Архіў па тэгу ‘беларуская мова’

Перайшла ў твітэры на белмову

І я патлумачу чаму. Так атрымалася, што першпачаткова мой твітэр быў іншы, і пісала я там па-беларуску. Потым з нейкага перапуду вырашыла яго весці па-ангельску, таму той акаўнт пакінула для інгліш вершн, а потым вырашыла ўсё ж мець нешта на роднай (адной з!) і пасля нядоўгіх ваганняў зразумела, што па-беларуску ў мяне ўжо ёсьць блог (гэты), па ангельску твітэр – з нядаўніх часоў таксама, а вось па-руску – шыш. І нібыта ж раней па-руску размаўляла, і думала, дык чаго ж не папрактыкавацца ў мове, каб не забыць яе, матчыну як-ніяк, увогуле. Вось і атрымаўся ў мяне твітэр рускамоўны.

Ну і атрымала я з гэтага адну шкоду, бо не ўлічыла адну простую рэч: што калі вядзеш твітэр, думкі ўсе ў галаве пачынаюць праз некаторы час пачынаюць афармляцца вельмі лаканічна (140 сімвалаў максімум!) і… на той мове, на якой уласна кажучы потым я некаторыя з гэтых думак потым выдаю ў свет – у маім выпадку – па-руску… У выніку гаворка мая пагоршылася і атрасянілася, асабліва з самымі блізкімі, з якімі праводжу найбольш часу. Трасянка наадварот такая: мяккія шыпячыя, канчаткі рускія, словы некаторыя цалкам рускія па вымаўленні :( І брыдка і сорамна было ўвесь гэты час, ды і дагэтуль, калі сябе на гэтым лаўлю. Я ж яшчэ зараз з незнаёмымі людзьмі (у паліклініках, у транспарце) стала на аўтамаце па-руску размаўляць, ды і сама сабе штучна стварыла асяродак рускамоўны: з інструктарам па кіраванні і на курсах кіроўцаў :( Што з гэтым рабіць – ня ведаю. Напэўна, як калісці раіў адзін добры чалавек, “не рабіць з мовы загон”. Ну і каб палепшыць свой гутарковы стан, вырашыла перавесці твітэр на самую лагічную для мяне мову. Перажываю трохі за фолавераў-не_беларусаў, але ну што ж паробіш, даражэнькія! Выбачайце, калі што…

Сувязь мыслення і маўлення

Я не буду грузіць зараз лінгвістычным рэлятывізмам: каму цікава, пачытаеце самі, гуглтранслэйт вам у дапамогу. Скажу толькі тое, што сама на гэты конт думаю, хоць гэта і будзе складана без упадзенняў у літдыбр.

Так, мова чалавека звязана з тыпам мыслення, бо кожнае слова – гэта не набор сімвалаў, гэта пэўны вобраз у галаве, які звязаны менавіта з гэтым словам. Калі чалавек вучыць новую мову, некаторыя сувязі падвойваюцца, а калі пераходзіць цалкам на іншую мову, то гэтыя сувязі разбураюцца і будуюцца наноў. Менавіта ад гэтага маўленне – гэта аўтаматычны працэс, які не вымагае дадатковых мазгавых працэсаў, акрамя як тых, што звязаныя з тэмай размовы. Гэта маё моцнае перакананне, якое я праверыла на практыцы ў тым ліку, калі некаторыя рэчы па-ангельску не маюць адпаведнікаў у беларускай і наадварот, а пра рускую з беларускай і казаць няма чаго, бо там хоць і падобная будова мовы і падобная граматыка, але такія розныя назвы адных і тых жа словаў, якія цалкам мяняюць вобразы ў галаве.

Чытаць далей »

Жупім па-беларуску! (з пыльных паліцаў)

Для тых, хто калісці прапусціў гэта на маім блогу ў ЖЖ: дублюю і захоўваю для нашчадкаў па-за рознымі там ЖЖамі, так будзе надзейней :) Магчыма, калі знайду яшчэ нешта з “бэста”, гэта таксама з’явіцца тут пазней, а пакуль…

Трындим по-белорусски! Жупім па-беларуску!

Здоров, чувак! Здароў, хватан/хватане!

Что за чувак, а? Што за фацэт, га?

Чытаць далей »

Беларуска-ангельскі слоўнік слэнгавай лексікі

Мультымедыя часопіс "34" на сваім апошнім дыску выпусціў беларуска-ангельскі слоўнік слэнгу, пакуль што ўнікальны і адкрыты для дапаўненняў і паправак: лістуйце на 34popis@gmail.com. Што з гэтага ўсяго атрымалася, можаце зацаніць тут: частка 1, частка 2

4asopopi3

Беларуская мова: невялічкі піяр

Мультымедыя часопіс “34″ падрыхтаваў новы дыск на тэму “Мова”. Вельмі раю!
Для азнаямленьня – пару матэр’ялаў: пазіцыя беларускамоўных і тых, хто не прымае белмову як сродак зносінаў.

