Год гэтак у 13 - 18 я кожны апошні тыдзень года заводзіла спэцыяльны сшытачак, які насіла па сябрах і прасіла напісаць мне што небудзь на НГ. Ну хоць што небудзь!!! Можна не віньшаваць, а нібыта гэткі ліст мне напісаць... Пішыце, што хочаце, усё, што думаеце! Напішыце, і аркуш трохкутнічкам заклейце.
...І кожны НГ самым шчасьлівым момантам для мяне было менавіта ўскрыцьцё гэтага сшытачка! Гэта як калі ўсе сябры ў голас віньшуюць... Гэта лепей, чым мех падарункаў пад елкай, шчыра...))
Вось, знайшла ў сеціве адпаведнік маёй дзіцячай забаве: можаце пачынаць віньшаваць)))) Падаруйце мне драбнічку шчасьця ў НГ ноч, тым больш, што я як заўсёды няўпэўнена, што адсвяткую НГ належным чынам...


