Абсерваторыя SOHO зафіксавала ўнікальную з'яву: камета сутыкнулася з Сонцам з цэлай серыяй моцных успышак на ім. Камету калісьці адкрыў беларускі астраном!

Гэта камета была адкрытая беларускім астраномам-аматарам з Барані (Аршанскі р-н) , і належыць да сямейства камет Kreutz.
---
Калі мне было 13 год, мы цэлай невялічкай экспедыцыяй выправіліся з Гомеля ў Оршу, а адтуль - у маленькі горад Барань, а потым - яшчэ далей, у маленькую вёсачку, дзе мы жылі ў намётах ля яго лецішча: па начах - назіралі (тады акурат быў максімум Персеід), днём, калі прачыналіся, апрацоўвалі метэоры, наносілі на сетку, потым назіралі сонца, гулялі па лесе, потым цямнела - і мы зноў распачыналі назіранні... Гэта ён аднойчы ўдзень залез на самую высокую яліну, якая загароджвала нам нейкую туманнасць уначы, і абпіліў ёй макушку, а бабулькі з ваколіц былі ў шоку :))



