Tagged: інтэрнэт

Ужо была двойчы, і буду яшчэ не раз. Напярэдадні Медыябаркэмпа 2011 вырашыла пабалаваць усіх невыданымі фоткамі мінулых год ;)

Ужо зараз хачу падзякаваць арганізатарам, асаблівая падзяка Аляксею Крывалапу. Кожны год - новыя ідэі і новыя фішкі у, падавалася б, і без таго прадуманым да дробязяў мерапрыемстве! Гэта найлепшы штогодні баркэмп, які мог быць у беларусаў, дзякуй!!! :)

Mediabarcamp 2010 [leftovers.4]

Чытаць далей

Адразу пасля выбуху мяне зафолавіў KGB Minsk, а сёння мне піша ўвесь вечар Mvd_by!

А жыццё-та наладжваецца! :))

Умееце маляваць? Спяваць? Здымаць відэа? Глядзіце, як гэта робяць іншыя!

ДжыбДжаб - два студэнты, браты Эван і Грэг Спірыдэлісы, ужо больш за 10 год займаюцца тым, што забаўляюць амерыканцаў сваёй прадукцыяй. Вось, напрыклад, іх ролік "Надыйшоў час агітацыі!", які праглядзела амаль 3,5 мільёны чалавек з усяго свету.

Чытаць далей

Адкуль яна бярэцца, гэтая эмацыйная сувязь паміж людзьмі? І, самае важнае, куды яна знікае? Ці знікае?

Заўсёды было цікава, ці думае пра мяне чалавек у той момант, калі я думаю пра яго. Як гэта можна праверыць? Бо, праўда, часта бывае такое, калі званіш/пішаш чалавеку, а ён такі: “О, а я толькі пра цябе думаў!”.

Колькі людзей, эмацыйная сувязь з якімі была калісці і была даволі моцная, адыйшлі назаўжды ў мінулае. І не таму, што разышліся шляхі/згубіліся/раз’ехаліся/распалася кампанія. Проста таму, што мы розныя ў кожны момант нашага жыцця. У кожны этап жыцця, так будзе гучаць правільней. Менавіта таму, калі зараз збіраюцца разам старыя сябры старой кампаніяй, камунікацыя ўжо не такая простая і натуральная, якой яна была раней. Калі людзі разам – яны як кропкі, калі людзі сустракаюцца пасля расстання – яны як вектары, іх ужо амаль нічым не звязаць, а адносіны, якія грунтуюцца на агульных успамінах, на агульным мінулым не маюць будучыні.

Чытаць далей

Ласкава стырана з 34mag.net

Гэта для тых з вас, у каго пры слове "твітэр" пачынаецца нэрвовы цік, мандраж, крапіўніца і дыарэя. Усё для вас!

Іх адказ Твітэру

Чуецца сэрцам ды нэрвамі, апантаныя мікраблогеры шмат каго ўжо давялі да апошняй стадыі агідлівай нянавісьці. Замест кніжак у траліках ды ўборных чытаюцца твіты, замест узбураных званкоў сябрам пішуцца CapsLock’aвыя твіты, твіты ядуцца на абед, твітамі высіраюцца і твітамі ж падціраюцца. Але, як бы ты ні запырскваў інтэрнэт-гікаў сьлінай сваіх аргумэнтаў, у недалекай будучыні і табе прыйдзецца далучыцца да мікраблогерскай касты – інакш будзе нельга.

Усе ж такі неяк няёмка юзаць сэрвіс, які некалі таптаў нагамі… Дзякуй Інтэрнэту, ёсьць шмат альтэрнатываў ці, калі хочаш іх так назваць, “пратэстаў” Твітэру.

“Пагаўкацца” на яго можна ў макраблогу Woofer. Гэта фіча для, тых, хто ня ўмее пісаць мэсэджы карацей за 1400 сымбаляў. Паглядзеўшы на дызайн і функцыянал сайту, непазьбежна азадачышся пытаньнем: гэта што, Twitter? Адказ на яго вельмі канкрэтны і знаходзіцца тут .

твітэр, альтэрнатыўны твітэр, інтэрнэт, новыя медыі, трэнды

Чытаць далей...

Пазаводзьце ж сабе, залатыя вы мае, твітэр-акаўнты! Каго змагла ўжо зацягнула, але шмат каго з вас там рэальна не хапае, паверце! Гэта вельмі цікава, гэта вам не блог-пасты страчыць і фрэнд-стужку чытаць раз на тыдзень, і тое, калі час вольны ёсьць. І паспрабуй яшчэ прачытай усё, калі фрэндоў шмат! Джойн, чакаю вельмі-вельмі! І фолаўце (=зафрэнджвайце;)) мяне, каб я не прапусціла вашае з'яўленьне там ;) Чытаць далей

Хутка на нашых экранах, так бы мовіць :) Трэба зазіраць на крок наперад! Хай вось гэты канкрэтны дэвайс зараз у нас не юзаецца, але пройдзе мо які годзік ці два - і вось паглядзіце!

Картка Eye-Fi - гэта першая бесправадная картка памяці фармату SD для фотаздымачоў. Яна гэтак жа, як і простыя SD-карткі захоўвае фота і відэа, але самае галоўнае: яна робіць вашую камеру бесправадным дэвайсам для выхада ў інтэрнэт :).

eye-fi

Чытаць далей

Нейк усё навокал хутка змяняецца, я нават пераварыць гэта не паспяваю, не тое што запосціць!

Вось, глядзіце кароткае відэа пра тул, які яшчэ нібыта простым смяротным недасяжны, але... ён робіць такооое! Можна збацаць нішто сабе такі фотакалажык для ілюстрацыі артыкула, напрыклад - і ўнікальны, і часткова ваш уласны, хоць і з выкарыстаннем чужых фота, і без парушэння аўтарскіх правоў! У шоку, адным словам! Чакаю з нецярпеннем!

Чытаць далей

Flickr Multicolr

кастрычнiка 5, 2009

Камрад alhifizik падзяліўся ранішняй каляровай радасьцю: пашукавік па колерах у Флікры! Гуляцца проста казачна цікава: справа можна абраць да 10 колераў, якія будуць уключаныя ў фатаздымкі, якія адлюстроўваюцца пасля пошуку. Суперкаляровы вэб-тул!

picasa multicolor

Чытаць далей

на гэтым тыдні я вяду Аблогу (выпуск ад 14.08.2009)

Да Колі?

Учорашні выразны, у поўны рост і з усіх вялікіх літар Бай_Трэш з нашым любімым прэзыдэнтам у галоўнай ролі ўзрушыў слабанэрвовую беларускую блогерскую супольнасць: і там, і тут, і ў мяне ў мозгу стаіць нязмыўнай карцінкай Лукашэнка з касой у руках, у дурацкай шапачцы і ў лясінах. Божухна, які ўсё ж такі рай, што я — беларуска і што я жыву на радзіме і магу ўголас сьмяяцца ў тэлевізар ці ў манітор, сьмяяцца з Самага Галоўнага Мегачалавека на нашай шматпакутнай зямельцы. Гэта ж ніякі цырк не патрэбны! Гэта ж шматсэрыйная эпапэя пра самага чуданутага прэзыдэнта на плянэце! У якой яшчэ цывілізаванай краіне можна было б чакаць, што важны, прадстаўнічы і салідны прэзыдэнт краіны нацягне ласіны і пойдзе касіць траву перад камэрамі пад дажджом! Гэта выглядала проста надарві жывот: я ўжо адчуваю, колькі зьявіцца фотажаб на тэму сьмерці з касой і г.д.
Чытаць далей

Старонка 1 з 71234567