Tagged: фізфак

То бок, ва ўнівер, канешне... Што гэта я... Проста пачуцьці чамусьці ўсё тыя ж, як і перад 1 верасьня, хоць яно было ўчора, а сёньня дзень народзінаў маёй мамачкі, а яшчэ мы сёньня былі на "Сімпсанах" у кінатэатры. Даволі міла, мне нават спадабалася, хоць раней мне ні Сімпсаны, ні Футурама катэгарычна не падабаліся, во як... Вялікі экран - вялікая сіла! ;) У мяне ёсьць сшытак з вялізнай колькасьцю чыстых аркушыкаў, неверагоднае жаданьне вучыцца (незразумела з якой нагоды!) і ... другая змена! Божа, ты ёсьць, ну нарэшце я буду высыпацца перад універам!!!

... амінь і ў добры шлях, хай гэны курс будзе цікавым і такім жа пасьпяховым, як папярэдні. Можна лепей :Р

Універ зараз - вялічэзны мурашнік...
Здаюць кнігі - у бібліятэцы вялічэзная чарга.
Здаюць іспыты - чэргі ў калідорах.
Мітусьня...
Лета...
Заўтра - мой апошні іспыт.

Узяла 2 тома Г. Гэрцбэрга "Электронныя спэктры і пабудова малекул" - кожная фармата А4 і па 800 старонак... Я, напэўна, выглядала, як абсалютны БАТАН зь імі ў руках!!! Толькі акулярчыкаў не хапала для паўнаты вобраза)))

Лайце мяне заўтра зранку. Усе. Дрэннымі, вельмі дрэннымі словамі.
Мне патрэбна хаця б 6. Жыцьцёва неабходна!!!

псіхалёгія/педагогіка 10
блін, маё месца на ФФСНе! Бо з філязёфіяй была тая ж гісторыя ;)
Цяпер засталося здаць на 7 і на 6 астатнія два іспыты - і будзе павышаная стыпуха.
Я афігеваю. Выдатніца, ага!...  )))

Электрадынаміка.
Рыхтавалася ВЕЛЬМІ дрэнна, але ўсё ж рыхтавалася

На такіх складаных іспытах абсалютна не грае ролі, ЯК вы падрыхтаваны: 80% посьпеху залежыць ад выкладчыка. Спадар Вушакоў - мегадзядзька. Таму я вырашыла, што не наеўся - не наліжашся, і моцна не напружвалася (а магла!).

... З ранку - кроў з носа - гэта значыць, што я не высыпаюся :( Бегала з запракінутай галавой па кватэры, як электравенік, пакуль зьбіралася) Нязручна, ага.

На прыпынку спадарыня запыталася, які толькі што адыйшоў трамвай, я адказала, што не пабачыла, у выніку мела прыемную размову кшталту "Вы - сапраўдная беларуска!" і г.д. Узняла настрой :)

На іспыце - так атрымалася! - я нейкай халеры адказвала АПОШНЯЙ. Але мне гэта было на руку, бо адказвала я, канешне, недзе і правільна, але што казала, практычна не разумела. Выкладчык гэта бачыў - і сказаў, маўляў, вам, канешне,трэба ставіць 5, але за тое, што пачуў чыстую беларускую мову вось вам 6, але я яму паўсьміхалася, мы пагутарылі - і ў выніку +1 бал "за прыгожыя вочкі" ;)

7
Ну і добра :)

У мяне курсавік - пякельны дзядзька!!!
Апошні раз, калі зь ім спаткалася, бачыла ў яго на капме згорнутую старонку "Беларускі Партызан" ;)
Хехе)

Паводле расклада 8 траўня мяне чакае незабыўная сустрэча са спадаром Ямным - я яму павінна залік па асновах аўтаматызацыі эксперымента... Гэта жах проста - чытаю другі дзень першых 20 старонак падручніка і ніяк не магу ўтупіць, пра што ж там гаворка і як гэта адэкватна потым у памяці на заліку аднавіць!!!

нЕ ўяўляю, якім чынам я гэта буду здаваць!

Гэты залік - самае страшнае на гэтай сэсіі. Здам яго - лета прыйдзе ;)

Мне патэлефанавалі: незнаёмы мужчынскі голас павітаўся, запытаўся, як мае справы: па скуры крыху пабеглі дрыжыкі, бо...
Аказалася, што званок хутчэй прыемны, чым таямніча-незнаёмы: гэта быў мой куратар з універсітэту, ён на першых жа словах размовы перайшоў на беларускую (мяне папярэджвалі, што ён - мега-чувак), прапанаваў мне паўдзельнічаць у навуковай студэнцкай канферэнцыі. Усё, школьныя канферэнцыі дзеля мяне скончыліся - прыйшоў час ладзіць апгрэйд :о))

 Гэта будзе першая курсавая, якая абароніцца на фізфаку па астраноміі на беларускай мове. І проста першая навуковая праца па астраноміі, наколькі мне вядома.

Апошняе

красавiка 6, 2007

Пару гадзін таму ў дворыку фізфака БДУ адбылося ўрачыстае спаленьне некалькіх соцен цыгарэт, якія былі сабраны на нашым факу за 3 дні з абмен на цукеркі і шакаладкі)

Атрымалася файна: падчас акцыі некаторыя спантанна "па прыколе" кінулі паліць - файна)))

Цікавая была імпрэзка: сабралося багата народу, высыпалі цыгарэты, прыйшлі некаторыя выкладчыкі і прадстаўнікі дэканата, весела аблілі керасінам - і запалілі! І ўсе разам частаваліся рэшткамі цукерак і шакаладак :)

ЛЮБЛЮ ФІЗФАК.

Старонка 5 з 512345