Архіў па тэгу ‘Гомель’

Мой Гомель. Гомель для мяне…

Чытаць далей »

Crazy Гомель

Я прыехала сёньня ў +20 і ў залатую восень!
Гарантаваных +5, а тое і +10 ў параўнанні з Менскам – як мінімум за гэта я люблю Гомель.

Але тут грэбаны дыялап :( Зараз рэшту ночы буду пісаць справаздачу па педпрактыцы, фааак…

І яшчэ я сёньня падсадзіла маці на Хаўса (хе-хе) і палову дня праспала замест таго, каб ісці шпацыраваць куды ў парк па такім дзівосным жоўтым-жоўтым горадзе.

І я не проста праспала, мне сніўся нейкі вар’яцкі сон: як я бясконца вяртаюся забраць свае рэчы з вялікага касцёла, у якім пачынаецца служба, бо я там нібыта жыву, а мяне пастаянна потым ня хочуць выпускаць, і ўвогуле я хачу адтуль зваліць, бо касцёл развальваецца, па сценах ідуць трэшчыны, але служба не спыняецца і мне пастаянна чыняць перашкоды. А яшчэ ў сне мне прапаноўваюць папаліць травы, але я адмаўляюся, а яшчэ мне сняцца kobiba, nil_la, verasen, і яшчэ я ўвесь сон губляю свой пашпарт…