Раптоўна вырашыла выправіць хібы папярэдніх выходных, зьвязаныя з дурацкай тэмпературай і ляжачым рэжымам, за 20 хвілін да адпраўленьня цягніка ўзяла квіток і паехала ў Гомель. Там мяне сустрэла маці і мы не заходзячы дадому пайшлі і набылі квіткі да Кіева на нядзелю. Зноў прайшла ўсе ўжо такія добра забытыя пачуцьці хваляваньняў перад падарожжам, нэрвовых "падаецца, мы нешта забылі!" і "ну, пасідзім на дарожку!" - апошні раз маці была ў Кіеве, калі ёй было меней, чым мне, ажно 26 год таму!
Чытаць далей
Кіеў. Сонечны горад у фатаздымках :)
траўня 7, 2009

