Аказваецца, гэта рэальна: даехаць на машынцы за 1 дзень ад Менска (старт а 6 ранку) да Прагі (прыезд а палове на першую ночы). Самая класная частка дарогі - пасля Еленей Гуры, на ўездзе ў Чэхію: прам ля трасы за агароджай свяцілі дупамі рознакаліберныя алені і лыпалі вачыма нам у фары. Пасля аленя восьмага мы не стрымаліся і спыніліся паслухаць горны лес - гэта фантастыка!!! Катэгарычна трэба нейк аднойчы ўзімку сюды вярнуцца.
На ўездзе ў Чэхію бачылі невялічкую статую Леніна... на сметніку!!! Закаканы птушкамі, самотны, брудны і нікому больш не патрэбны - вось яна, наша будучыня! Спадзяюся да яе дажыць ;)
Два дні ў Празе былі добрымі, спакойнымі, няспешнымі. Волечка парадавала нас смажанымі рабрынкамі (не сваімі! свінымі, у кавярні) і традыцыйным цёмным "Козелам". Адзінае, што парушыла шпацыры па начным горадзе - мы, едучы на поўдзень, і падумаць не змаглі аб тым, каб набраць цёплых швэдараў, а апынулася тут веееельмі нязнойна, і вось я мёрзну 2 дзень... Але яно таго безумоўна варта!
Працягваю мроіць па Тайландзе. У суботу сніўся акіян, а паўнядзелі я правяла над мапай Пхукета :) Ніяк не магу забыць чароўную экзатычную краіну! Сёння я вам пакажу разгорнута, як гэта: знаходзіцца ў адной клетцы з тыграмі. Гэта, трэба сказаць, непаўторна!!!
Месца з назвай "Тыгрынае каралеўства" знаходзіцца недалёка ад Чанг Мая. 15 хв у клетцы з "міддл" тыграм каштавала 10 даляраў з чалавека. Самыя "дарагія" былі маляткі, якіх яшчэ кормяць малаком з бутэлечкі. Я было ірванула да "біг кэт", т.б. дарослы паўнаварты паласаты драпежнік, але ж мае спадарожнікі сасцалі перастрахаваліся і пайшлі ў клетку да сярэдніх: "падлеткаў" 3-4 месяцы ад нараджэння.
Ага, я таксама завяду песню пра апошні дзень лета.
Вось так, седзячы ў адзіноце ў офісе, я прасідзела апошні летні вечар за кампом у працы, і ад адчыненага вакна добра так пацягвае холадам, ажно састылі пальцы і я ляплю шмат адруковак, якія прыходзіцца выпраўляць...
За лета я шмат чаго пасьпела і шмат чаго змяніла ў жыцці.
Пашэнціла нейк па вясне пабываць у рэдакцыі літоўскага часопіса "Pravda". Скажу адразу, на выхадзе хацелася рухнуць і зарыдаць: чувакі, браты па розуму колішняй "Студэнцкай Думкі", працуюць і крэатывяць у поўны рост І ІМ НІХТО НЕ ДАЎБЕ МОЗГ! Ніякай табе цэнзуры, ніякіх забабонаў і перашкодаў. Мала таго: там нармальна развітая галіна рэкламы і бізнэса ў цэлым, дафіга клубешнікаў, пэрформансаў, выставаў якімі НАСАМРЭЧ цікавіцца моладзь, у якіх удзельнічаюць, якія развіваюцца і ідуць далей. І гэта маць яе Эўропа ў трох кроках ад Беларусі!!!
... нерэальна балюча асэнсоўваць, што ў Беларусі з часоў закрыцця Студумкі ўсё яшчэ няма і невядома калі з'явіцца першы моладзевы гарадскі беларускамоўны часопіс.
Ну не пасьпяваю я ўсё выкладваць своечасова, ну нічога ў гэтым няма дзіўнага і страшнага! :)
Затое надыходзіць час для запозненых успамінаў, настальгіі і тых самых пачуцьцяў, што былі там...
