Tagged: Менск

Дзіўна адчуваць гэтыя перамены на сабе. Усё як у сне, толькі гэты сон ніяк не сканчаецца.

Прыехала ненадоўга у Беларусь. Толькі ўжо вяртаючыся з Варшавы, па датах штампікаў я зразумела, што я была ТАМ цэлых 10 дзён!

А потым... напрыканцы выходных у Менску, якія адарвалі мяне ад рэчаіснасці, я складвала рэчы і калі знайшла квіточак з варшаўскага трамвая, а потым - манеткі, злотыя, стала так дзіўна, так незразумела, адкуль яны ўзяліся ў мяне ў руцэ, як прадметы з сна, якія матэрыялізаваліся нечакана і недарэчна. Так дзіўна назіраць, як перамешваюцца гэтыя сусветы, гэтыя кантэксты, гэтыя планеты… Вось зараз едучы ў цягніку ў Гомель з Менску, маючы ў кішэні зваротны квіток у Варшаву са стыкоўкай у Мінску, мне бясконца шчымліва ўнутры, бо гэты шлях у амаль у 1800 км цягнікамі за адну паездку ў Беларусь пужае і не хочацца ў яго верыць...

Чытаць далей

Сёння ішла ад Моладзевага тэатру ў бок Траецкага, натыкнулася на такую жаласьлівую карціну: цёплы вадасток (ад хлебазаводу, я так мяркую) і з сотню качак уперамешку з кірлямі ды галкамі. І дзьве кралі падыйшлі да ракі раней за мяне, ну, я думаю, зараз карміць будуць. Хрэн там! Сталі і фоооотаюць, панімаіш, на мабілкі. Цьфу на такіх :( Я скарміла ім бублік. Але што гэты бублік на такі натоўп лапчатакрылых? Яны ж галодныя як ваўкі зараз... Заўтра з батонам схаджу) Далучайцеся! :) У нас - лядоўні з хаўчыкам і цёплыя боты, а ў іх - вада з вадастоку і лапы на лёдзе :(

качкі, Менск, мароз, Беларусь, Свіслач

Чытаць далей

Сёння быў вельмі прыгожы марозны дзень. А пад вечар - дзіўнае паласата-самалётнае неба :)

мінск, менск, неба, самалёты

Чытаць далей

Прачытала кніжку ўжо з тыдзень як, а ўсё ніяк не магу выціснуць з сябе пару радкоў пра. Пра, чаму і навошта было ўвогуле чытаць - усё ніяк не магу зразумець. Бо пасля прачытання дагэтуль неспакойна.

Звычайна я даволі блізка да сэрца ўспрымаю да сэрца кнігі. Ну, ладна, не толькі кнігі :) Можа таму я рэдка чытаю нешта новае-свежае-незнаёмае, усё больш люблю перачытваць знаёмае і новыя кнігі знаёмых аўтараў. Але тут я вырашыла, што не прачытаць і потым шкадаваць - ня ёсьць правільна. І без прадмоваў і папярэдніх рэцэнзій паглыбілася ў кнігу.

паранойя

Тут не будзе спойлераў і рэцэнзій. Паспрабую без. Ні слова пра Коленьку. Я чытала кнігу дзьве ночы ці каля таго, напісана лёгкай, хоць і закручанай мовай, з мільёнамі літаратурных абаротаў, якія не замінаюць воку, а наадварот, па вушы зацягваюць у атмасферу.  Шмат разоў лавіла сябе за грымасамі тыпу "вялікія вочы" падчас чытання, бо эмоцый яна выклікае праз край. Напісана нечакана шчыра і незвычайна, ведаючы Марціновіча яшчэ па "БелГазеце", я чакала нейкіх такіх спляценняў словаў, а атрымалася, што тэксты ў газеце на фоне кнігі выглядаюць нават бедна. Знайшла дзесяткі асабістых блізкіх паралеляў (вельмі спадабаўся ўрывак пра качак на Свіслачы), прычым дзеянні адбываюцца ў сапраўдным Менску, з амаль усімі сапраўднымі адрэсамі і назвамі ("Вуліца Маркса і Спэнсара", хех), з замененымі, але зразумелымі імёнамі (Мураўёў... зразумела не адразу нават). У кнізе так шмат болю, эмоцый і нашай, МЕНСКАЙ рэчаіснасці, што час ад часу я адрывалася ад чытання, каб перавесці дух. А апошнія старонкі чытала збіваючыся, хутка, старалася вытрымаць, ня плакаць, прынамсі, да апошняга радка...

