Tagged: кіно

Не магла адарвацца ад прагляду гэтага серыялу, каб напісаць пра яго пару радкоў. Але ўчора я даглядзела апошнюю серыю, і мяне ЎЖО цягне пачаць пераглядаць! Я вам кепскага не параю, гэта рэальна БОМБА.

Калі я для вас не аўтарытэт, можа для вас аўтарытэт Док з "Назад у Будучыню" (Крыстафер Ллойд), бо ён - адзін са стваральнікаў гэтага шэдэўра. Яшчэ адзін фактар - рэйтынг IMDB - 9.1 (!). Гэты серыял ужо зараз называюць адным з самых смешных і рэалістычных серыялаў пра сям'ю. Дакладней, пра тры сям'і, якія адна з іншай звязаныя. Асабліва круты стыль здымкі серыяла: няма дурацкага рогату за кадрам, але жарты насамрэч такія класныя, што і без яго складваешся напапалам, а здымаюць месцамі без штатыву, гэткі эфект прысутнасці, калі камера дрыжыць недзе і калі героі пазіраюць у камеру падчас дыялогу, маўляў, не, ну вы чулі ГЭТА? :) Вельмі атмасферна! Кожны персанаж - проста шыкоўны, апісваць кожнага не хочацца, проста паглядзіце пару трэйлераў і момантаў з серыяла.

...Ах, як я зайздрошчу тым, хто толькі пачынае глядзець "Modern Family"! ;)

Чытаць далей

Моцнае, устойлівае ўражанне ЗАХАПЛЕННЯ! Хто яшчэ не хадзіў - марш на кінасэанс, вельмі раю менавіта вялікі экран, відовішчнае кіно.

Так, страляніны шмат. Але і рамантыкі хапае. Ну і нэўтральна аб'ектыўна захапляльныя карцінкі. Таму кіно, так бы мовіць, "для ўсёй сям'і": для малчыкаў, дзевачак і нават дзяцей - мы хадзілі з маім сістэрам, ёй 9 год, на апошні сеанс - і зайшло оооок, яна нават засыпаць не стала. Ну канешне, заснеш тут: увесь час сідзіш як пад напругай, варухнуцца няма калі і нават падумаць аб тым, каб варухнуцца!

Чытаць далей

Гэта нібыта фотаздымак з маіх сноў. Вельмі хочацца адным вечарам плюнуць на ўсе справы і зачытацца адзінай кніжкай Крапівіна, якую я прывезла ў Варшаву. Асабліва "Лета скончыцца не хутка", "Паласаты жыраф Алік" і "Лужайкі, дзе пляшуць шпакоўні". А яшчэ даўно маніць спампаваны "Where the wild things are" і "Спадар Ніхто". А яшчэ "Міо мой Міо" па-польску, якую я набыла ў Кракаве.

... а ў мяне ўсё праца-праца-праца. І чаты, і званкі ў скайп. І соооон. І ўсё роўна не высыпаюся. З літаратуры рэгулярна чытаю толькі... твітэр. Эх.

Пісаць пра кіно – усё адно, што танчыць пра архітэктуру, таму я не буду разбіраць фільм па костках на рэцэнзію, такіх майстроў і без мяне хапае. Усе ўжо ведаюць, што частка фільма здымалася ў Менску, і ў асноўным з-за гэтага я і вырашыла яго паглядзець. У цэлым уражанні блытаныя, але фільм неблагі, хоць і расейскі. Асабліва нечаканы паварот падзеяў і канцоўка, вельмі клёвая, відовішчная канцоўка.

стиляги

Чытаць далей

Слабенькае кіно, нягледзячы на рэйтынг 8,1/10 на IMDB. Шмат стрэляніны, кравішчы, закос пад фармат "іншае кіно", але закос няўдалы. Акрамя насамрэч цудоўнага бельгійскага горада ў кіно не прасочваецца таго стрыжня, таго глыбокага сэнса, на які гэты фільм прэтэндуе, ад якога хочацца глядзець яго на адным подыху. Пасрэдны сюжэт, пасрэдныя метафары, пасрэдны падбор актораў.

Пасляадчуванне: халодна, пуста, пераглядаць не хочацца, сябрам раіць не буду - выдаляю.

Учора, 4 чэрвеня, пабывала на адкрыцці фэстывалю швэдскага кіно ў кінатэатры “Цэнтральны”. На адкрыцці прысутнічаў Стэфан Эрыксан (глава аддзялення амбасады Швецыі ў Беларусі). Гэта, дарэчы, адзін з нямногіх афіцыйных прадстаўнікоў іншых краін, што дасканала валодае беларускай мовай, і гэта, як заўжды, было цёпла ўспрынята публікай падчас яго прамовы перад пачаткам паказу. Яшчэ больш камічнай выглядала сітуацыя, калі ў сп. Эрыксана бралі інтэрвію прадстаўнікі АНТ: яны звяртаюцца на расейскай, а ў адказ чуюць беларускую, і не ад кагосьці там, а ад грамадзяніна іншай краіны!

Паказ прайшоў на “ура”: як заўсёды, падчас фестываляў такога фармату, была поўная заля, шамацення чыпсамі не чулася, а вось радасны сінхронны смех быў, і не аднойчы. Пачаўся паказ з кароткаметражнага кіно, працягнуўся фільмам “Ты, жывы!”. Хоць і пазначаны гэты фільм быў як псіхалагічная драма, публіка весялілася ад душы, хаця сама прыхаваная ідэя кіно была, натуральна, невясёлая.

