Tagged: людзі

Завялі ў госці ў варшаўскі хакерспэйс. Ведаю, што і ў Мінску плануецца нешта такое ж (цікава, на якой цяпер стадыі?), таму вырашыла распытаць арганізатараў пра цікавосткі/падводныя камяні, каб іх беларускім калегам было прасцей. Яны зараз у стане рэгістрацыі аб'яднання і ў стане рамонту, базуюцца ў падвале нейкага інстытута, але памяшканне цалкам іх, не ўніверсітэта. Збіраюцца яны кожны тыдзень, я застала чалавек 10. Дамовіліся на фотарэпартаж + інтэрвію ў чэрвені. Уруру! :) Калі сыходзіла ў 23 з нечым, яны яшчэ даядалі самаробную (у мікрахвалёўцы!) шарлотку і ўсё не маглі разыйсціся! :D

Чытаць далей

Трэба з чагосьці пачынаць :) Наступным пастом будзе традыцыйны тэкст!

2011 быў годам сяброў і годам сапраўдных цудаў. Паспрабавала зрабіць падборку самых-самых людзей і момантаў 2011 года, не ўпэўненая, што ўдалося на ўсе 100% ужо прынамсі з-за таго, што многія моманты так і засталіся off the record, але засталіся ў сэрцы. Але гаворачы пра тыя моманты, што засталіся ў мяне пікселямі...

1 & 2 & 3. Гомель. Home Sweet Homel! Атрымалася шмат ездзіць дамоў і шмат часу праводзіць з маімі старымі сябрамі, наведаць супер-старых сябровак са школы і ліцэю, пабыць з сям'ёй. Гэта былі шыкоўныя дні: сустрэча вясны, мой 25 дзень народзінаў, ноч абсэнту, пасідзелкі ў Чыста і шпацыры па закінутых прасторах самага роднага гораду на Зямлі, а ў сярэдзіне лета - нават аддаць адну з лепшых сябровак замуж!

1. Гомель

 

Чытаць далей

Дзень народзінаў расцягнуўся на 3 дні, на 3 гарады, на онлайн і офлайн, на бясконцыя "дзякуй" на ўсіх вядомых мне мовах ва ўсе магчымыя мэсэнджэры!

Бездань эмоцыяў, асабліва ад учорашняга святкавання ў кампаніі старых сяброў. Вечар складаўся з бясконцых абдымашак і пацалункаў, са шчырасці, радасці і прызнанняў. Мы спявалі ў рэстарацыі "Пагоню" у поўную гучнасць, "Паланэз", "Паветраны Шар", "Купалінку", "Грай" ды так спявалі, што нам суседні столік замовіў бутэльку шампанскага)) Потым мы ўзялі гітару, віскі, і палезлі на дах 14-павярхоўкі, там спявалі Мядзведзева, Чыжа і Мельницу... Гэта толькі некалькі фотак з 2 Гб чыстага шчасця ў пікселях! Мае сябры - маё ўсё, а Гомель - самы лепшы горад на планеце!

Чытаць далей

IMG_4603

Музей Манас, ён жа абеліск і музей Незалежнасці Інданэзіі. Даведалася менавіта там, што Інданэзія толькі ў 1945 годзе атрымала незалежнась ад галандцаў, і ад тых часоў краіна квітнее і размнажаецца :)

Чытаць далей

Kiting 03

Хлопчык гуляе з паветраным змеем. У Інданэзіі моцныя вятры - звычайная справа, адтуль і забава такая, таксама звыклая.

Чытаць далей