Tagged: фота

Акрамя фотак з выбараў у Егіпце  ў мяне, натуральна, засталося шмат фотак, так бы мовіць, бэкстэйдж: горад, людзі і працоўныя моманты. Вось першы пост з такімі здымкамі :) Нагадваю, што гэта паездка Варшава - Цюрых - Каір - Порт Саід - Шарм-Эль-Шэйх, 24.11 - 11.12.2011.

На трэнінгу міжнародных назіральнікаў, слухаем пра выбарчую сістэму Егіпта і пра тое, што чакае нас на выходных.

Чытаць далей

Паглядзела на Сяродземнае мора ў Порт Саідзе: у двух кроках ад Суэцкага канала (ноч і дзень бачная чарга з караблёў...) і прыкладна насупраць Фетхіе ў Турцыі, дзе я была ў іншым жыцці... Мора паўсюль дае аднолькавае пачуццё палёту...

Чытаць далей

Фуффф, вось толькі зараз, села за комп і супакоілася крыху. Тут усё прывычнае і знаёмае ў адрозненні ад цэлага гэтага дня...

Зранку паруліла ў Цюрыхскі аэрапорт: ад самага пачатку падарожжа аўтобусам-цягнічком да аэрапорта хоць і было пакрокава распісаным, але ўсё адно было самастойным. Развітваліся з сябрам так (спазняліся на аўтобус), што я ў дзьвер аўтобуса, якая ўжо зачынілася, крычала: "Ну дык а куды далей ехаць пасля перасадкі?")) Але SMS форэва і я без праблем знайшла патрэбны мне транспарт.

Прыгоды пачаліся з аэрапорту. Вы не смейцеся толькі, я не спецыяльна паводжу сябе як тупая курыца, каб потым весялей вам было чытаць)) Зрабіце зніжку на стрэс і на поўную галаву думак пра далейшае падарожжа... Але што я зрабіла: я спакойненька, можна сказаць, медытатыўна, прайшлася па аэрапорце, набыла сястры цукерак, паглядзела вакол, знайшла гейт, дайшла да яго, прайшла пашпартны кантроль, прычым ніякага штампу мне не паставілі, і вось я чую ад сімпатычнага памежніка: "До свіданья!" - і разумею, што нешта ідзе не так :) Потым я спускаюся ўніз да майго гейта і разумею, што я дагэтуль цягну за сабой... багаж. Збіла мяне з толку вэб-рэгістрацыя: на аўтамаце і не падумала, што трэба падыйсці і зарэгістраваць і здаць сумку... А назад ужо ня выйсці тым жа шляхам: пашпартны кантроль пройдзены! Ну, я кінулася шукаць кагосці са стафа, каб падказалі, як быць. Мне сказалі выйсці ў горад і ўвайсці назад. Ок. А там рамонт паўсюль, пакуль знайшла, думала даўбануся - сумарна бегала 45 хв, прычым бегала - гэта не метафара. Знаходжу выхад. Там пашпартны кантроль зноў. Кажу, выпусціце, мне трэба назад, сумку ў багаж, бла-бла-бла. Цётка круціць мой пашпарт у руках і выдае: "А ў вас польская віза, мы з такімі ў Швейцарыю не пускаем!". Я: "O________o", я ж, кажу, толькі што была! Вунь і кантроль прайшла! "А дзе штамп?" "Не паставілі", кажу. Пусціце, цёценька, стаю, ледзь не плачу, рэйс, кажу, праз гадзіну, а наступны адсюль толькі праз 3 дні такі ж. Яна кудысці пазваніла, паставіла мне штамп нейкі і выпусціла. Ну я выйшла, да закрыцця гейта застаецца 12 хвілін. Я бягом, да галоўнай па залі, кажу, калі ласка, зарэгце мне сумачку, гару, такія справы. Яна кажа: "Ну дык вунь чарга!" (а там чалавек 35), я зноў - калі ласка, тыры-пыры, без вас не спраўлюся. Ну яна злітавалася, дапамагла, правяла без чаргі. Я зноў туды ж, адкуль усё пачалося, ну і па прыколе іду да таго ж памежніка. Ён усміхаецца і кажа: "Дэжавю!", я у двух словах патлумачыла, ён выпускае, я бягу на сэкьюрыці, прыбягаю, калі ўжо бордзінг да паловы прайшоў. Але паспяваю! У самалёце на мяне накатвае думка, што аднойчы мне так з 45 хвілінамі паміж самалётамі затрымалі і не давезлі ў Франкфурце багаж з аднаго самалёта ў іншы, а тут і падаўна, паўгадзіны ўсяго было... І ўяўляю сабе карціну маслам: я прылятаю, мяне чакаюць каб пасадзіць на аўтобус, а багаж мой не прылятае са мной, і прылятае, адпаведна, з наступным рэйсам, а гэта праз некалькі дзён... А там зарадкі ад усіх дэвайсаў, пра вопратку і касметыку дык увогуле маўчу! Ууууух як мяне ператрэсла.

4 гадзіны праляцела: я выпіла клапатліва прыгатаваную для мяне на дарожку "упсу", мяне выключыла амаль на ўвесь палёт. Праўда, паздымала космас пад крылом. Глязіце самі.

