Tagged: кватэра

Учора глядзелі кватэру. Хоць яна і пад нумарам "34", але я не ў захапленьні. Гаспадары хочуць зрабіць дробны рэмонт і накупіць новай мэблі (бо кватэра практычна пустая), і ўвогуле, яны мілыя і прыемныя людзі, але кватэра дужа непрапарцыянальная і няўтульная: лінолеўм паўсюль, калгасная "сценка" (у мяне ад іх нэрвовыя дрыжыкі), планіроўка, як у нейкай маласямейцы, гаўбца няма, ну і вельмі брудны пракураны пад'езд, у якім тусуецца моладзь. Нейк неахвота перад НГ зацейваць рамонт, ну і ў цэлым уражаньне брыдкае (толькі ад кватэры, ад гаспадароў якраз наадварот). Таму пытаньне пра кватэру застаецца актуальным, буду рада падказкам! (акрамя Малінаўкі, Паўднёвага Захаду і Заводскага р-на)
Чытаць далей

Дарабіла канчаткова курсач і прэзентацыю. Канешне, бо заўтра абарона ;)

Каму цікава тэма "падаючых зорак" і цікава паслухаць абарону курсавой па-беларуску прыходзьце на фізфак а 14-00 у 217 аўдыторыю. Не, ня трэба, я баюся... Ай, як хочаце: усё роўна

на мой выступ ужо паклікаў, дык і я ўжо ... ета, таксама :) Хай я й баюся, а прыемна будзе ;)

... А яшчэ мну мела сяньня вялікае мыцьцё (бо з пасьлязаўтра адлучаюць гарачую ваду) і вялікае прыбіраньне: цяпер кватэра блішчыць і балкон завешаны разнакаляровай вопраткай ;) Аніякіх там мітынгаў, затрыманьняў і перадзелала воз карысных справаў. А вы былі на мітынгу?...