Tagged: канцэрт

Ведаеце што. А запішыце мяне, бадай, нарэшце ў ягоныя фанаты :) Даўно ўжо не была на такім пазітыўным канцэрце, адныя яго вершы а-ля Маякоўскі прабіралі да дрыжыкаў! Заўтра будзе відэа, а сёння максімальна хутка пасля канцэрта - фота, інджой :)

Людзей было шмат, поўная заля, шмат беларусаў, але рызыкну прыкінуць, што не болей за 1000, падчас канцэрта пасля першых пары песень людзі сталі крычаць "Жыве Беларусь!" (хоць "Жыве!" у адказ так і не дачакаліся), падчас канцэрта было мінімум 2 б-ч-б сцяга. Атмасфера была вельмі класная, рэспект музыкам агромністы і ДЗЯКУЙ!


Чытаць далей

Учора на канцэрце ў Варшаве быў... Лукашэнка ;)

Чытаць далей

Было афігенна! Дзякуй за хвалі пазітыву, прыязжайце часцей :) Шкада, што раней на вашыя канцэрты я ўсё ніяк не магла патрапіць, ну, лепш позна чым ніколі ;)

Фотак шмат! Але тут чыста невялічкі трэйлер да таго, што ёсьць насамрэч (спадзяюся выкласці рэшту ў аўторак).

рсп у варшаве, канцэрт РСП, разбітае сэрца пацана

Чытаць далей

Пра тое, якім чынам я аказалася ўчора а поўначы не ў ложку, а ў Міры на полі, залітым брудам і вадой: фотахістарі. Плюс падкаст ХОТ з месца падзеяў ;) Ведаеце, браты ды сестры, штосьці мне ўжо надакучыла паўтараць святую ісціну, але больш на афіцыйныя "празднікі" і ўсё спалучанае - НУ ЯГО НАФІГ!!! Воплі былі харашы, а вось уся гэтая п'янь навокал настрой катэгарычна не падымала...

Яшчэ адно прыкольнае назіранне: канцэрт-та не бясплатны быў, а за грошы. Ну, гэта для тых, хто хацеў прабіцца на танцпол. І менавіта там БТ і здымала шчасьлівыя п'яныя пысы для справаздачнасці, што ўсё было зашыбісь і крута. Ніфіга яно не было ні так, ні гэтак. Цьфу. Мантра "я люблю сваю краіну" пачынае губляць сэнс пасля такіх відовішчаў... Хаця... напэўна, ня толькі ж у нас такая жэсьць, праўда?...

Чытаць далей

Халера бяры музычных піратаў і мяне разам зь імі!
Спампавала пару альбомчыкаў Джэймса Бланта, а ў яго акурат канцэрт у Варшаве ў дзень майго ад'езду. Яшчэ пару кругоў у вінампу - і я пашлю ўсе планы да чорта і затрымаюся тут яшчэ на адзін дзень дзеля канцэрта! Бо гэта бажэственна, па гарманічнасьці максімальна нагадвае Jammie Cullum. Клятыя брытанцы, як пяюць, га?!