Добра сказаў адзін мой знаёмы: "такія музеі - гэта як дзіцячы садок для дарослых!". Што праўда - тое праўда: нас адтуль выганялі пінкамі і ледзь не самымі апошнімі :)) Зараз крыху пакажу і распавяду:
Вось так вітаюць наведнікаў музея фізікі:
цягнік да ст. Мост
Добра сказаў адзін мой знаёмы: "такія музеі - гэта як дзіцячы садок для дарослых!". Што праўда - тое праўда: нас адтуль выганялі пінкамі і ледзь не самымі апошнімі :)) Зараз крыху пакажу і распавяду:
Вось так вітаюць наведнікаў музея фізікі:
Афігенны ролік пра тэорыю струн і дзесяціпамерную прастору. Я хвіліне на 4й стала тупіць злёгку, але потым сабралася і... ўсвядоміла сваю мізэрнасць у масштабах Сусвету.
Глядзіце, для пашырэння кругагляду самае яно! А калегам-фізікам гэта мае быць як лёгкі мульцец ;) Мая б воля - я б выключна такімі ролікамі адукавала моладзеж і подрасткаў у школках. Гэта нашмат карысней будзе, чым тупыя (чым далей - тым тупей!) з большага беларускія падручнікі.
Хто мне дапаможа знайсьці люксометр (ці нешта, што дазволіць вымераць узровень асвятлення начных вуліц) на паюзаць на пару тыдняў ці мо хто падкажа дзе гэтую радасьць НАБЫЦЬ, таму - залатыя горы і бясконцыя падзякі!!!
Трэба для дыплому, фізфак мнецца і ламаецца, кшталту "у нас такога нямааа, ета складаная задача..."
ПыСы. Тэма ўключае ў сябе засветку Менска.
Я ніколі так доўга не здавала іспыт!!!
Я ніколі не плакала на іспыце!
Я ніколі на іспыце ня йграла ў "Кантакт", "Кракадзіла" ды "Мафію"!!!
Але мне ёптыць усё ж ткі 7, ААААА!!!!
... і сёньня я да канца ўпэўнілася, што настаўнік фізікі зь мяне будзе фіговы. Значыць, мне ім лепей не станавіцца ;)
Заўтра іспыт. Ведаеце, які прадмет? "Методыка выкладаньня фізікі". Ведаеце, па якіх падручніках?? Лепей вам ня ведаць... Вось вам цытата :))
... Обучая в школе основам физических наук, надо помнить, что преподавание физики в школе, как и преподавание всякого другого предмета, не может быть оторвано от политики партии и Советского государства. Задача школы — воспитать всесторонне развитого члена советского социалистического общества, способного вести борьбу за победу коммунизма.
І гэтыя падручнікі нам раздаў выкладчык, які на лекцыях распавядаў пра тое, што Леніна забальзамавалі, каб потым ажывіць, пра ЦРУ, пра грабніцы фараонаў...
*б'ецца галавою аб сьцяну*

UPD. Не стрымалася!!! вось яшчэ:
...Учащиеся должны получить ясное представление о том особом значении, какое имеет широкое применение электроэнергии в социалистическом плановом хозяйстве Советского государства. Перед ними должны пройти яркие картины грандиозного строительства крупнейших электростанций и огромного количества небольших электростанций, картины и перспективы преобразования нашей Родины под девизом В. И. Ленина «Коммунизм — это есть Советская власть плюс электрификация всей страны».
Трындзец, што я раблю на фізфаку??!
першая секунда ядравага выбуху
адлегласьць 11 кіламетраў
трохмэтровы аб'ектыў
вытрымка 1/100,000,000
Вось
і яшчэ тут