Архіў па тэгу ‘multimedia magazine 34’

Хрэнавуха і інш. Строчыцы

Учора ўпершыню была ў Строчыцах, вёска-музей беларускага побыту пад адкрытым небам. Паводле плана гэта падарожжа было заадно і карпаратыўным запаздалым Новым годам)

Удалося ўсё на 10 з 10: і надвор'е, і кампанія, і настрой, і пачастункі, і напоі. У нас спачатку была экскурсія, потым мы шмат шпацыравалі, сьмяяліся, рабілі надпісы на снезе, "анёльчыкаў", потым былі вар'яцкі смачныя беларускія стравы ў карчме, цёплы хлеб, любімыя беларускія песні на фоне, медавуха і хрэнавуха. Хоць нас і рассадзілі па розных кутах (" За ўз'яднанне Аляскі і Амерыкі!"), мы ўвесь час "міксаваліся", хадзілі стол да стала ў госьці)) Потым гулялі ў самурая ("Хі - Ха - Хо!") на свежым паветры цэлую гадзіну.

Дагэтуль вельмі цёпла ад гэтай сустрэчы, як файна мы пачалі год, хай ён пройдзе гэтак жа весела, як нам было ў Строчыцах! Фотасы будуць заўтра-паслязаўтра.

strochycy 34

34 Faces

Выходныя ўдаліся! Забітая фоткамі картка на фоціку, уражанняў праз край, новыя знаёмствы і пашыраныя старыя: усё гэта вялікая трохдзённая тусня 34 з усімі наступствамі. Спачатку мы пазбавілі цноты першымі пакуралесілі ў міфічнай галерэі "Ў", а потым паехалі адрывацца і вар'яцець чыста сваёй кампаніяй + замежнікі за горад. Я была пазбаўлена інэту і мабільнай сувязі, таму мяне наведалі дзесяткі ідэяў. Запісала, думаю над рэалізацыяй :) А пакуль - фоты!

34 faces

Чытаць далей »

“34″ vs “Наша Ніва”

Тут некага, відаць, ці тое не вучылі журналісцкай этыцы, ці тое не вучылі маніторыць навакольную медыяпрастору, каб не выглядаць смешна.

Праблема: "Наша Ніва" са свістам тырыць ідэі ў мультымедыя часопіса "34". Прынамсі, так выглядае. І НН ніяк не рэагуе на крытыку, бо яны ж - "першая беларуская газэта" і ўсё такое... Мастадонты белСМІ! Хто такія "34"?!

Спачатку гэта было вулічнае апытанне, якое пачалі рабіць ў якасці штомесячнай рубрыкі на 34: НН яго паспяхова перадрукавалі без клікабельнага лінка, добра хоць з пазначэннем аўтарства. Гэта было 13 жніўня.

34mag.net

Чытаць далей »

Усіх з 1 верасня!

Студэнты! Рэкамендацыі па тым, як выжыць у інтэрнаце - тут! Рабагопы аджыгаюць :)

Памятаеце ролік пра амерыкосаў?…

Беларусь і Літва, аверс і рэверс: жывем у 60 эўра адно ад аднаго, а такаа-а-а-ая паміж намі сьцяна кітайская аказваецца...

Што беларусы ведаюць пра Літву?

Чытаць далей »

Вялікі фотарэпартаж: CD’s anniversary!

Адбылося крэйзі-паці з нагоды дня народзінаў першага (і, як парадокс, дагэтуль адзінага, хоць ужо і ў гісторыі!) беларускамоўнага андэграўнднага моладзевага часопіса “Студэнцкая Думка”.

На свяце прысутнічалі тыя, хто хоць неяк спрычыніліся да стварэння сотні з лішкам нумароў часопіса – агулам каля 70 чалавек, пры тым, што вельмі шмат людзей не даехалі ці не змаглі – вясёлых ды крэатыўных раскідала па ўсім белым свеце, шмат былых “студумкаўцаў” цяпер жыве ды працуе за мяжой. Часопіс выходзіў у перыяд 1999-2005 г., пакуль улады не зрабілі так, каб часопіс зачыніўся і знік. Але добрая справа жыве і дагэтуль у розных праявах і формах, бо крэатыў і іншадумнасць не задушыць і не забіць нават у такой складанай і з усіх бакоў абмежаванай медыяпрасторы, як у Беларусі.

Пра “Студэнцкую Думку” ня ведала 90% беларусаў, якія былі маладымі ў пэрыяд 1999—2005 гг. З-за пупацэнтрычнасці краіны, усё самае лепшае і прагрэсіўнае заўсёды даставалася сталіцы. Але зараз, калі прайшло ўжо больш за 10 год са дня афіцыйнай рэгістрацыі часопіса (13 красавіка 1999 г.), нясменныя рэдактары, дызайнеры і аўтары сабралі на дыску і на старонцы ў інтэрнэце (http://www.34mag.net/cdmagazine/) ўвесь архіў “CD” і падараваў усім, хто прыйшоў на паці. Плюс самым шустрым дасталіся падыходзячыя памеры цішотак, а таксама плакаты, магніты, вадой з клізмы са сцэны асвяжыцца, крэму з торта вымазацца і потым на ім патанчыць-пакоўзацца, і вялікая порцыя вар’яцтва ды драйву.

