Tagged: кіно

Ня ведаю ад чаго ён прайшоў так цудоўна)
Мабыць ад таго, што я да 3-20 вучыла "Асновы аўтаматызацыі эксперымента" і ўсё разумела
... ці ад таго, што потым салодка спала да 11 гадзін :)
... ці ад таго, што калі я сьпяшалася на залік, мне патэлефанавала маё першае каханьне і я была вельмі-вельмі рада пачуць гэты родны голас нават у такі непадыходзячы момант ;)
... ці ад таго, што хоць я залік і не здала, але сп. Ямны не палічыў мяне зусім валенкам і нават знайшоў, аб чым са мной паразмаўляць цэлых 20 хьвілін ;)
... ці ад таго, што мы прынесьліся да к-ра "Перамога" на чарговы "жабрацкі кінапаказ" (=безкаштоўны) на кіно "Крамэр супраць Крамэра", а там была вялічэзная чарга (!!!!!), якая выходзіла на вуліцу,  але мы нейкім неверагодным дзівам у абыход усё ж ткі на кіно трапілі і яно было проста супэр: класіка Галівуда, сапраўды, цудоўная стужка, я вельмі задаволеная праглядам, паважаю Галівуд менавіта за фільмы такога кшталту!!! Плюс прамова да фільма была па-беларуску з вуснаў амерыканца!!!!!
... ці ад таго, што потым цудоўна пагулялі пасьля фільма па халодным Менску...

“Dancer in the Dark”

красавiка 29, 2007

Паглядзела "Той, хто танчыць у цемры" - божа, якая херня!...
Дзьве гадзіны прагляду можна выкрэсьліць з жыцьця...
Можа, каму падабаецца Б'ёрк, дык таму было б па кайфу... Толькі мне яна як не падабалася, так зараз яшчэ болей не падабаецца...
Аператарам і рэжысёру - нізачот. Мала таго, што сюжэт нейкі нязграбны, гэтыя сьпевы-завываньні пасярод фільма, дык шчэ й здымкі нейкія напаўпрафесійныя...
Адным словам, аццтой, фанаты Б'ёрк - выбачайце. Гэта ІМХО.

Сёньня не паехала з-за дужа кепскага надвор'я зранку я не паехала на дзень Народзінаў сябра. Ну, што зробіш.

Затое знайша ў сябе сілы, каб зхадзіць на  дзённы сэанс  даццкага кіно на "Мы пераможам" - і  гэта было  таго варта!!! Фільм проста СУПЕР, я  не проста задаволеная, я ЗВЫШзадаволеная!!!  Абсалютна гарманічная, файная, мілая,  асэнсаваная,  шчырая і актуальная кінастужка!  І я, і незнаёмыя людзі побач са мной месцамі проста не маглі стрымаць сьлёз, бо сюжэт там быў такі... Хто бачыў, той зразумее, бо пераказваць фільмы - няўдзячная справа. Скажу толькі адно: калі хто-небудзь калі-небудзь дастане фільм "Мы пераможам" ("We Can Overcome It") - глядзець усім абавязкова, не пашкадуеце, а яшчэ ... ДАЙЦЕ ПЕРАПІСАЦЬ,  буду ве-е-е-ельмі ўдзячная.

Яшчэ раз пераканалася пасля фільма, што пайду працаваць у школу. Гэта будзе не адзіная справа жыцьця, канешне, але адна з улюбёных. Дзеці - гэта будучыня. Іх ні ў якім разе нельга аддаваць у рукі ідыётаў, якія ідуць зь імі працаваць не па позьве сэрца, а дзеля славы і грошаў. Ім таксама неабходна альтэрнатыва.

Сёньня да мяне ўвесь дзень чапляліся странныя незнаёмыя людзі са страннымі пытаньнямі. Я пужалася.

Заўтра, падчас чарговай вясновай "зімы" (зараз 0 град.) гэтага года, едзем "на прыроду" сьвяткаваць дзень Народзінаў майго харошага сябра. Я ўжо гэта бачу: сьнег, завіруха, вецер  - і тусоўка аматараў "экстрымальнага" адпачынку трэцца купкай ля вогнішча!!! Хыхых ))))

Сёньня зайшла ў букініст і набыла цікавую дзеля мяне кнігу: "Леаніды не вярнуцца да Зямлі" Караткевіча. Цікава: гэта практычна назва майго курсача! ;)))

Вечар прайшоў са стужкай "Апошняя песьнь Міфуна" ў "Перамозе", дзе была поўная заля, аншлаг, групавы сьмехавы сэанс, бо фільм цудоўна, даччане жжуць, аказваецца))))

Як кампенсацыя за халодны мярзотны доўгі дзень (вечар не ва ўліку) было знаёмства з цудоўнымі людзьмі:

і яе мужам - знайшлі шмат агульных тэм дзеля размовы, і вырашылі працягнуць знаёмства. Забрала ў іх добры тузін часопісаў "Cosmopolitan" за мінулыя гады. Што зь імі рабіць буду, пакуль не вырашыла :))) Не думаю, што буду зачытвацца сама, на крайняк, маці адвязу: яна будзе шчаслівая. Бо крыху не мой фармат))

Фестываль дацкага кіно:

20.04  19-00 "Вольга: апошняя княгіня"
21.04. 19-00 "Апошняя песьнь Міфунэ"
22.04 13-30 "Мы пераможам"
22.04 19-00  "Сьмех у зоне ваенных дзеяньняў або мастацтва ляцець у Кабул"
24.04 19-00 "Каралеўская гульня"
25.04 19-00 "Мухі на сьцяне"

Уваход вольны. У кінатэатры "Перамога" толькі 488 месцаў.
Запускаюць у залю за паўгадзіны да прагляда.

Старонка 3 з 3123