Чытаць далей

Карціна за вакном, 10 хв. таму. На вялікім экране выглядае яшчэ больш трагічна, чым у такім відзе. Дзіўны вечар, дзіўны дзень, дзіўна ўнутры. Горад набраў паветра ў грудзі перад першым радасным крыкам: "Сьне-е-е-ег!". Кажуць, першы сьнег у Менску ўжо быў. А я ня веру. Я хварэла ў той час. На зямлі яго не ляжала. Не было сьнегу. Не бы-ло! Зімы не будзе? Будзе, яшчэ якая. Радуе, што пройдзе хутка і закончыцца раптоўным летам. Ужо лічу дні і хвіліны.

Я хачу на Вялікі Бар'ерны Рыф і ў Ісландыю. А вы?

Менск

Учора было афіцыйнае адкрыцьцё першай у Менску галерэі сучаснага мастацтва - галерэі "Ў". Мой стан добра ахарактарызавала выпадковая фраза мінакоў, якія праходзілі ўчора паўз будынак: "Я ўвогуле не думала, што ў Беларусі такое МОЖА БЫЦЬ!"

Учора на Незалежнасьці 37а быў адкрыты партал у нейкі не па-беларуску цывілізаваны сьвет: столькі гламура і прадстаўнікоў бізнэс-эліты ў адным месцы я, напэўна, яшчэ нідзе ў Менску не бачыла! Арганізатары малайцы: вельмі спадабалася, што была арганізаваная нейкая праграма і звонку, і ўнутры, бо людзей было вельмі шмат, нават ня гледзячы на тое, што ў вечар адкрыцьця пускалі выключна па запрашэньнях.

У галерэі я налічыла 5 тэматычных пакойчыкаў: галоўная заля, кнігарня, кавярня, псіхадэл-пакойчык і маленькая выставачная заля.  Дарэчы, дагэтуль не магу ў галаве суаднесьці тое памяшканьне, дзе мы нядаўна ладзілі 34 Faces і тое, што я пабачыла пры адкрыцьці. Усё вельмі! Бездакорна! І я неверагодна шчасьлівая, што нарэшце мы яшчэ на крок наблізіліся да цывілізаванай не-саўковай Беларусі!

галерэя Ў

Чытаць далей

“Баба Валя”  - цвік суботняга флэшмобу! Глядзець усім! No comments!

На выходных удала патэсціла Qik: нажаль, у нас яшчэ няма 3G (карыстаючыся магчымасцю хачу перадаць прывітанне Лайфу, які так і не вярнуў мне грошы за выпадковы роўмінг і ...мне прыйшлося ісці і падлучацца наноў!), але ўсё ж лайфаўскі нэт фурычыць, хоць і вееееельмі тармазнута. Стрым-відэа фіг паздымаеш, а з перахода дык і тым больш. Таму прыйшлося спачатку здымаць, а потым бегчы пад адкрытае неба, каб відэа-такі даслалася :)

Чытаць далей

Знайшла ў архівах незапошчаныя фоткі з веснавой масавай бойкі падушкамі: лепш позна, чым ніколі! :) Выбачайце за якасць фотак: былі залітыя зусім без апрацоўкі наўпрост з фоціка ў нэт яшчэ раней, ды і аб'ектыў яшчэ стары тады быў... Але ж, тут галоўнае не мастацтва, а змест!

Чытаць далей

Калі стала хадзіць дадому з працы ў іншы бок, перастала хадзіць па мосціку праз Нямігу. І вось, з тыдзень ці два таму, заўважыла такі малюнак пад мастом. Проста, прыгожа і шчыра. Бачна, як старалася чыясьці рука, ці нават не адна, калі, сціскаючы белую крэйду, рабіла тлустым шрыфт надпісу "M-I-C-H-A-E-L...".

Думаю, гэтую зорку на неіснуючай алеі зорак ужо даўно змыла ўсімі праліўнымі дажджамі, але... дзіўная рэч - памяць. А тым больш дзіўны феномен - памятаць вечна таго, калі ніколі ня ведаў асабіста.. У карэнт мьюзіку дагэтуль...

Старонка 1 з 812345678