Tagged: фота

Гэты мажны гусь сустрэў нас на ўваходзе ў адзін з самых лепшых пляжаў Турцыі

Чытаць далей

Карцінкі маленькага горада паміж Эгейскім і Сяродземным. Усё тая ж Турцыя. Яшчэ адзін пост - і перамясцімся ў іншую кропку планеты ;)

Чытаць далей

Тут будзе мала пісаніны, шмат сіневы розных адценняў. Марскі дзень: карабельны шпацыр "12 выспаў"!

Чытаць далей

Трохі фотак з вадзяной вайны і проста вельмі шчырай мокрай тусоўкі ;)

Дзяліцца на пешую і аўтамабільную групу было ня вельмі добрай ідэяй з улікам слабага ўяўлення праважатага, дзе ж на прыродзе мы ўсё ж плануем адвіснуць. Таму пешая група завісла між Драздамі і Менскам, а цяжка экіпіраваныя сасіскамі і півам ледзь не 4 гадзіны чакалі экстрымалаў :)

Чытаць далей

З дзіслакэйшанам нам не ахці як пашэнціла з пункту гледжання адлегласці да пляжу, і мы кожны дзень маталіся з Фетхіе да Алюдзеніза і назад на маршрутцы, што нармальна біла па кішэні - 7 эўра ў дзень. Затое там было огого як прыгожа: зусім побач быў прыродны запаведнік Алюдзеніз (Ölüdeniz) (куды таксама быў платны ўваход - 2 эўра: мы там былі аднойчы, фоты будуць потым), вакол - горы, у нябёсах - натоўпы парашуцістаў, на пляжы - няшмат народу, мегапразрыстая вада, нармальная глыбіня, пясок і галечка пад нагамі...

Чытаць далей

Ну вось, я ўжо пяты дзень у адпачынку. Запланаваны маршрут палягаў праз Кіеў, дзе прыйшлося правесці цэлы дзень з раніцы, каб у 4 гадзіны раніцы наступнага дня сесці на самалёцік WizzAir і праз 2 з паловай гадзіны апынуцца ў Анталіі. Вось і пачаўся наш двухтыднёвы трып у Турцыю: ён ужо зараз сцірае для мяне ўсе турэцкія стэрэатыпы і паказвае гэтую краіну зусім з нечаканага боку!

Анталія - гучыць папсова, але сутнасць - фантастычна прыгожы прыморскі горад на высокім скалістым беразе! Першы дзень правяла без фоціка, бо хадзілі ў разведку на гарадскі пляж - там, канешне, жэсьць і няма куды яблыку ўпасьці, затое па дарозе наглядзеліся на казачны горад. А на наступны дзень рушылі за 10 км за горад на больш прыемны пляж Лара. Мы чакалі рускамоўныя натоўпы на вуліцах, бо штодзённа садзяцца толькі з аднаго Кіева 6 боінгаў з рускімі на адпачынак, але ж не: ціха, спакойна, рускія або ў дарагіх гатэлях, або бухаюць дзесьці далёка ад людзей, сэнкс гад.

Стары горад. У двух кроках ад нашага Саббах Пансіёна (хостэл).

Чытаць далей

Нічога даўно не пісала. І не таму, што няма чаго і нічога не адбываецца, а, як вы ўжо здагадаліся, абсалютна наадварот:

  • даслала зварот у БРСМ. Цяпер чакаю адказу, каб дзейнічаць далей. У шоку ад колькасці фідбэкаў і ступені зацікаўленасці :) Мда, не адна я не люблю прыхвасняў.
  • сёння засяляюся ў Сваю Кватэрку. Ну, натуральна, яна не мая зусім, але ж жыць я там пачынаю ўжо ў бліжэйшыя гадзіны і, спадзяюся, пакуль не надакучыць. Чакаюцца доўгія шпацыры ля ракі па вечарох, пакой, заліты сонцам і зялёны-зялёны двор ;) Чытаць далей

Пра тое, якім чынам я аказалася ўчора а поўначы не ў ложку, а ў Міры на полі, залітым брудам і вадой: фотахістарі. Плюс падкаст ХОТ з месца падзеяў ;) Ведаеце, браты ды сестры, штосьці мне ўжо надакучыла паўтараць святую ісціну, але больш на афіцыйныя "празднікі" і ўсё спалучанае - НУ ЯГО НАФІГ!!! Воплі былі харашы, а вось уся гэтая п'янь навокал настрой катэгарычна не падымала...

Яшчэ адно прыкольнае назіранне: канцэрт-та не бясплатны быў, а за грошы. Ну, гэта для тых, хто хацеў прабіцца на танцпол. І менавіта там БТ і здымала шчасьлівыя п'яныя пысы для справаздачнасці, што ўсё было зашыбісь і крута. Ніфіга яно не было ні так, ні гэтак. Цьфу. Мантра "я люблю сваю краіну" пачынае губляць сэнс пасля такіх відовішчаў... Хаця... напэўна, ня толькі ж у нас такая жэсьць, праўда?...

Чытаць далей

Пра само мерапрыемства мне цяжка сказаць нешта ўцямнае, бо я пабыла на ім ня вельмі доўга з прычыны вяласці дакладчыкаў і аморфнасці інфармацыі, карыснай асабіста для мяне.

Мерапрыемства склала ўражанне нейкага сур'ёзнага навуковага сімпозіўма, дзе ўсе сідзелі рукі на каленках і ўважліва слухалі прамоўцу, што выступаў з трыбуны сцэны пра нейкія дробныя хітрыкі пра пашуковыя запыты і рэкламу ў інтэрнэце. Уразіла колькасць слухачоў - чалавек 500 ў асноўнай канфэрэнц-залі і яшчэ чалавек 80 ля манітора ў кава-зоне. Але потым я супакоіла сябе, што на 9,5 млн чалавек у краіне хоць паўтысячы мусіць гэтым цікавіцца і займацца, інакш байнэт так і застанецца ў зародышы назаўжды.

Вось так выглядала дарога да канфэрэнц-залі, з бакавога ўваходу ў Нацыяналку (свят-свят-свят!)

Чытаць далей

Учора надвячоркам на усходнім небе віселі вельмі яскравыя і светлыя срэбныя аблокі. Апошні раз удалося пабачыць такую прыгажосьць і маленькі цуд прыроды з год таму падчас чампіяната сьвету па футболе. Сорі за якасьць - 3 мп у крамешнай цемры :( Пад катам - лепшыя, мінулагоднія.

Што гэта за аблокі? Гэта ўзважаныя вееельмі высока ў атмасферы метэорныя часцінкі, пакрытыя лёдам, якія іянізуюцца і свецяцца самастойна, без сонечнай падсветкі. Звычайна яны назіраюцца на шыротах 45o - 65o з красавіка па кастрычнік і з'яўляюцца індыкатарам лакальных змяненняў магнітнага поля. Яшчэ ёсьць меркаванні, што яны з'яўляюцца як сігнал паляпшэння надвор'я. Дружна скрыжуем пальцы :)

Чытаць далей