Яны называлі сябе “шэры глянец” - фэйсы, месцы і трэнды — гэта быў іх залаты запас, які дагэтуль здольны выцягнуць з крызысу любую краіну. “Будзь разам з тымі, якія не падобныя да іншых – як і ты!” – так казалі яны, і штомесяц стваралі новы нумар ужо тады, калі не было ні мабільнікаў, ні кампоў, ні дасяжнага інтэрнэта. Апладысменты героям!!!

<

Чытаць далей »

Як добра вяртацца ДАМОЎ!!!

Абажаю такія гарачыя сустрэчы ў першы дзень пасля вяртання з падарожжа! Класна, калі ўсё навокал адпавядае таму, што ўнутры, а ўнутры цэлы дзень спакой, замілаваньне і ціхае шчасьце, якое ствараюць блізкія людзі :)

З карабля ды на балю - амаль адразу з самалётаў Пхукет - Бангкок - Франкфурт - Менск, пасля жорсткай начной турбуленцыі, калі я прачыналася і аўтаматычна пачынала маліцца скрозь сон, мяне сустрэла цёплае беларускае сонца, млоснасць, лянота, -4 гадзіны (ааа! у Тайландзе ўжо амаль 5 раніцы, чорт!!!), мыццё экзатычнай садавіны, клапатліва захопленай з тайскай выспы, прычым, хачу заўважыць, мыцьцё і сушка фенам (!!!), потым раздача фенечак, сланоў рамбутанаў ды манга ўсім любімым бэйбусам на паці - святкаванне 10-годдзя "Студэнцкай думкі"! Гэта было мега, пра гэта будзе асобны пост, бо гэта было тру-крэйзі, а пакуль тры сьціплых фоткі ;)

Як усё пачыналася і што было кульмінацыяй - пад кат!

Асноўныя ўражаньні: СЯБРЫ, СЯБРЫ, СЯБРЫ, Я ДОМА, ДОМА, ДОМА!!!! :)))

Чытаць далей »

Суткі па 30 гадзінаў

ня сьпі, зьмерзьнеш

Чаму Банапарт спаў па пяць гадзінаў, а Эдысан наагул дзьве на суткі? А цябе валіць з ног ужо на першай пары, і гэтыя фінгалы пад вачыма?.. Расейскі вучоны Аляксандар Вэйн са знакамітай катэдры сноў у Маскве, здаецца, знайшоў адказ.

Чытаць далей »

Тапкамі не кідацца! Інтэрвію “Свабодзе”

Мой першы прамы эфір. Цэлая гадзіна! Ды яшчэ і па-расейску вымусілі гаварыць, блін. Адным словам, што атрымалася, тое атрымалася, блізка да сэрца не ўспрымаць і строга за выказванні не судзіць :) Была б другая спроба, на некаторыя пытаньні адказала б інакш, ну, ведаеце як гэта бывае... ;) Дык вось, я да ўчорашняга дня ня ведала, што можа быць і так))

Радиопрограммы / Час прессы

Фестиваль "Белорусская весна": гости Виталия Портникова о том, почему о новой белорусской культуре больше знают в Киеве, чем в Москве


Виталий Портников: В украинской столице в эти дни проходит уже традиционный фестиваль «Белорусская весна», который в последние годы проходит здесь с достаточно большим количеством мероприятий культурных, литературных и журналистских. И мы решили поговорить об этом фестивале еще и потому, что он сейчас проходит на довольно любопытном политическом фоне, связанном с осторожным креном Белоруссии в сторону Европейского союза. Вы знаете, что сегодня вечером уже будут съезжаться в Прагу участники саммита «Восточное партнерство», среди которых не будет президента Белоруссии Александра Лукашенко, но будет первый вице-премьер республики господин Семашко. А вот сегодня как раз в Гомеле президент Белоруссии Александр Лукашенко принимает своего украинского коллегу Виктора Ющенко. И это тоже любопытный момент, на фоне которого стоит поговорить о том, как общаются между собой неформально белорусы и украинцы, и как вообще обстоит дело с общественным климатом в стране, которая как бы сейчас начинает медленно меняться. Или, может быть, меняется только исключительно политика ее руководства.

Поговорим об этом с нашими гостями - координатором фестиваля «Белорусская весна» Ильей Гладштейном и белорусским журналистом медиа-журнала «34» Кристиной Карчевской.

 

Чытаць далей »

Скрыншоты з новага дыска “34″ Student Lifehack

Чытаць далей »

Старонка 1 з 212