Архіў па тэгу ‘флэшмоб’

Хэпібздэй, Майкл!

“Баба Валя”  – цвік суботняга флэшмобу! Глядзець усім! No comments!

“Thriller” у цэнтры Менска!

На выходных удала патэсціла Qik: нажаль, у нас яшчэ няма 3G (карыстаючыся магчымасцю хачу перадаць прывітанне Лайфу, які так і не вярнуў мне грошы за выпадковы роўмінг і …мне прыйшлося ісці і падлучацца наноў!), але ўсё ж лайфаўскі нэт фурычыць, хоць і вееееельмі тармазнута. Стрым-відэа фіг паздымаеш, а з перахода дык і тым больш. Таму прыйшлося спачатку здымаць, а потым бегчы пад адкрытае неба, каб відэа-такі даслалася :)

Чытаць далей »

Флэшмоб “Сон у метро”, “Бэнг-бэнг” & more

Знайшла ў архівах незапошчаныя фоткі з веснавой масавай бойкі падушкамі: лепш позна, чым ніколі! :) Выбачайце за якасць фотак: былі залітыя зусім без апрацоўкі наўпрост з фоціка ў нэт яшчэ раней, ды і аб’ектыў яшчэ стары тады быў… Але ж, тут галоўнае не мастацтва, а змест!

Чытаць далей »

Флэшмоб “Сон у метро”

флэшмоб бойка падушкамі Чытаць далей »

Флэшмоб “Бойка падушкамі” (фота, ч. 2)

… А потым яны пайшлі за філармонію ;)

І ў метро, нараджаць веснавыя падушкі :)

А потым… мммм, што было потым!… Яшчэ порцыя фотак – заўтра ;) І на кам’юніці мультымедыя часопіса 34

флэшмоб бойка падушкамі Чытаць далей »

Флэшмоб “Бойка падушкамі”, ці “Хопіць спаць – вясна прыйшла!”

флэшмоб бой падушкамі Чытаць далей »

FREE HUGS Minsk 10.01.2009


+20 (warning! too much positive!)))

Флэшмоб ад heartlion

5 рэчаў, якія я не ўмею рабіць:

1. Рэдагаваць відэа :( Але Premier ужо ўсталяваны ;)
2. Плаваць. Ну, на радасьцях, калі пабачу мора, магу праплыць метраў 20. Але гэта ўсё :(
3. Есьці, не дасольваючы ежу (не, салодкае я не дасольваю!)
4. Капіць грошы. Але эканоміць – у гэтым я профі))
5. Пазбаўляцца ад старых рэчаў, якія нагадваюць мне перыяды\людзей з мінулага.

10 шчасьліўчыкаў, якія працягнуць: natatka_by, chegor, radaslava, xadnight, etnauka, sakavik, momoko_chan, ja_ryw, miaucher, krywal

Далучаюся ;)

Я ВАС УСІХ ЛЮБЛЮ!!!

… нехта сумняваўся? ;)

ініцыятар пазітыву

Флэшмоб, ага

berenika_b узнагародзіла мяне флэш-мобнай літарай “з” :)

Зорная. Бел. варыянт “Звёздная”, мой першы інтэрнэт-нік. Мне тады было недзе 16, апагей астраноміі і летуценнасьці. Ноў комэнтс :)
Зоркі. Так, я імі не толькі захапляюся, але і займаюся, і ведаю, дзе якая, ведаю шмат пайменна, пакаардынатна, ведаю іх колеры, спектры і памеры :) А зорныя ночы ля вогнішча, а падаючыя зоркі, а Аўстрыйская абсерваторыя, а рэспубліканская алімпіяда па астраноміі, а “БелЮніёр” – перамога за перамогай, і ўсё гэта дзякуючы зоркам. А дзіцячая мара – працаваць у цэнтры кіравання палётамі і выратаваць Зямлю ад астэроіда?!…
Зямля. Я – дзіцё планеты, і пакуль я не ўсьвядоміла сябе дзіцём Беларусі, я была дзіцём Зямлі: кожны новы горад, кожная новая дарога павялічвалі маё натхненьне і мае жыцьцёвыя сілы ў геаметрычнай прагрэсіі… Зараз гэтак жа, я жыву Дарогай і адчуваю подых Зямлі на кожным сваім кроку, на кожным сваім кіламетры…
Земфіра. Музыка дзяцінства, юнацтва, першага каханьня, першых слёз… Зараз слухаю, але выключна пад настрой. Ніякая музыка, акрамя гэтай, не прымушае мяне так глыбока капацца ў сабе і ва ўспамінах… Невядома, праўда, навошта, але свой плён у гэтым ёсьць, ёсьць настрой і пэўныя асацыяцыі, якія я ні на што не прамяняю, нават праз дзесяткі год…
Знак. Я фаталістка па жыцьці, ва ўсім, што адбываецца я шукаю знакі і аналізую іх. Я шукаю знакі ў мінулым, у сучаснасьці, і дзейнічаю ў будучыню з папраўкай на знакі, на сігналы, на пэўныя заканамернасьці, якія я ўжо нажыла за гэтыя годы.
Загоны. Ага. Не бяз гэтага. Бяз гэтага – не! ;) Як бы добра не было, як бы ідэальна ўсё не падавалася, ні складалася, усё роўна я знайду над чым пазаганяцца і час ад часу мне гэта моцна замінае жыць і непакоіць. І я нічога не магу з сабой парабіць…
Зеніт. Амаль чатыры гады я здымала “Зенітам”, і гэтыя годы былі файнымі з усіх бакоў :)) А яшчэ я абажаю глядзець у зеніт, лежачы на вялікім камяні на Шыпаце падчас Купальля ўночы ў Карпатах… І яшчэ люблю начны зеніт на Лісцы, ляжаць і лічыць метэоры, і чуць шэпт мора зусім побач…
Змрок. Уночы, на світаньні і на закаце я пачуваюся лепш за ўсё. Я – начная птушка, творчасьць – уночы, загоны – уночы, слёзы – уночы, жыцьцё – уночы…
Забаўкі. Мае забаўкі такія разнастайныя і рознапрофільныя, што я нават прыклады прывесьці не магу. Але ёсьць адна арганічная патрэба: раз на колькі там тыдняў зарубіцца ў Герояў :))
Замежжа. Нясцерпна цікава. Любая краіна. Вельмі хачу паглядзець Ісландыю, ЗША, Аўстралію, Афрыку, Інданэзію, Японію, Партугалію, Францыю… Адна толькі ўмова: вярнуцца! :) Замежжа на тое і замежжа, калі потым заўсёды хочацца дамоў…

Старонка 1 з 41234