Tagged: фота

Ну вось, зіма скончылася, а гэтая фотка - якраз з пачатку зімы :)
... так яна пачыналася ;)

Туман

сакавiка 2, 2007

 ... Сёньня Менск выглядаў бездапаможным і кволым.

За апошнія два дні я пакрыўдзіла некалькі ў рознай ступені дарагіх мне людзей. Што гэта са мной?... Чорная паласа? Ды быццам бы вясна прыйшла! Нядобры сігнал...

Сёньня бадзялася па горадзе... Я разумею, што гэта нахабства: чакаць вясны ў першы яе дзень, але ж... Гэта модна так, напэўна, ў гэтых мясьцінах з нядаўняга часу: спачатку "недазіма", а потым - абавязкова "недавясна"!!!...            


Несвіж. Паехалі. Тыдзень да восеньскай Эльбы-2006

лютага 26, 2007

Блін, накацілі успаміны пра наш паход летні :) Пра лета і Заслаў'е :) Клёва было.

Анці-PR

лютага 25, 2007

Не сканьце плёнку на Скарыны, 42! (Кодак-цэнтр на рагу Скарыны і Казлова, ля трамваяў)
    Гэтыя сцуконахі сёньня спрабавалі палічыць мне за сканаваньне плёнкі яшчэ +1 500 за "запіс на лічбавы носьбіт", г.зн. флэшку!!! Маю флэшку! Два кліка! Зразумела, калі на дыск!!! А то на флэшку! Кідалава! Аа--а-а-а! Хачу уладкавацца на працу па запісу інфы на флэшкі!
 Усё ж ткі лабе "Пазітыў", што пад зямлёй паміж БДУ і ПедАм - няма роўных: там людзі як людзі, скажаш - "Мне на дыск непатрэбна", яны на флэшку запісваюць бескаштоўна і не выпендрываюццо.
    І сканяць, дарэчы, добра, і за 100 р-кадр

Пад музыку Шэдзько :)

Крышачку лета...

Луцкія кашакі :)))

Дашка

лютага 16, 2007

Дашка. Фота выпадковае, апрацоўка - мая.

Новы Ёрк.

Старонка 32 з 34« Першая...202122232425262728293031323334