Tagged: Гданьск

Winter Baltic Sea [17]

Пасля падарожжа засталося стойкае адчуванне, што я зрабіла нешта такое, што мусіла зрабіць вельмі даўно. Не, не першы раз я бачыла Балтыку. Не, не першы раз узімку. Не, не першы раз у Гдыні. Але можа ў першы раз вачыма чалавека, які знайшоў шмат адказаў на пытанні. Ну і шмат якія ў працэсе цяпер, і гэта натхняе!

Дарэчы, мне паказалі чароўнае месца: марскі ўцёс. Улезла ботамі ў воду, прамёрзла, надыхалася, дакранулася да вады і традыцыйна паспрабавала крыху :) "Снова на старте"...)

Чытаць далей

Birds

Яны мяне проста зачаравалі!

Шчаслівым у гэты дзень быў шанец стаць толькі ў раннім юнацтве, калі спецыяльная школьная служба разносіла валянцінкі падчас урокаў па класах. Увесь астатні час у гэты дзень заўжды усё не так.

St. Valentine's

Чытаць далей

У хуткім часе адбудзецца міжнародная канферэнцыя ў Гданьску, дэдлайн ужо зусім хутка, таму паспяшайцеся даслаць заяўку.

Даты правядзення: 12-13 кастрычніка (Гданьск, Польшча)
Тэма канфэрэнцыі: камунізм і “халодная вайна”.

На канфэрэнцыі будуць прадстаўнікі зь розных еўрапейскіх краін, прэзэнтацыі музэяў ахвяр камунізму і іншае. Сярод гасцей канфэрэнцыі плануюць быць выбітныя дзеячы польскай “Салідарнасьці” і знакаміты Лех Валенса, а таксама міністры розных краін Еўропы.

Чытаць далей

 Ўсё. Я толькі з кансулята: віза ЁСЦЬ :))))
 Дзейнічае з 8.02., таму, я думаю, калі нічога не зменіцца, то паедзем рана-раненька 8-02, каб да ночы быць :)
 Мяне вось толькі хвалюе, што паедзем мы якраз падчас моцнага пахаладання... Абяцаюць -18 ўночы. Ай, нічога, прарвемся, тым больш, што зараз нават каменне з нябёс мяне не спыніць!!!