стартуе 7 кастрычніка і прымеркаваны да правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму, які адбудзецца ў Мінску 14 лістапада 2009 году.
Прыём работ будзе праводзіцца з 7 кастрычніка да 5 лістапада.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
Для ўдзелу ў фотаконкурсе запрашаюцца паўналетнія грамадзяне Беларусі. У выпадку, калі аўтару фотапрацы не споўнілася 18 гадоў, ён мусіць у пісьмовай форме прадставіць дазвол на ўдзел у конкурсе ад бацькоў альбо апекуна;
У конкурсе могуць удзельнічаць як прафесіяналы, так і аматары.
Конкурс стартуе 21 кастрычніка і прымеркаваны да правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму, які адбудзецца ў Мінску 14 лістапада 2009 году.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца усе, хто хоча спраўдзіць свае веды пра Еўрапейскі Саюз, яго гісторыю, інстытуцыі і сучасныя працэсы і даведацца болей, выйграўшы вандроўку ў адну са сталіцаў краінаў аб’яднанай Еўропы.
Арганізацыя конкурсу:
Конкурс пройдзе ў два этапы. На першым этапе удзельнік павінен адказаць на пытанні тэста. Па выніках першага этапу будзе адабрана 12 удзельнікаў, якія набяруць максімальную колькасць балаў. У выпадку, калі колькасць балаў будзе роўная, вырашальнае значэнне будзе мець час адказаў на пытанні тэста.
Пераможцы першага этапу конкурсу, праз электронную пошту і СМС рассылку, не пазней як за 2 дні, будуць запрошаныя да ўдзелу ў другім туры, які адбудзецца 8 лістапада ў Мінску. Пераможцы другога тура будуць вызначаныя кампетэнтным журы ў часе інтэлектуальнай гульні.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу пройдзе 14-га лістапада 2009 года на Беларускім Еўрапейскім Форуме.
Першая порцыя фотак з Медыябаркэмпа. Да апошняга моманту, мы, з аранжавымі налепкамі на вопратцы (пропуск у аўтобус), ня ведалі, куды нас вязуць. Але калі аўтобус заехаў на паром у парту Клайпеды, усе адчулі, што едзем мы ў нейкае нечакана незвычайнае месца...