Знайшла вельмі крутую мапу, якая паказвае, што было б з нашым светам, калі б краіны з найвялікшай колькасцю насельніцтва занялі адпаведна самыя вялікія краіны на геапалітычнай мапе. Пазнавальна, што некаторыя краіны са сваіх месцаў не зрушылі. Наколькі мы з вамі ў гэтым плане гарманічныя - глядзіце далей ;)
Умееце маляваць? Спяваць? Здымаць відэа? Глядзіце, як гэта робяць іншыя!
ДжыбДжаб - два студэнты, браты Эван і Грэг Спірыдэлісы, ужо больш за 10 год займаюцца тым, што забаўляюць амерыканцаў сваёй прадукцыяй. Вось, напрыклад, іх ролік "Надыйшоў час агітацыі!", які праглядзела амаль 3,5 мільёны чалавек з усяго свету.
У адносінах ласкавая, "наша" мянушка мусіць быць індывідуальнай. Рыбкі-зайкі-сонейкі, канешне, добра і месцамі трапна, але не арыгінальна, як ні круці! Але я сама часам паддаюся на слабасці. Ну і з іншага боку, калі называць адно аднаго стандартна і неарыгінальна, потым, калі што разладзіцца, не прыйдзецца выкідаць са свайго лексікона і рэестра пераваг чарговую ні ў чым не вінаватую зверушку ;) Хаця... ва ўсяго ёсьць тэрмін даўніны і хутка адпускае, хоць і асацыяцыі ўсё гэтак жа, хоць і з меньшай інтэнсіўнасцю, прабягаюць зрэдку.
Далей будзе спіс мянушак - шчыра кажучы, мне не ўсе мянушкі імпануюць, некаторыя дык проста ржачныя, але з песні слова не выкінеш, таму пошчу ў арыгінале ;) Паводле маіх асабістых назіранняў - нешта ў гэтым ёсьць. Суджу па свайму лексікону. І, FFFFUUuuuu, як мне вярнуць у свой лексікон "коцік", чаму ў мяне палітычныя асацыяцыі, спадар Някляеў, ЗА ШТО!!? :D
Ну вось. Сёння на факультэце мне выдалі ключы ад майго shared кабінета, паставілі мне туды комп, арганізавалі працоўнае месца. Ад такога стаўлення адчуванні як мінімум новыя! Мой навучнік, загадчык кафедры оптыкі, файны чалавек: год 50, невысокага росту, ведае расейскую мову, носіць чаравікі, падобныя на мае, з круглымі насамі і прашытыя белымі ніткамі, юзае айфон і заўсёды пытаецца паразмаўляць са мной пра палітыку ў Беларусі, калі тэмы для размоў сканчаюцца. Сёння ён з паўгадзіны тлумачыў мне асабіста, як працаваць з матлабам. Дарэчы, дзякуй усім, хто адгукнуўся ў твітэры: інстал я ўжо знайшла, і 900 Мб кніжак таксама :) Апынулася ўсё досыць простым на першы позірк.
Вельмі ўразіла! Адразу стала страшна, калі падумала, што становіцца з маімі вачамі, калі я падоўгу сіжу за кампом... Набыла яшчэ ўлетку сабе акуляры для працы з нулёвачкамі-лінзамі з антырэфлексавым пакрыццём, фіялетавым такім. Але па-шчырасці, амаль імі не карыстаюся, бо па-першае яны ў мяне падаюць з носа, а па-другое, у іх зрок хоць і расслабляецца, але потым чамусці баліць галава... Ніхто не сутыкаўся з такім? Можа яны ўвогуле шкодныя? Ну, вось мой арганізм ад іх адмаўляецца з усіх сіл, а я прывыкла яго слухаць.
Я, можа, кіпішу, але дзіўныя рэчы адбываюцца са мной і маёй музыкай.
На Эўрарадыё з’яўляюцца мае ўлюбёныя песні – як старыя, так і новыя. Прычым рандомна, прычым нават пад настрой. Спачатку з’явілася Lisztomania – Phoenix, War – 30STM, потым Save Your Scissors – City and Colour, яшчэ парачка, я ўжо нават напружылася вотс ап, а сёння, вось толькі што я чула ўжо не новую песню Arctic Monkeys, што стаіць у мяне на будзільніку :D
Лето, что ж ты безлунно, Как отыскать тебя, Как войти в твой дом, Как уснуть под небом твоим? Где ты? Где твои струны? Смыло карту, лишь крестик с номером Адрес нашей звезды. Звездочки, заблудившейся навсегда...
Маё кароткае двухтыднёвае лета прайшло ў Інданэзіі ў красавіку: Джакарта, востраў Балі, самлёты, выдатныя людзі побач, новыя знаёмствы і новыя планы, што нарадзіліся на беразе акіяна. Дагэтуль не магу дабрацца да фотачак, трохі хіба што ёсьць , але ў архівах нашмат больш… Што ж, буду разграбаць доўгімі зімовымі вечарамі!
А лета фактычнае прайшло ў пераездах, у раз’ездах: цягнікі, маршруткі, цягнікі, цягнікі, пероны, зноў цягнікі… Рэчы, валізкі, сустрэчы і доўгія абдымкі на перонах, абдымкі, пакуль мой цягнік ужо не адганялі ў дэпо… Я пераехала ў Варшаву, змяніла працу, змяніла жыццё.