Tagged: фота

Другі дзень быў даждлівы і таму мы забурыліся ў гарадскі акварыўм да акул, фота з акварыўма будуць асобна, я там як юны натураліст насілася з фоцікам і здымала рыбак, потым дайшло, што... А НАФІГА?! Павыдаляла 4/5 адзнятага, ага :) Больш удалыя кадры дастануцца вам на днях, а пакуль што - фота з вечара ў інданэзійска-тайскім рэстаране, наступная перадад'ездная раніца, крыху атмасфернага-малаінфарматыўнага.

berlin germany берлин германия берлін нямеччына

Чытаць далей

Інданэзія, трымайся там з усімі сваімі вечнымі землятрусамі ды цунамі... Я ў думках з табой кожны дзень.

Morning Fog

Чытаць далей

Знайшла ў Міножкі ў альбомах фоткі з флэшмоба "Дзень Пацана". Далей можна без каментароў, проста глядзіце фоткі.

... але я ўсё ж не ўтрымаюся: мне вось цікава, ці зразумелі людзі на вуліцы і прадавачкі ў крамах, што гэта рэальна быў флэшмоб? Бо такіх персанажаў і ў Гомелі, і па ўсёй Беларусі - нерэальна шмат. Тут, у прынцыпе, нават не да смеху, тут плакаць трэба! Падсцебнулі вельмі тоненька, ай, малайцы, ай рэспект!!!

Блогун - монетизируем блоги

А флэшмоб файны! Я пасмяялася ад душы. Ад фоткі чувака з семкай на вуснах мяне проста выключыла! :D

Чытаць далей

... значыць, у мяне тут ён ужо будзе другі.

Frost

Прывітанне, Беларусь, віньшую цябе з першым пушысьцікам.

Вельмі ўразіла! Адразу стала страшна, калі падумала, што становіцца з маімі вачамі, калі я падоўгу сіжу за кампом... Набыла яшчэ ўлетку сабе акуляры для працы з нулёвачкамі-лінзамі з антырэфлексавым пакрыццём, фіялетавым такім. Але па-шчырасці, амаль імі не карыстаюся, бо па-першае яны ў мяне падаюць з носа, а па-другое, у іх зрок хоць і расслабляецца, але потым чамусці баліць галава... Ніхто не сутыкаўся з такім? Можа яны ўвогуле шкодныя? Ну, вось мой арганізм ад іх адмаўляецца з усіх сіл, а я прывыкла яго слухаць.

Чытаць далей

Я была ў Тахелесе! Скажу я вам, відовішча не для ўразлівых! Такога ў нас няма і быць не можа, а калі з'явіцца, збяруцца бабулькі з факеламі і будуць выганяць з памяшкання мастакоў і, заадно, сатану ;) Карцей, глядзіце.

Kunsthaus Tacheles 05

Kunsthaus Tacheles 10

Чытаць далей

Берлін. Сонца, якое паўсюль, і ўнутры, і звонку, нават падчас дажджу, нават з-за хмараў. Цяпло, якое грэе скрозь калючую сцюжу, ад якой трэба хавацца з носам у вялікі пухнаты шалік і грэць далоні ў рукавічках.

Берлін. Хоць і шэрыя гмахі ды шматпавярхоўкі са шкла, а ўсё адно адчуваецца, што Горад - жывы, што Горад - дыхае. Дыхае і запаўняе цёплым дыханнем халодныя восеньскія вуліцы, фарбуе ўсьмешкамі твары людзей, фарбуе рознымі колерамі будынкі і дрэвы, трамваі ды цягнічкі, што мітусяцца туды-сюды скрозь Берлін кожны, кожны дзень.

Berlin People 01

Берлін. Горад, у якім хочацца маўчаць і слухаць музыку Горада, калі будынкі, машыны, людзі і дрэвы ствараюць непаўторную аўру, зліваюцца ў адзін толькі сэрцам чутны рытм, у мільёны імпульсаў, ад якіх не стамляешся нават ад цэлага дня на нагах. Гэта той рэдкі выпадак абсалютна гарманічнага горада, калі ў ім спакойна і зусім не страшна. Гэта той выпадак, калі горад праглынае цябе з вялікім апетытам і трымае ўсімі сваімі нябачнымі вінцікамі і магніцікамі, ды так, што з’язжаць не хочацца зусім, і гатовы штодня блукаць па адной і той жа Штрассэ унтэр дэн Ліндэн, пад Кугелем, на Алексе, і хочацца яшчэ і яшчэ, бо няма ні прытарнасці, ні назойлівай затлумленасці, ні позіркаў з-пад ілба, ні шэрых вопратак вакол… Горад, дзе за Сцяной пачынаецца сапраўдная Эўропа.

Берлін. У ім камфортна быць сам насам з сабой, і рэзанансна радасна быць побач з каханым ды сябрамі. Горад, які хочацца есці лыжкай. Горад для шчасця. Горад для людзей.

Berlin People 02

Чытаць далей

Лето, что ж ты безлунно,
Как отыскать тебя,
Как войти в твой дом,
Как уснуть под небом твоим?
Где ты? Где твои струны?
Смыло карту, лишь крестик с номером
Адрес нашей звезды.
Звездочки, заблудившейся навсегда...

Маё кароткае двухтыднёвае лета прайшло ў Інданэзіі ў красавіку: Джакарта, востраў Балі, самлёты, выдатныя людзі побач, новыя знаёмствы і новыя планы, што нарадзіліся на беразе акіяна. Дагэтуль не магу дабрацца да фотачак, трохі хіба што ёсьць у Флікры, але ў архівах нашмат больш… Што ж, буду разграбаць доўгімі зімовымі вечарамі!

А лета фактычнае прайшло ў пераездах, у раз’ездах: цягнікі, маршруткі, цягнікі, цягнікі, пероны, зноў цягнікі… Рэчы, валізкі, сустрэчы і доўгія абдымкі на перонах, абдымкі, пакуль мой цягнік ужо не адганялі ў дэпо… Я пераехала ў Варшаву, змяніла працу, змяніла жыццё.

Чытаць далей

На выходных здымала вяселле беларусачкі і грузіна, якія пазнаёміліся ў Чэхіі.

Вельмі прыгожая і вельмі шчаслівая пара :)

Хутка (калі знайду пару вольных гадзін) будзе болей фота, а пакуль - трэйлер у выглядзе аднаго здымка.

Zurab & Dasha 01