Tagged: Францыя

Рада я і Рада Эўропы ;)

Чытаць далей

Council of Europe, originally uploaded by Christina Karchevskaya.

Першая фотка з Рады Эўропы, неяк днямі запошчу ўсе, а пакууууль - пра Flickr!

Усё ўнутры пакуль вельмі падабаецца!

Пастараюся юзаць Flickr часцей за Picasa, адпаведна паказваць вам не амаль усё нафотанае (ок, ок, скажам: бэст), а вельмі строга адсартаваны бэст-оф-зэ-бэст :)

Хто яшчэ не тут, далучайцеся! :)

Хоць я ўжо і вярнулася, але ж сэрцам я пакуль што там: маленькая бездакорная Францыя ў фармаце "адзін горад-пара дзён".

Чытаць далей

Як толькі я заехала ў Страсбург, мяне ахінула нешта. Дагэтуль не магу адыйсці. Тут да такой ступені ўсё інакш, што ў мяне захапіла дух! Тут ужо нават не вясна, тут ранняе лета: тут цвіце чаромха, бэз, каштаны, тут усё зялёнае-зялёнае! А ў Варшаве зараз цвітуць вішні ды яблыні :) Там прахладна, як і ў нас.

Тут іншае паветра, тут з зеляні горада тырчаць высокія і стончаныя кірхі, сотні раварыстаў, мяккае вечаровае святло, касьмічныя трамваі... Тут шмат народу ходзіць за рукі ды ў абдымку, усё так павольна і няспешна!

Я амаль не бачыла горада акрамя ўчорашняга вечара, але ўжо ён павярнуў нешта ўва мне, нейкі ключык, што я глынула натхнення і цяпер з'явіўся аптымізм... Вера ў лепшае і перамогу дабра над злом :)

Чытаць далей