Па просьбах некаторых з вас: што было на Медыябаркэмпе? Трохі ўражаньняў + аналіз:
Гэта быў адзін з самых лепшых баркэмпаў у эмацыйным плане: праўду казаў Аляксей Крывалап, арганізатар Медыябаркэмпа, што мора, дарога да мора і тое самае мора ў якасці сурпрыза - усё гэта надало спецыфічную станоўчую атмасферу ўсяму мерапрыемству і ўсёй тусоўцы. Мне не былі патрэбныя нават шыкоўныя прэзентацыі і даклады ад мегагуру - мне было дастаткова быць унутры гэтай вялікай медыйнай падзеі, быць ейнай часткай! Чытаць далей
Пакіньце мяне ў спакоі! Дайце мне спакойна жыць сваім, а не навязаным жыццём!
Мне непатрэбна гэта хвалёная сацыяльная дзяржава з бясплатнай вышэйшай адукацыяй, якой тыкаюць на кожным кроку кожнаму!
Зараз была ва ўніверы. Раней я пісала, чым скончылася сама працэдура размеркавання. Потым, пасля гэтага, мне доўга названьвалі з дэканата, бо я не паставіла подпіс пад тым, што я пагаджаюся з размеркаваннем. Але ж я не пагаджаюся і не пагаджуся, адпаведна, падпісваць не збіраюся. А тут мне ў дэканаце заяўляюць:
Адбылося крэйзі-паці з нагоды дня народзінаў першага (і, як парадокс, дагэтуль адзінага, хоць ужо і ў гісторыі!) беларускамоўнага андэграўнднага моладзевага часопіса “Студэнцкая Думка”.
На свяце прысутнічалі тыя, хто хоць неяк спрычыніліся да стварэння сотні з лішкам нумароў часопіса – агулам каля 70 чалавек, пры тым, што вельмі шмат людзей не даехалі ці не змаглі – вясёлых ды крэатыўных раскідала па ўсім белым свеце, шмат былых “студумкаўцаў” цяпер жыве ды працуе за мяжой. Часопіс выходзіў у перыяд 1999-2005 г., пакуль улады не зрабілі так, каб часопіс зачыніўся і знік. Але добрая справа жыве і дагэтуль у розных праявах і формах, бо крэатыў і іншадумнасць не задушыць і не забіць нават у такой складанай і з усіх бакоў абмежаванай медыяпрасторы, як у Беларусі.
Пра “Студэнцкую Думку” ня ведала 90% беларусаў, якія былі маладымі ў пэрыяд 1999—2005 гг. З-за пупацэнтрычнасці краіны, усё самае лепшае і прагрэсіўнае заўсёды даставалася сталіцы. Але зараз, калі прайшло ўжо больш за 10 год са дня афіцыйнай рэгістрацыі часопіса (13 красавіка 1999 г.), нясменныя рэдактары, дызайнеры і аўтары сабралі на дыску і на старонцы ў інтэрнэце () ўвесь архіў “CD” і падараваў усім, хто прыйшоў на паці. Плюс самым шустрым дасталіся падыходзячыя памеры цішотак, а таксама плакаты, магніты, вадой з клізмы са сцэны асвяжыцца, крэму з торта вымазацца і потым на ім патанчыць-пакоўзацца, і вялікая порцыя вар’яцтва ды драйву.
Яны называлі сябе “шэры глянец” - фэйсы, месцы і трэнды — гэта быў іх залаты запас, які дагэтуль здольны выцягнуць з крызысу любую краіну. “Будзь разам з тымі, якія не падобныя да іншых – як і ты!” – так казалі яны, і штомесяц стваралі новы нумар ужо тады, калі не было ні мабільнікаў, ні кампоў, ні дасяжнага інтэрнэта. Апладысменты героям!!!
Ну вось, засталося тут толькі слязьмі заліць клавіятуру. Божухна, ну куды мне падзець маю сентыментальнасьць, хочацца яе куды падалей і назаўжды... Зараз зразумела, што я, як і заўсёды, хоць усё было па-рознаму ўдому, хачу правесьці доўгі час у Дарозе. Адсюль і "цягнік да ст. Мост" - цягнік па бясконцай Дарозе скрозь розныя прасторы і часы, планеты і краіны...
У мяне 5 хв батарэі і вельмі цяжка дасяжны інэт! Пішу вэрі бріфлі: мы на выспе, называецца Пхукет, ехалі сюды амаль двое сутак з самай поўначы краіны на самы поўдзень. Навошта? 5 вольных дзён і Індыйскі акіян!!!