Tagged: мова

Жудасны эпізод, ніяк не магу забыцца на гэтыя словы: "Ня будзеце па-вашаму цвэнькаць, быдла" - гэта словы з нататкі, якую пакінулі савецкія "партызаны" падчас Другой Айчыннай на месцы забойства настаўніцы беларускай мовы і літаратуры (ўсё навучанне ў школке пры немцах было пераведзена на родную). Я ў шоку.

Пра нас?…

Студзень 31, 2007

"...і з'явіцца на нядоўгі час на Зяллі племя, ці народ, над якім будзе існаваць цёмная пляма - праклён і які адрачэцца, на здзіўленне ўсяму свету, і ад мовы, і ад зямлі сваёй на карысць суседзяў, і згіне ў вялікіх пакутах..." 
М. Настрадамус

з твора Ю. Станкевіча "Апошні кінасэанс позна ўвечары"

 Я ўжо казала, што хачу працаваць з дзецьмі. Мая адукацыя будзе напалову педагагічная, ну, ці на трэць - гэта не істотна. Істотна тое, што мне ПРЫЙДЗЕЦЦА працаваць з дзецьмі, і не сказаць, што мне гэтага не хочацца, нават, напэўна, наадварот: мяне вабіць гэта новае, якое хутка ў маім жыцці з'явіцца. Але калі мне адразу трапяцца "дарослыя дзеці", г.зн. старэйшага школьнага ўзросту, сфарміраваныя па большай частцы асобы, мне, напэўна, будзе цяжкавата. Але мяне не пужае гэта: я не шукаю лёгкіх шляхоў. Фізіка на беларускай мове для дзетак, якія, як і маё пакаленне, ніколь не чулі ніводнага беларускага слова ад чалавека "з вуліцы", хіба толькі ад настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Я думаю, што мала чаго змянілася за гэтыя некалькі год з таго часу, калі я пакінула сцены школы. Апошнія два класы я навучалася ў ліцэі. Дык вось што я вам скажу: як у школе, так і ў ліцэі да белаускай мовы ставіліся аднолькава: як да замежнай, неабходнай, але НЕПАТРЭБНАЙ, мёртвай мовы.
 Як прывіць любоў да сваёй роднай мовы беларусам? Нельга пускаць усё на самацёк, як гэта рабілі дагэтуль, усё павінна спыніцца на нашым пакаленні. Я не хачу, каб мой надмагіцльны надпіс быў на расейскай мове проста з-за таго, што "так положено"! Гэтую маскальскую набрыдзь не перадавіш, і не варта, і ня зможам, таму што гэта як прусакі - колькі не даві, усё роўна з усіх шчылін новыя навылазяць. Давіць іх як некалі давілі нас - гэта не метад, жорсткасццю на жорсткасць цывілізаваныя людзі адказваць не павінны. Да таго, гэта ўжо нацызм, а нацызм не для нашага заторганага народа.
 Прывіваць любоў да сваёй мовы трэба чалавеку ад нараджэння. Навучыць роднай мове могуць толькі бацькі, а дзе для кожнага нованароджанага дзіцяці знайсці беларускамоўных бацькоў?... Нехта не захоча, нехта адмахаецца словамі "Я ЭТОГО ЯЗЫКА НЕ ЗНАЮ", нехта пабаіцца пачаць (гэта, вядома, вялікі стрэс для кожнага асабіста), а нехта не стане гэтага рабіць прынцыпова. Дзе выйсце?
  Вельмі хочацца зрабіць адмысловы падручнік для маленькіх! Хочацца сабраць аднадумцаў, паспрабаваць зрабіць гэта хутка і хутка прасунусь такія кніжкі ў дзіцячыя садкі і ў пачатковую школу. Кніжка павінна быць па тыпу "Themen Aktuell"-1, калі хто ведае, гэта вельмі добры падручнік для пачаткоўцаў па нямецкай мове. Схема вельмі простая: трэба зрабіць малюнкі і фотаздымкі людзей у пэўнай сітуацыі ("Знаёмства", "Дом", "Прырода" і г.д.) і дапісаць камэнтары і "субтытры" на беларускай. І ўсё. Уся прыгажосць сітуацыі ў тым, што можна, канешне, зрабіць за гэтай кніжкай наступную, для школьнікаў і, нават, для студэнтаў і сталых людзей, якія баяцца пачынаць - ў тым жа стылі, толькі крыху іншыя сітуацыі разгледзець, дадаць нешта спецыфічнае, што было б непатрэбна і незразумела дзецям ("Крама", "Аптэка", "Універсітэт", "Каханне" і г.д.). Але ... можна ж і не рабіць! Гэты "першы падручнік" можа стаць першым штуршком для маленькага чалавека ў бок беларусшчыны, далей у яго з'явіцца ў школе падручнік па беларускай мове і па беларускай літаратуры. Усё! Пачатак - пакладзены, калі дзіця "зачэпіць" гэтая мова, далей можна за яго не хвалявацца.
 Пытанне такое: я гатова рабіць хоць увесь падручнік, патрэбна ініцыятыўная група, людзі, з якімі мы абмркуем склад падручніка, тэмы, якія будуць цікавыя дзецям. Па-другое - самы складаны этап - раздрукоўка і распаўсюд. Па-трэцяе - трэба знайсці хаўруснікаў у дзіцячых садках і ў пачатковай школе ці ў якасці валанцёраў прыйдзецца працаваць нам.  

Дзякую!!!

Студзень 30, 2007

Дзякую [info]sergblr за файныя беларускія кніжкі для маёй сястрычкі!!!

"Беларускія народныя казкі" і "Світанак"(ой, дык гэта ж мой падручнік па пазакласнаму чытанню ў 2м класе быў!) 

Ў чацвер 1 лютага з Таццянкай, яе брацельнікам Мішам (7) і маёй Ніколь (5) ладзім "каліноўскія чытанні" для дзетак у мяне дома ў Гомелі. Мабыць, хто-небудзь хоча далучыцца? (гомельскія дзеткі і іх бацькі, пачатак увечары) Тэлефануйце 735-93-61

выбар мовы?…

Студзень 30, 2007

Аднойчы мне сказалі: "А навошта дзетак маленькіх з нараджэння прывучваць да беларускай? Ім жа потым так складана будзе ў школе і г.д. Ты не думеш, што гэта нармалёва: выбіраць мову ў сталым ўзросце, калі чалавек асэнсоўсае сябе і навакольны свет?"...

Не, я так не думаю. Прынамсі таму, што для мяне гэта як выбар імя ў сталым узросце - хіба не дурнота? Гэта павінна быць НАТУРАЛЬНА і за гэта адказваюць бацькі і блізкія.

Старонка 2 з 212