Чытаць далей

Сёння быў дзень адавы! Мяне не выпусцілі ў Каір з Варшавы. Кажуць, патрэбная віза. Я як адчувала прыехала ў аэрапорт за 2,5 гадзіны, і ўвесь час правяла ў разборках з аэрапортаўскім стафам (паразмаўляла чалавекамі з 7, у тым ліку з нейкім начальнікам), у разборках з амбасадай Егіпта ў Варшаве, у званках у Егіпет - усё бяз сэнсу. Кажуць, віза патрэбная і рабіць яе тут трэба было загадзя. Але б калі я ляцела ў курортную зону, Хургада, Шарм-Эль-Шэйх ды астатнія месцы Сінайскай паўвыспы - тады б мне можна было ляцець без візы і віза была б пастаўленая па прылёце. "А ці ёсць прамыя самалёты з Варшавы ў турыстычныя зоны Егіпта?" - "Не, толькі чартэры праз турфірмы". "А калі я вам пакажу квіток далей, у Хургаду, скажам?" - "Нам няважна, галоўнае, што пашпартны кантроль вы праходзіце ў Каіры." Вось і ўсё.

Ну, што рабіць. Ужо дамовілася з запрашаючым бокам, што мушу сёння ехаць у амбасаду ў Варшаве і прасіць зрабіць тэрмінова, каб прыляцець, скажам, у аўторак. Але тады я прапускаю выбары, дзеля якіх еду. Мда. Ну, я пасідзела хвілін 10, падумала. Паглядзела на табло. І тут... міма праходзіла калега, якая ляцела ў іншы бок... проста як анёл-ратаўнік)) (ДЗЯКУЙ!!!) Дапамагла мне прыдумаць варыянт з перасадкай наўпрост у курортную зону. Варыянт быў адзін, і ён праз Цюрых! Праўда, шалёна дарагі, прыйшлося зычыць грошы ў сяброў + дамаўляцца на замену квітка і гд, бо я зусім амаль па нулях лячу, не разлічвала на форс-мажоры ну ніяк! Затое аб'ектыў новы набыла, ай, маладзец! :-\ Дарэчы, ніжэй будзе першы тэст аб'ектыва (17-70 mm, f 2.8-4). Але ўсё па парадку.

Чытаць далей

Вераснёўскі варшаўскі ўікэнд. У госці прыязжаў сябра. Штораз ваджу людзей па нейкіх падобных маршрутах, але кожны раз знаходжу для сябе нешта новае ў знаёмых месцах. Так і зараз :)

Варшава - горад, дзе я ўпершыню за доўгія годы адчула шчасце жыць тут і зараз. Ужо за гэта яна заўсёды будзе калі і ў мяне за вакном штораніцу, то заўжды ў сэрцы :)

Warszawa

У дворыку універітэцкай бібліятэкі. Колькі правучылася тут, так ніводнага разу ўнутр і не схадзіла) Гэта - від на цэнтр гораду.

Чытаць далей

Даўно сюды не пісала. Таму пачну з вераснёўскіх сонечна-восеньскіх кадраў з другога майго роднага гораду, з Мінску.

Sunny Day

Мы з Таценькай.

Чытаць далей

Rome [71]

Від з базілікі св. Пятра, працяг. Від на Рым і Ватыкан.

Чытаць далей

Тут будзе яшчэ і Ватыкан, але гэта не асабліва істотна: градус прыгажосці ад гэтага ня зменіцца!Rome [39]

Чытаць далей

Ну што ж, я такі прадаю свайго вернага коніка, свайго першага і нязменнага Canon Rebel XTi 10.1 (амерыканская зборка 400D). Прыехаў да мяне з NY, служыў ён мне верай і праўдай, быў са мной і ў Тайландзе, і на Балі, і ў халоднай Скандынавіі, юзаўся актыўна, але акуратна.

Менавіта таму, што ён праехаў са мной не адзін дзесятак краінаў і адсняў для мяне не адну тысячу кадраў з самых розных куткоў планеты, гэта і трымае яго ў бадзёрым і цалкам здаровым стане - за ўсе годы разам, ён не даў ніводнай асечкі, ні разу не заглючыў і ні разу не падвёў у працы. Думаю, гэта пазітыўная сіла Зямлі энэргетыка планеты :)

Я б карысталася ім і далей, але прыйшоў час нам расстацца, бо пачуваюся я з ім як на трохколым ровары :) Душа патрабуе прафесійнай апаратуры, але гэты Canon даў мне вельмі шмат!

Так як конік ужо доўга юзаны (прабег больш за 50.000), прапаную яго ў камплекце з добрым аб'ектывам Sigma AF 18-200mm F3.5-6.3 DC (1, 2) - лёгкі і кампактны шырокавугольнік/тэлевік для падарожжаў (zoom x 11, 405 г), які аддаю за танна.

У камплекце да фоціка - штатыў Hama з чэхлом, зарадка, кабель, блэнда ад аб'ектыва, запішу на дыск усе неабходныя праграмы з ключамі, навучу апрацоўцы фотаздымкаў праз скайп.

Каго зацікавіла - пішыце на chris.gomel@gmail.com, кошт будзем абмяркоўваць індывідуальна.

Вось прыклад здымкаў, якія я зрабіла пры дапамозе названага фоціка + названага аб'ектыва + месцамі (начныя кадры) - пры дапамозе названага штатыву :)

Болей маіх фотаздымкаў тут.

Буду вельмі ўдзячная за распаўсюд абвесткі!

Старонка 3 з 34123456789101112131415...Апошняя »