Крыху рознага Гомеля, зусім крыху, амаль шэптам :)
Гэты двор заўжды ўганяе мяне ў аслупяненне і замірацельны стан, так шмат звязана з гэтым дваром, з гэтымі дзвярыма, з гэтым дахам, з тым часам... Не, я не шкадую, што час прайшоў і ўсё змянілася. Я проста сумую па тым часам, калі ў нас усіх былі крылы і невядомае наперадзе.
Час тут ляціць проста з неверагоднай хуткасцю: усіх пабачыць паспець проста нерэальна, нават калі я тут знаходжуся не стандартных 40 гадзін, а крышачку больш.
Зацягвае, засмоктвае, не выпускае гэтая атмасфера, гэтыя людзі, гэтыя размовы да раніцы, гэтыя неўміручыя жарты, гэтыя невычарпальныя тэмы!...
Я ўжо нават квіткі змяніла на дзень пазней, і ўсё адно мала! :) Буду батаніць у цягніках па жэсці, матлабы чакаюць мяне і маёй крыві)) бо іншага часу за працай, домам і сябрамі, проста ня-ма! Чытаць далей
Знайшла ў Міножкі ў альбомах фоткі з флэшмоба "Дзень Пацана". Далей можна без каментароў, проста глядзіце фоткі.
... але я ўсё ж не ўтрымаюся: мне вось цікава, ці зразумелі людзі на вуліцы і прадавачкі ў крамах, што гэта рэальна быў флэшмоб? Бо такіх персанажаў і ў Гомелі, і па ўсёй Беларусі - нерэальна шмат. Тут, у прынцыпе, нават не да смеху, тут плакаць трэба! Падсцебнулі вельмі тоненька, ай, малайцы, ай рэспект!!!
А флэшмоб файны! Я пасмяялася ад душы. Ад фоткі чувака з семкай на вуснах мяне проста выключыла! :D
Чытаю пра маскоўскія жахі ў інтэрнэціках - страшна, у Мінску ўчора былі такія драматычныя хмары, у твітэр скідалі шмат фотаздымкаў, ажно дух захоплівала... А ў Варшаве ледзь-ледзь набіраецца +20-23, таму тут мне амаль няма на што скардзіцца.
Ну хіба на пад'ёмы ў 3:30 :) Але ў гэтым нешта ёсьць.
Наперадзе маячыць адпачынак, і ад гэтага страшнага лета пад 40 страшна некуды выбірацца. Вунь еду ў Гомель, там каля 40 акурат, дык страшна, як я перажыву 30 гадзін у цягніках.
Дзіўна адчуваць гэтыя перамены на сабе. Усё як у сне, толькі гэты сон ніяк не сканчаецца.
Прыехала ненадоўга у Беларусь. Толькі ўжо вяртаючыся з Варшавы, па датах штампікаў я зразумела, што я была ТАМ цэлых 10 дзён!
А потым... напрыканцы выходных у Менску, якія адарвалі мяне ад рэчаіснасці, я складвала рэчы і калі знайшла квіточак з варшаўскага трамвая, а потым - манеткі, злотыя, стала так дзіўна, так незразумела, адкуль яны ўзяліся ў мяне ў руцэ, як прадметы з сна, якія матэрыялізаваліся нечакана і недарэчна. Так дзіўна назіраць, як перамешваюцца гэтыя сусветы, гэтыя кантэксты, гэтыя планеты… Вось зараз едучы ў цягніку ў Гомель з Менску, маючы ў кішэні зваротны квіток у Варшаву са стыкоўкай у Мінску, мне бясконца шчымліва ўнутры, бо гэты шлях у амаль у 1800 км цягнікамі за адну паездку ў Беларусь пужае і не хочацца ў яго верыць...
Я прыехала сёньня ў +20 і ў залатую восень!
Гарантаваных +5, а тое і +10 ў параўнанні з Менскам - як мінімум за гэта я люблю Гомель.
Але тут грэбаны дыялап :( Зараз рэшту ночы буду пісаць справаздачу па педпрактыцы, фааак...
І яшчэ я сёньня падсадзіла маці на Хаўса (хе-хе) і палову дня праспала замест таго, каб ісці шпацыраваць куды ў парк па такім дзівосным жоўтым-жоўтым горадзе.
І я не проста праспала, мне сніўся нейкі вар'яцкі сон: як я бясконца вяртаюся забраць свае рэчы з вялікага касцёла, у якім пачынаецца служба, бо я там нібыта жыву, а мяне пастаянна потым ня хочуць выпускаць, і ўвогуле я хачу адтуль зваліць, бо касцёл развальваецца, па сценах ідуць трэшчыны, але служба не спыняецца і мне пастаянна чыняць перашкоды. А яшчэ ў сне мне прапаноўваюць папаліць травы, але я адмаўляюся, а яшчэ мне сняцца , , , і яшчэ я ўвесь сон губляю свой пашпарт...