецыялістамі ці вельмі зацікаўленымі ў галіне адукацыі і навукі, у вас ёсьць шанец патрапіць у групу людзей, якія праз паўтара месяца паедуць у адукацыйную паездку ў Брусэль на сустрэчу "Палітыка Эўрапейскага Звязу у галіне навукі і адукацыі".

Чытаць далей

Сёння адзін з тых дзён, калі робіш так шмат, ну проста так шмат, а ўвечары і пахваліцца няма чым...

Комп тармозіць не па-боску, хібернэйт+віста=божа-упасі! Больш сваю памылку не паўтару ніколі! За дзень адзінае, што зрабіла ад і да, гэта... наноў падала заяўку на паступленне ў Беларускі Калегіюм. Што б там ні казалі, але ж людзі там выкладаюць файныя, а вучацца - дык і тым больш, што прыемна, то кожны не без прыбабонаў, і столькі пазітыўных уражанняў я не магу пакінуць недзе на ўзбоччы. Тым больш з гэтага навучальнага году з'явіўся новы 5-месячны спецкурс "Фатаграфія", які будзе весціся Лянкевічам і маім фота-кумірам Грыцом! :)

Чытаць далей

Афігенны ролік пра тэорыю струн і дзесяціпамерную прастору. Я хвіліне на 4й стала тупіць злёгку, але потым сабралася і... ўсвядоміла сваю мізэрнасць у масштабах Сусвету.

Глядзіце, для пашырэння кругагляду самае яно! А калегам-фізікам гэта мае быць як лёгкі мульцец ;) Мая б воля - я б выключна такімі ролікамі адукавала моладзеж і подрасткаў у школках. Гэта нашмат карысней будзе, чым тупыя (чым далей - тым тупей!) з большага беларускія падручнікі.

Учора надвячоркам на усходнім небе віселі вельмі яскравыя і светлыя срэбныя аблокі. Апошні раз удалося пабачыць такую прыгажосьць і маленькі цуд прыроды з год таму падчас чампіяната сьвету па футболе. Сорі за якасьць - 3 мп у крамешнай цемры :( Пад катам - лепшыя, мінулагоднія.

Што гэта за аблокі? Гэта ўзважаныя вееельмі высока ў атмасферы метэорныя часцінкі, пакрытыя лёдам, якія іянізуюцца і свецяцца самастойна, без сонечнай падсветкі. Звычайна яны назіраюцца на шыротах 45o - 65o з красавіка па кастрычнік і з'яўляюцца індыкатарам лакальных змяненняў магнітнага поля. Яшчэ ёсьць меркаванні, што яны з'яўляюцца як сігнал паляпшэння надвор'я. Дружна скрыжуем пальцы :)

Чытаць далей

Хто мне дапаможа знайсьці люксометр (ці нешта, што дазволіць вымераць узровень асвятлення начных вуліц) на паюзаць на пару тыдняў ці мо хто падкажа дзе гэтую радасьць НАБЫЦЬ, таму - залатыя горы і бясконцыя падзякі!!!

Трэба для дыплому, фізфак мнецца і ламаецца, кшталту "у нас такога нямааа, ета складаная задача..."

ПыСы. Тэма ўключае ў сябе засветку Менска. 

Дагавор аб навуковым і даследчым супрацоўніцтве быў падпісаны паміж Белдзяржуніверсітэтам і сеткай міжнародных цэнтраў рэлятывісцкай астрафізікі (ICRANet). Дагавор прадугледжвае правядзенне сумесных даследванняў у галіне астрафізікі, астраноміі і тэарэтычнай фізікі, арганізацыю семінараў і канферэнцый, абмен аспірантамі, вучонымі, вучэбна-метадычнымі матэрыяламі і курсамі лекцый. Партнёрства разлічана на пяць гадоў. А адно з першых сумесных мерапрыемстваў - Дні астраноміі ў Беларусі - плануецца арганізаваць на базе БДУ ў 2009 годзе, які абвешчаны Міжнародным годам астраноміі.

Чырвоная Змена, 26 верасня 2008


Блін, як крыўдна - у мяне ўжо выпуск, а ў БДУ нарэшце зацікавіліся астраноміяй!!! Блін, так крыўдна зараз чуць пра зрухі ў гэтай галіне тады калі я ўжо здалася і амаль махнула на даследчую астранамічную кар'еру рукой... Гэта нейкі навуковы эгаізм, я ня ведаю, але як жа крыўдна, калі ты паступаеш у Галоўны Універсітэт Краіны (тм), а там ня тое што факультэта ці нават кафедры астраноміі няма - там нават ніводнага спецыяліста-астранома днём з вагнём не адшукаць! Два апошніх года мой навуковы кіраўнік бачыў мяне... хмм, разоў шэсьць, напэўна. І фразы "дай там полистать то, откуда ты берёшь информацию" з ягонага боку - абсалютны ОК! Так, я напішу дыплом па астраноміі, але блін, мая астраномія застыла на ўзроўні 11 класа, бо за ўвесь час ва ўніверы я не атрымала ні грама ведаў з ягоных сцен! А я так хацела займацца навукай...

Таблiца Мендзелеева ў карцiнках вiдэа.
Забаўная рэч :) Эх, дзе мае 13 год, хацела быць магам хiмiкам...

Старонка 1 з 212