Адкуль яна бярэцца, гэтая эмацыйная сувязь паміж людзьмі? І, самае важнае, куды яна знікае? Ці знікае?
Заўсёды было цікава, ці думае пра мяне чалавек у той момант, калі я думаю пра яго. Як гэта можна праверыць? Бо, праўда, часта бывае такое, калі званіш/пішаш чалавеку, а ён такі: “О, а я толькі пра цябе думаў!”.
Колькі людзей, эмацыйная сувязь з якімі была калісці і была даволі моцная, адыйшлі назаўжды ў мінулае. І не таму, што разышліся шляхі/згубіліся/раз’ехаліся/распалася кампанія. Проста таму, што мы розныя ў кожны момант нашага жыцця. У кожны этап жыцця, так будзе гучаць правільней. Менавіта таму, калі зараз збіраюцца разам старыя сябры старой кампаніяй, камунікацыя ўжо не такая простая і натуральная, якой яна была раней. Калі людзі разам – яны як кропкі, калі людзі сустракаюцца пасля расстання – яны як вектары, іх ужо амаль нічым не звязаць, а адносіны, якія грунтуюцца на агульных успамінах, на агульным мінулым не маюць будучыні.


