Tagged: фан

Страшнае відовішча для фэнаў, ува мне былі змяшаныя пачуцці, але ўсё роўна шкада тэхніку, яна супраціўлялася як магла, але аператар быў жорсткі і бязлітасны!

Першым здаўся G2, за ім - IPhone 4, а WP7 трымаўся як стойкі салдацік яшчэ пару дзесяткаў секунд.

 

Дома ў Гомелі жыве вось такая пухнатая туса. Усё не было часу выкласці адфотаных чудзікаў, але вось, нарэшце. Глядзіце і, асабліва калі вы з Гомелю, выбірайце! Магчымая дастаўка ў Менск :)

коты, Гомель, котэ, котята, кацяняты

коты, Гомель, котэ, котята, кацяняты Чытаць далей

ххх: зараз вельмі смешна ўспамінаць, як мы пачыналі працаваць на кампутарах

ххх: тады было прыкладна так: зробіш нейкі тэкст, а ён раптам знік. тэлефануеш тэхнічнаму дырэктару: леша, што рабіць? а ён кажа: націсні, напрыклад энтер. а я кажу: Лёша, ты не умнічай, а скажы, якую пімпачку па ліку злева ці справа клавіятуры

ххх: адзінае, што выбачае - мабыць
было гэта ажно ў 1991 годзе - страшна падумаць

Блін! Ужо два разы кліп выдалілі з розных фотахостынгаў!!! Чувакі! Хто гэта яшчэ не бачыў - глядзіце зараз, бо можаце быць у пралёце, бо пастаянна заліваць яго - дурны занятак. Меркаванні на кліп вельмі розныя: сем'і разбураюцца, можна сказаць!

Вось ён! Легендарны кліп "Разбітага сэрца пацана"!

Чытаць далей

на гэтым тыдні я вяду Аблогу (выпуск ад 14.08.2009)

Да Колі?

Учорашні выразны, у поўны рост і з усіх вялікіх літар Бай_Трэш з нашым любімым прэзыдэнтам у галоўнай ролі ўзрушыў слабанэрвовую беларускую блогерскую супольнасць: і там, і тут, і ў мяне ў мозгу стаіць нязмыўнай карцінкай Лукашэнка з касой у руках, у дурацкай шапачцы і ў лясінах. Божухна, які ўсё ж такі рай, што я — беларуска і што я жыву на радзіме і магу ўголас сьмяяцца ў тэлевізар ці ў манітор, сьмяяцца з Самага Галоўнага Мегачалавека на нашай шматпакутнай зямельцы. Гэта ж ніякі цырк не патрэбны! Гэта ж шматсэрыйная эпапэя пра самага чуданутага прэзыдэнта на плянэце! У якой яшчэ цывілізаванай краіне можна было б чакаць, што важны, прадстаўнічы і салідны прэзыдэнт краіны нацягне ласіны і пойдзе касіць траву перад камэрамі пад дажджом! Гэта выглядала проста надарві жывот: я ўжо адчуваю, колькі зьявіцца фотажаб на тэму сьмерці з касой і г.д.
Чытаць далей

на гэтым тыдні я вяду Аблогу

«Беларусь... живёт!»

Учора ў сталіцы быў футбол. У маім жыцьці — увы! — зьявіўся тэлевізар, і нічога іншага не заставалася, як дажджлівым жнівеньскім вечарам глядзець трансьляцыю гульні беларусаў з харватамі па АНТ (сьвят-сьвят-сьвят!). Было забаўна чуць лямант і гоман з «Дынама» наўпрост з гаўбца і з тэлевізара з-за сьцяны. Пра футбол, натуральна, пішуць амаль усе заўзятары: chegor і head-of-babulka былі ўчора на полі. Апошні піша, што ўсё было ўбога і страшна неарганізавана (ну, я на полі не была, ці праўда — сказаць не магу), але пазытывам ён абрынуўся на фан-клюб нацыянальнай зборнай «Б-12»:
Чытаць далей