Размаўляй са мной па-беларуску

Прынцып ад-мовы

Усё зашыбісь

За выключэннем, натуральна, маёй адзнакі па ангельскай.
Паставілі 6. Ну, дапусьцім: я не паўтарала граматыку.

Калі б не адно “але“: было там адно з заданняў – перакласьці з ангельскай на зразумелую (рус/бел?!) пісьмова, а потым гэта ўсё зачытаць перад выкладчыкам, а ён будзе па ходу справы ставіць “палачкі” (памылкі) сабе на аркушы. І што б вы думалі: я напісала ўсё беларускаю, бо паўтары гады пытаньнеў на інглішы наконт беларускасці не ўзнікала, так, удакладнялі час ад часу словы, незразумелыя настаўніку, з дапамогай групы. Але на іспыце! На іспыце мне яна сказала: “Давай, хоть один раз в жизни переведи мне по-человечески, на русский!”

… Пасля гэтай фразы я хвілін сем чытала з запінкамі свой пераклад, сінхронна перакладаючы на расейскую, мяняючы ўсе канструкцыі і падзежы, недзе не магла знайсьці адразу адпаведніка – а там жа кожны гук важны! У гэтым заданні я наляпіла гору памылак, а ўсё астатняе ўжо пайшло пад адхон з тым жа настроем… Я ніколі ў жыцці так не запіналася ў адказ на пытаньне “Што для вас значаць сябры?”, гэта проста жэсьць…

У выніку мне ўвогуле выйшла 4, але яна мяне пашкадавала і паставіла 6… І што тут дадаць, я паняцьця не маю… Выкладчыца з Расеі, беларускай ня ведае, працуе ў галоўным універы краіны. Пераздаць мне ніхто не дасі, бо станоўчая адзнака. Паплакаць мо?… 16 год вучыла – і наце :(

Запрадажны МТС

… маскальская кантора шле людзям адпіскі наконт сэрвіса па-беларуску…

Першы ўрок :)

… Правяла сёньня першы ўрок.
Трошкі ў шоку, але ўжо лепей. Чорт мяне яшчэ панёс за дзьве гадзіны да пачатка ўрока ў школу! Хадзіла хвалявалася па калідорах, уся такая мамзэль-вучыцелька… Жжжээсьць! :)))

А потым быў урок:
-  Ой, а ты новенькая?
- (яць!) Не, я новая настаўніца інфарматыкі!

Мой першы 7а быў файны і ненапружны: я нават не пасьпела спужацца!
- Як Ваша імя?
- Крысьціна.. ээ.. Станіславаўна
- А можна “спадарыня Крысьціна”?
- Можна, так будзе нават лепей!

Нешта ўнутры зьмянілася: адчуваю. Файна ;)

Маленькае сьвята

Ледзь не забылася! Бо дзеля мяне ўжо гэта вельмі звычайна))))

Сёньня роўна год, як я размаўляю па-беларуску!

Адзін з лепшых год у жыцьці. Унікальны пакуль што для мяне год. Так дзіўна, што адзін раптоўны крок можа цалкам зьмяніць сьветапогляд і ўнутраны сьвет. Нажаль, роднай усё роўна дзеля мяне застаецца расейская. Але толькі доўгая практыка дазволіць мне ведаць беларускую гэтак жа дасканала, як родную=зробіць яе сапраўды маёй роднай.

Дарэчы, ў мяне было дзьве “6″ у атэстаце: па фізкультуры і па беларускай мове. Хто б тады сказаў…))

Вытрымкі з дыялога

… Гэта праблема, бо ў нас не Рассіруссія, а Беларусь, і тое, што нашуюінтэлігенцыю ўсю пусьцілі “пад нож” у канцы трыццатых і парадзіла восьгэтую вялічэзную колькасьць недалёкіх, якія лічаць, што размаўляць”по-русскі” – адзіна правільны варыянт. А беларускую прыціскаюць з усіх бакоў, хаця людзі, хоць на ёй і не размаўляюць, але любяць яе ў асноўным, і калі б стварыліся ўмовы ў дзяржаве, якія б вымагалі ад людзей веданьня беларускай, беларускамоўную адукацыю і як умова паступленьня на працу – людзі б вучылі! Я не раз чула такое ад сваіх сяброў! Але мова гнабіцца, лічыцца “няправільнай” і “быдляцкай” – ВОСЬ ГЭТА ПА-ВАШАМУ, КРУТА і БЕЗ ПРАБЛЕМ?!!

Пякуча: А я основную идею понял. А беларуский читаю впервые. Читал с изумлением.

Старонка 1 з 51234...Апошняя »