Tagged: крэатыў

Сказаць, што я ўражаная - не сказаць нічога! Мой родны горад прадэманстраваў сёння огогошку: было чалавек 400, і гэта пры тым, што гэта першая такая акцыя нязгодных і салідарных!

Па шчырасці, у мяне трэсліся рукі, гэта можна заўважыць па маім відэа (нажаль, сёння выкладваю толькі адно: у мяне нейкі адскі тарыф на інтэрнэт і плюс ён вельмі павольны, таму астатняе залью абавязкова, але крыху пазней!). Я ніводнага разу не была на грамадскіх акцыях у Гомелі і ня ведала спецыфікі паводзінаў тутэйшых мянтоў. Але потым супакоілася, бо зразумела, што яны стаялі ўсіканыя - бачылі б вы тыя твары! - казалі ў рацыі нешта пра зачыстку, але па тварах было зразумела, што яны не чакалі нічога "такога"! На падыходах да плошчы было 3 мянта, але як пабачылі, што людзей некалькі соцень - прыгналі хуценька аўтазак, адразу ж утрох занеслі ў прамым сэнсе туды журналістку "Белсата", затрымалі пры мне некалькі чалавек і пужалі, ганялі народ па плошчы і па парку. Але - як я абажаю мой крэатыўны Гомель! - народ не разгубіўся і выстраіўся ў чаргу за квасам!!! Гэта было так мімімі =) Чарга была даўжэзная! У выніку што робяць узмакрэлае начальства ў цывільным? Яно загадвае АМАПу, каб тыя "зачынілі лавачку": і кропка продажу квасу і марозіва ў момант зачыняецца (пры нас увозілі ўсё абсталяванне). Народ пагналі да рэстарана "Еўропа", потым ад яго, народ бойка жартаваў: "Вось так яны нас ад Еўропы гоняць!".

Чытаць далей

Проста чароўна! Глядзіце, для панядзелка відэа - самае яно!

Паліттэхналогіі апошніх год.

У выбарах, як у каханні ці на вайне, добрыя ўсе метады. Можна, напрыклад, паставіць імя свайго суперніка ля фантана ў выглядзе пісаючага хлопчыка.

Чытаць далей

Умееце маляваць? Спяваць? Здымаць відэа? Глядзіце, як гэта робяць іншыя!

ДжыбДжаб - два студэнты, браты Эван і Грэг Спірыдэлісы, ужо больш за 10 год займаюцца тым, што забаўляюць амерыканцаў сваёй прадукцыяй. Вось, напрыклад, іх ролік "Надыйшоў час агітацыі!", які праглядзела амаль 3,5 мільёны чалавек з усяго свету.

Чытаць далей

Знайшла ў Міножкі ў альбомах фоткі з флэшмоба "Дзень Пацана". Далей можна без каментароў, проста глядзіце фоткі.

... але я ўсё ж не ўтрымаюся: мне вось цікава, ці зразумелі людзі на вуліцы і прадавачкі ў крамах, што гэта рэальна быў флэшмоб? Бо такіх персанажаў і ў Гомелі, і па ўсёй Беларусі - нерэальна шмат. Тут, у прынцыпе, нават не да смеху, тут плакаць трэба! Падсцебнулі вельмі тоненька, ай, малайцы, ай рэспект!!!

Блогун - монетизируем блоги

А флэшмоб файны! Я пасмяялася ад душы. Ад фоткі чувака з семкай на вуснах мяне проста выключыла! :D

Чытаць далей

Проста асацыятыўны шэраг :)

UPD. Aд abpraller

ЯШЧЭ? ;)

Прыкол! Новая лінейка беларускага піва "Халіварыя" ад Аліварыі. За крэатыў - рэспект! Хоць і піва, а тым больш Аліварыю, я ўжываю рэдка. Рада за айчынных маркетолагаў!

халіварыя

Чытаць далей

Ролік: першы блін камяком. Паглядзела толькі 3 урока па афтэрэфекту з 10, не стрымалася і ўдарылася ў практыку. Водгукаў ня трэба: ведаю, што не ахці :) Але ... +1 у капілку скілоў, цяпер толькі шліфаваць тэхніку :)

Узрадуйцеся, творчыя  і крэатыўныя: у Менск едзе сшытак для маляваньня-калажаў-дызайну і поўнага адрыву душы на белых старонках!

Праект Яны Франк (ага, той самай!) называецца “Выратуй сваю музу”. Спачатку яно, можа, выглядае мастацкім закосам пад буккросінг, і наўскідку немагчыма ацаніць маштабаў клёвасьці праекту, але паслухайце маленькую таленавітую мастачку Лару – яна вам скажа болей, чым FAQ на сайце.

Тут можна пачытаць болей + імэйл Лары

МПГ «Студэнцкая Рада» (Мінск) і МГА «Дзедзіч» (Брэст) ладзяць конкурс працаў студэнцкай творчасьці, вынікам якога стане студэнцкая выстава напярэдадні сьвяткаваньня Міжнароднага Дня Студэнта – 17 лістапада. Выстава пад назвай “Цяжка быць студэнтам” адбудзецца 7-8 лістапада ў адным з выставачных цэнтаў Менску.

Удзельнікам конкурсу прапаноўваецца рэалізаваць сябе і свае ідэі з дапамогай фотаздымкаў,малюнкаў, карцін, вершаў і любых рэчаў, якія можна лёгка зрабіць на парах і ў вольны ад іх час і якія раскрываюць наступныя тэмы:

Чытаць далей

Пашэнціла нейк па вясне пабываць у рэдакцыі літоўскага часопіса "Pravda". Скажу адразу, на выхадзе хацелася рухнуць і зарыдаць: чувакі, браты па розуму колішняй "Студэнцкай Думкі", працуюць і крэатывяць у поўны рост І ІМ НІХТО НЕ ДАЎБЕ МОЗГ! Ніякай табе цэнзуры, ніякіх забабонаў і перашкодаў. Мала таго: там нармальна развітая галіна рэкламы і бізнэса ў цэлым, дафіга клубешнікаў, пэрформансаў, выставаў якімі НАСАМРЭЧ цікавіцца моладзь, у якіх удзельнічаюць, якія развіваюцца і ідуць далей. І гэта маць яе Эўропа ў трох кроках ад Беларусі!!!

... нерэальна балюча асэнсоўваць, што ў Беларусі з часоў закрыцця Студумкі ўсё яшчэ няма і невядома калі з'явіцца першы моладзевы гарадскі беларускамоўны часопіс.

Чытаць далей

Старонка 1 з 212