Дні цягнуцца марудна й хутка адначасова. Хутка сэсія, а я не сьплю да трох ночы, а потым сплю на парах...
...Божа, калі скончыцца гэта зімападобная вясна?...
У Піцер на пахаваньне я ўсё ж не паеду. Дужа цяжка, лепей буду раўці ўдома...
Доўгія сонныя вечары, як узімку. Дачытала "Споведзь" Геніюш, пачала "Нельга забыць" ("Леаніды не вярнуцца да Зямлі") Караткевіча, але пакуль што 90% тэксту - міма касы... Вельмі "дапамагаюць" Касмаполітаны, сказаць сьмешна... Бо калі іх чытаеш, моск заняты фотаздымкамі, рэкламай і відавочнымі ісьцінамі, няма месца сумным думкам...
Другі мае, прашу прабачэньня за мой дэпрэсіў апошні тыдзень...((( Даруйце мне, калі ласка. Проста... Я проста... калі я буду ўсё гэта трымаць там, я звар'яцею проста...