Архіў па тэгу ‘лета’

Банальны пост (многабукв)

Ага, я таксама завяду песню пра апошні дзень лета.

Вось так, седзячы ў адзіноце ў офісе, я прасідзела апошні летні вечар за кампом у працы, і ад адчыненага вакна добра так пацягвае холадам, ажно састылі пальцы і я ляплю шмат адруковак, якія прыходзіцца выпраўляць…

За лета я шмат чаго пасьпела і шмат чаго змяніла ў жыцці.

Чытаць далей »

ФотаТурцыя: More Fethiye

Карцінкі маленькага горада паміж Эгейскім і Сяродземным. Усё тая ж Турцыя. Яшчэ адзін пост – і перамясцімся ў іншую кропку планеты ;)

Чытаць далей »

ФотаТурцыя. Караблі-паруса!

Тут будзе мала пісаніны, шмат сіневы розных адценняў. Марскі дзень: карабельны шпацыр “12 выспаў”!

Чытаць далей »

Нялетняе лета вакол

У гэтым годзе я некалькі разоў сустракала занадта ўжо летне-цёплую вясну, і кожны раз – у іншым горадзе. А зараз на Беларусь навалілася – не пабаюся гэтага слова – лета, а за вакном нешта страшна непадобнае на цёплы і радасны сезон… Дажджыць цэлы дзень з перарывамі на вецер…

Чытаць далей »

Лісья бухта-2008

Я ж так і не распавяла, як я з’ездзіла на мора ў жніўні!

Лісья Бухта

Таня

Мі


Ленін у фіялетавых ліхтарыках у мясцовай кавярні

Дошка аб’яў на ўваходзе ў Ліску


Ямайка. На гарызонце – Меганом


Горы (я б сказала "горачкі"!) з лекавальнай гліны


А над морам амаль тыдзень вісеў Месяц… А ў Феадосіі нас застала зацьменне :)


Эксперыменты з камерай :)


Дзьве Юлі з Гародні


Дыня і Таня


Карадаг


Пяткі


Мікола з Днепрапятроўска


Кашаг


12ці годняя фаэршчыца

“Кончится лето… это…”

Лета прайшло…

Чытаць пра маё Лета…

Ізноў цягнік…

Адчальваю ў Берлін – Патсдам.

Спадзяюся, гэта будзе сьвежым ветрам для мяне.
Хутка восень, але я не хачу пра гэта думаць…

… Я хачу жыць. І буду жыць.

ЗЫ. Тэлефон заблакаваны, таму лістуйце, разлічваю быць на сувязі.

Дома на дзень

Мора засталося за вакном маршруткі, за паваротам чыгункі, ахінутае спёкай і пахам водарасляў.

На стале стаіць бутэлька з морам з Лісьей Бухты. Заўтра ў Патсдам. Але нявесела. Чаму? Ды таму што калі дома з адпачынку ніхто цябе не чакае – усе ўражанні ад адпачынка псуюцца ўшчэнт.

Дарога сканчаецца там, дзе пачынаецца Дом. Часам мне пачынае падавацца, што мая Дарога не скончыцца ніколі…

Эхх, два зацьменьня на месяц – дужа складана… Згубіла свой амулет: кавалачак метэарытнага жалеза на срэбным ланцужку з Аўстрыі. Гэта знак, што ўсё пачынаецца з белага ліста. Гэта да лепшага. Адчуваю подых лёсу…

Дапамажыце вызначыцца!

Дапамажыце з Крымам! Не магу вызначыцца…
Хто дзе быў, якія КАНКРЭТНЫЯ месцы вартыя таго, каб там спыніцца?
Цікавяць месцы, дзе можна пажыць з намётам на лініі Алушта – Фарос. Пакуль схіляюся да Сімеіза, але там не была.

Цікавіць: чыстае дно+прэсная вада+наяўнасць дрэваў/ценю.

І як туды дабрацца, бо проста назва мястэчка мне нічога не скажа, мяркую.

Падумалася мне нешта, што зноў на Ліску ехаць будзе неяк звышбанальна ;)
Думаю.

Плакалася-плакалася, і наце :)

Сёньня патраціла проста наідзічайшыя грошы на квіткі на ўсе жнівеньскія падарожжы.
Цягнікова-самалётнае лета ;) Без аўтаспыну на гэты раз. Нязвыкла, але ж…
Я ў ціхім шоку. Я еду на мора! НАВАТ НЯ ВЕРЫЦЦА! Я знайшла з кім. УРА!… :))))))
А потым … ;)
Мммм, як хораша, а ад дажджу за вакном яшчэ лепей, бо там, куды я еду +30 і ясна! І ня важна, што ўсяго на 6 дзён!
[Image]

Старонка 1 з 71234...Апошняя »