Прытахрырнае паліт-котэ з Каіра, ну а жыў бы ён у нас, быў бы котэ-байкотэ! :)

цягнік да ст. Мост
Прытахрырнае паліт-котэ з Каіра, ну а жыў бы ён у нас, быў бы котэ-байкотэ! :)

Мімімішны портсаідскі ослічак. Ледзь стрымалася, каб не чмокнуць у лоб! Даведалася ад абарыгенаў, што ослікі вельмі моцныя і ў іх вельмі добрая памяць. Іх актыўна юзаюць у Егіпце для перавозак: гэткая мікралашадка з убудаваным GPS ;)

Паспрабую пахутчэй разгрэсці завалы з фотаздымкамі з Егіпта :) Нагадваю, што гэта паездка Варшава - Цюрых - Каір - Порт Саід - Шарм-Эль-Шэйх, 24.11 - 11.12.2011.

Трэба з чагосьці пачынаць :) Наступным пастом будзе традыцыйны тэкст!
2011 быў годам сяброў і годам сапраўдных цудаў. Паспрабавала зрабіць падборку самых-самых людзей і момантаў 2011 года, не ўпэўненая, што ўдалося на ўсе 100% ужо прынамсі з-за таго, што многія моманты так і засталіся off the record, але засталіся ў сэрцы. Але гаворачы пра тыя моманты, што засталіся ў мяне пікселямі...
1 & 2 & 3. Гомель. Home Sweet Homel! Атрымалася шмат ездзіць дамоў і шмат часу праводзіць з маімі старымі сябрамі, наведаць супер-старых сябровак са школы і ліцэю, пабыць з сям'ёй. Гэта былі шыкоўныя дні: сустрэча вясны, мой 25 дзень народзінаў, ноч абсэнту, пасідзелкі ў Чыста і шпацыры па закінутых прасторах самага роднага гораду на Зямлі, а ў сярэдзіне лета - нават аддаць адну з лепшых сябровак замуж!
1. Гомель
Акрамя фотак з выбараў у Егіпце ў мяне, натуральна, засталося шмат фотак, так бы мовіць, бэкстэйдж: горад, людзі і працоўныя моманты. Вось першы пост з такімі здымкамі :) Нагадваю, што гэта паездка Варшава - Цюрых - Каір - Порт Саід - Шарм-Эль-Шэйх, 24.11 - 11.12.2011.
На трэнінгу міжнародных назіральнікаў, слухаем пра выбарчую сістэму Егіпта і пра тое, што чакае нас на выходных.

Паглядзела на Сяродземнае мора ў Порт Саідзе: у двух кроках ад Суэцкага канала (ноч і дзень бачная чарга з караблёў...) і прыкладна насупраць Фетхіе ў Турцыі, дзе я была ў іншым жыцці... Мора паўсюль дае аднолькавае пачуццё палёту...
Фуффф, вось толькі зараз, села за комп і супакоілася крыху. Тут усё прывычнае і знаёмае ў адрозненні ад цэлага гэтага дня...
Зранку паруліла ў Цюрыхскі аэрапорт: ад самага пачатку падарожжа аўтобусам-цягнічком да аэрапорта хоць і было пакрокава распісаным, але ўсё адно было самастойным. Развітваліся з сябрам так (спазняліся на аўтобус), што я ў дзьвер аўтобуса, якая ўжо зачынілася, крычала: "Ну дык а куды далей ехаць пасля перасадкі?")) Але SMS форэва і я без праблем знайшла патрэбны мне транспарт.
Прыгоды пачаліся з аэрапорту. Вы не смейцеся толькі, я не спецыяльна паводжу сябе як тупая курыца, каб потым весялей вам было чытаць)) Зрабіце зніжку на стрэс і на поўную галаву думак пра далейшае падарожжа... Але што я зрабіла: я спакойненька, можна сказаць, медытатыўна, прайшлася па аэрапорце, набыла сястры цукерак, паглядзела вакол, знайшла гейт, дайшла да яго, прайшла пашпартны кантроль, прычым ніякага штампу мне не паставілі, і вось я чую ад сімпатычнага памежніка: "До свіданья!" - і разумею, што нешта ідзе не так :) Потым я спускаюся ўніз да майго гейта і разумею, што я дагэтуль цягну за сабой... багаж. Збіла мяне з толку вэб-рэгістрацыя: на аўтамаце і не падумала, што трэба падыйсці і зарэгістраваць і здаць сумку... А назад ужо ня выйсці тым жа шляхам: пашпартны кантроль пройдзены! Ну, я кінулася шукаць кагосці са стафа, каб падказалі, як быць. Мне сказалі выйсці ў горад і ўвайсці назад. Ок. А там рамонт паўсюль, пакуль знайшла, думала даўбануся - сумарна бегала 45 хв, прычым бегала - гэта не метафара. Знаходжу выхад. Там пашпартны кантроль зноў. Кажу, выпусціце, мне трэба назад, сумку ў багаж, бла-бла-бла. Цётка круціць мой пашпарт у руках і выдае: "А ў вас польская віза, мы з такімі ў Швейцарыю не пускаем!". Я: "O________o", я ж, кажу, толькі што была! Вунь і кантроль прайшла! "А дзе штамп?" "Не паставілі", кажу. Пусціце, цёценька, стаю, ледзь не плачу, рэйс, кажу, праз гадзіну, а наступны адсюль толькі праз 3 дні такі ж. Яна кудысці пазваніла, паставіла мне штамп нейкі і выпусціла. Ну я выйшла, да закрыцця гейта застаецца 12 хвілін. Я бягом, да галоўнай па залі, кажу, калі ласка, зарэгце мне сумачку, гару, такія справы. Яна кажа: "Ну дык вунь чарга!" (а там чалавек 35), я зноў - калі ласка, тыры-пыры, без вас не спраўлюся. Ну яна злітавалася, дапамагла, правяла без чаргі. Я зноў туды ж, адкуль усё пачалося, ну і па прыколе іду да таго ж памежніка. Ён усміхаецца і кажа: "Дэжавю!", я у двух словах патлумачыла, ён выпускае, я бягу на сэкьюрыці, прыбягаю, калі ўжо бордзінг да паловы прайшоў. Але паспяваю! У самалёце на мяне накатвае думка, што аднойчы мне так з 45 хвілінамі паміж самалётамі затрымалі і не давезлі ў Франкфурце багаж з аднаго самалёта ў іншы, а тут і падаўна, паўгадзіны ўсяго было... І ўяўляю сабе карціну маслам: я прылятаю, мяне чакаюць каб пасадзіць на аўтобус, а багаж мой не прылятае са мной, і прылятае, адпаведна, з наступным рэйсам, а гэта праз некалькі дзён... А там зарадкі ад усіх дэвайсаў, пра вопратку і касметыку дык увогуле маўчу! Ууууух як мяне ператрэсла.
4 гадзіны праляцела: я выпіла клапатліва прыгатаваную для мяне на дарожку "упсу", мяне выключыла амаль на ўвесь палёт. Праўда, паздымала космас пад крылом. Глязіце самі.