Чым добрыя шведскія фільмы, дык гэта тым, што падчас прагляду рэдка “прыгружаешся”: проста атрымліваеш задавальненне ад прагляду, ад кадраў, ад актораў і сцэн. А ўжо пасля пачынаеш абдумваць, збіраць у галаве мазайку эпізодаў, і вось тады “хваля” роздуму цябе і накрывае... Роздуму ці весялосці – гэта залежыць ужо ад фільма. А фільмы на фэстывалі абяцаюць розных жанраў, наперадзе яшчэ 7 (кожны дзень у 18:30, акрамя 10 і 12 чэрвеня), таму прыходзьце ў “Цэнтральны”, каб пераканацца ў гэтым самастойна і проста атрымаць новых станоўчых эмоцый прынамсі ад кантынгенту і незнаёмай культуры (усе фільмы на мове арыгінала з субтытрамі па-руску, за што, што цікава, спадар Эрыксан ледзь не прабачэння прасіў: "Субтытры будуць не па-беларуску, але я спадзяюся, што ўсім будзе ўсё зразумела!").

Паглядзела.
ШОК.
Шмат новых ведаў і тэм на роздум і аналіз.
Але адно я ведаю дакладна.
Я НЕНАВІДЖУ САВЕЦКІ САЮЗ, хай вечна гараць у аду тыя, хто стварыў гэтую чэрнь і тыя, хто шчыра яе падтрымліваў ці працягвае падтрымліваць!!! Гэта вялічэзны крок у бездань для нашай краіны ў тым ліку. Сляпая прапаганда, тупасць, таталітарызм, гапата, п'янства, страх, культ асобы, мана, манія велічы, безальтэрнатыўнасць, безбожжа... Які жах, які жах, куды мы кацімся, чаму Польшча вольная, а за нас ДАГЭТУЛЬ вырашае "вышэйшы розум"?

... падчас сцэны, калі пленны польскі генерал выступіў з прамовай перад жаўнерамі ў Раство, а потым ўсе разам ціха заспявалі, мне хацелася проста выць ад болю ...

І яшчэ: я вельмі хачу паказаць гэты фільм маці, якая дагэтуль ганарыцца вокладкай на пашпарт з гербом СССР і тым, што яна "савецкі чалавек".

Паглядзела ўчора сабж.
Стала ўсё валіцца з рук :) Мая ўдача зваліла ад мяне ў невядомым накірунку. Буду паліць бамбук і чакаць светлай паласы... Там якраз у фільме пра гэта!

Учора быў жахлівы вечар і сёння быў даволі бессэнсоўны дзень. Я наставіла дзецям дрэнных адзнак і нікога не шкадавала, як у трыместры не шкадавалі мяне. Мне прыйшла жахлівая смска з дурной навіной, ва ўніверсітэцкім буфеце я заўважыла, што ў гаманцы толькі рубль і засталася галодная. А калі другі раз за дзень дзьверы цягніка мэтро зачыніліся прам перад маім носам, я проста рассмяялася, бо гэта было дужа камічна, як у кіно!
... і надыйшоў вечар, і ўсё нібыта стала на свае месцы. Т-с-с-с, галоўнае не спужаць светлыя сілы ;))

P.S. Саўндтрэкі, саўндтрэкі... Адкрыла для сябе McFLY - nice!... Хто хоча зацаніць, зацэньвайце карэнт мьюзік трэк ;) Нешта кшталту больш эмацыйных The White Stripes, хаця... блін, не магу патлумачыць, гэта трэба чуць!

Эстонія, 2007
Паглядзела ўчора сабж.
Гэта нерэальны трындзец!!! Я шакаваная. Хоць там ніякіх жахаў не было, але я пад моцным уражаннем. Столькі негатыўных эмоцый... Прамільгнула нават думка саскочыць з гэтага адукацыйнага элеватара, пакуль яшчэ не позна, раз у школьным асяродку зараз бывае і такое... Фільм грунтуецца на рэальных падзеях, і гэта самае жахлівае...

І ўсё ж, я лічу, у гэтай трагедыі вінаватыя дарослыя. Блін, рэальна страшна за сваіх будучых дзяцей...

Учора і сёньня - прадуктыўныя дні :)
На ўчорашнім карнавале ЧШ, з якога пачаўся шпацыр па горадзе з заходамі ў букіністы, сустрэла чацьвярых сваіх вучняў з гімназіі :) Яшчэ трое мяне не бачылі :)
Учора паглядзелі-ткі "Скафандр і матылёк" у доме Кіно. І яшчэ - "Мара Касандры" - ужо ўдома.
Хачу панапісаць на гэта на ўсё рэцэнзій, як з'явіцца час ;)

Сёньня ўвесь дзень мылі вокны, падлогу, палівалі кветкі, пралі спальнікі (бо сэзон хутка адкрываць ;)) - карацей, грандыёзны tide up :)

І ўвечары шпацыравалі па раёне, пад белымі вішнямі, такі пах, такі пах!...
Хачу на Трасу. Хачу хутчэй травень.
Я чакаю травень, як ніколі нічога не чакала... Потым зразумееце, чаму ;)...

Старонка 1 з 3123