Архіў па тэгу ‘гісторыя’

So long, 2009!

Гэты год быў цудоўны! Такіх яскравых і шчасьлівых гадоў у мяне раней, напэўна, яшчэ не было. І не пакідае адчуваньне, што гэта толькі пачатак да яшчэ лепшага, яшчэ шчасьлівейшага! Усім вам зычу такога пачуцьця напярэдадні запаветнага моманту 00:00:00 01.01.2010! Усім вам жадаю такіх гадоў, якім быў для мяне 2009!

Вынікі падводзіць ня хочацца гэтак жа, як і ня хочацца гэты год адпускаць. Але ж гэта ўжо блогерская традыцыя, то прыйдзецца:

Чытаць далей »

Вы мяне, канешне, прабачце…

Але вось:

Витебский областной  комитет объявил конкурс на лучшую летопись средирайонных, городских  комитетов и первичных организаций БРСМ,посвященный  90-летию ВЛКСМ. Конкурс пройдет в два этапа: первый - в районах и городах, второй - на областном  уровне.
    На протяжении семи месяцев юноши и девушки будут заниматься интересной, познавательной деятельностью: находить информацию, касающуюся истории комсомола Придвинского края в библиотеках, архивах и через общение светеранами. Попутно ребята будут обогащать свои знания дополнительной информацией по краеведению. Школьники и студенты, к примеру, занимаясь созданием летописей, узнают биографии известных людей, которые когда-то учились или работали в их учреждениях образования.
    Результатом создания летописей должны стать красочно оформленные альбомы, а также фотоматериалы, в которых будут представлены документальные сведения, события о зарождении и деятельности первичной комсомольской организации Придвинского края.
    Кстати, ребята уже успели обнаружить в архивах немало реликвий. Так в Полоцке найден пробитый пулей комсомольский билет.
    А сколько еще интересного предстоит найти нашим активистам!

Страшней за ўсё мне за таго чалавека, што вось гэтую ахінею рэгулярна вось на гэты сайцец піша... Людзі НАСАМРЭЧ упэўнены, што яны займаюцца чымсьці вялікім і істотным, а гэта прагнілая пустая нікому не патрэбная ідэалёгія... Ці яны разлічваюць, што ва ўсёй краіне гэтак жа няма мазгоў, як і ў іх?... Так, нашая гісторыя пачалася з камсамола, з партызанаў і астатняй каляваеннай лабуды... А палац Радзівілаў тым часам руйнуюць, каб ніхто ніколі не даведаўся, што беларусы існуюць ужо прынамсі паўтысячы год... Сумна гэта ўсё, сумна.

Адкуль я насамрэч ;)

Прыгадалася пасьля

http://kaciarynka.livejournal.com/346698.html

запісу гісторыя.
      Калі мне было 10 год і я патрапіла ў сям'ю ў Германію да сяброўкі, мы паехалі ў супэрмаркет - ён быў ду-у-жа вялікі, і немцы вырашылі зрабіць хітра: напісаць нататку і пакласьці мне ў кішэню на выпадак калі я заблукаю і згублюся там. Тэкст быў прыкладна такі: "Добры дзень! Мяне завуць Крысьціна, я прыехала з Гомелю (Беларуссія)/ Чарнобылю (Расея), патэлефануйце па нумары... бо я згубілася."

Мдя, чувакі ў геаграфіі нешта зусім не таго... Але павесяліла, калі заўважыла))))