Tagged: Беларусь

Вярнуліся ў Беларусь і заўважылі мноства налепак сіненькіх, эўразвязаўска-бел-чырвона-белай тэматыкі. Аффтар налепак!!! Забі сябе ап сьцяну!!! кг/ам, і г.д., ну, вы зразумелі... Эўрапэйскі марш - прыйшоў наш час, ці нешта такога кшталту, не_цытую... Але гэта, прабачце, поўная лажа. Які час прыйшоў? Чый час? Пры чым тут Эўропа?! Ні даты, ні часу, ні адрасу ў інтэрнэце... Што да чаго? Незразумела. МНЕ не зразумела, мне і маім сябрам. А што ВЫ зьбіраецеся данесьці да АСТАТНІХ, тых, хто АБСАЛЮТНА не ў тэме?! Я, блін, вельмі злую ад такіх "праяваў ініцыятывы", сэнс якіх зразумелы абмежаванай колькасьці людзей!!!

... Мдзя, такімі тэмпамі хутка будзем рабіць акцыі супраць нашай "апазіцыі", якая дзьвума клікамі мышкі ў Корэле адпрацоўвае гранты!...

Чым далей, тым яскравей у мяне думка аб тым, што ўсю гэтую псэўдаапазіцыю праплочвае не толькі Амэрыка з Эўразьвязам, але шчэ і Лукашэнка! Бо ГЭТАЯ апазіцыя робіць УСЁ, каб мы тапталіся на адным месцы ВЕЧНА. Гэта змова, усё куплены, дзе ж ты, дзе ж ты, дзядзька Зянон на белым кані?!

Калі Вы карыстаецеся касмэтыкай Беліта і яна Вам падабаецца, Вам яшчэ ў Эўропу ранавата...

І ніякія Эўрапэйскія маршы не дапамогуць!

У мяне пасьля іх кандыцыянэраў валасы, як вяхотка. А як хваляць! Купіла Фрукціс, ну гэты ваш "залаты дуэт". Нейкі я непатрыёт у касьметычнай сфэры, ну зусім!

Гэта і ёсьць месца пакараньня Кастуся Каліноўскага. Спадарства "каліноўцы"! Ваш сьвяты абавязак наведаць гэнае месца! Гэты крыж знаходзіцца ў Вільні насупраць былога (якое салодкае слова!) будынку КДБ, у ценю дрэваў, хто захоча, той знойдзе...
Гэты допіс у дадатак да вось гэтага

Усё ж я пабачу пасьлязаўтра Балтыйскае мора!!!!
Дасталі сяньня ўсіх абарыгенаў на вакзале, але даведаліся, як выехаць з горада на выезд у накірунку Клайпэды!!! Раздрукавалі стос мап, узброіліся інфармацыяй да зубоў :)) Трапілі пад халяўную раздачу напоя Burn - мне не хацелі даваць, бо "толькі з 18 год!" - ну йопонамаць! Мне і 40 год будуць дыскрымінаваць па выглядзе не на свой узрост ці як?!! ;) Паставілі сьвечкі і пакінулі бел-чырвона-белую апасачку на месцы казьні Кастуся Каліноўскага, а там доўга сідзелі, побач з гэтым крыжом, размаўлялі пра Беларусь, пра любую радзіму... Да сьлёз у вачох... Паставілі сьвечкі ахвярам рэпрэсій побач з былым будынкам КДБ... Гулялі да стомы, да зьнямогі... Але гэта быў выдатны вечар, магічны вечар...)

Сёньня з сябрамі невялічкай кампаніяй выбраліся паглядзець Вільню пасьля расповеда Сяржука Вітушкі пра гэты горад. Ён стаяў у вытоках беларускага Адраджэньня 80-х гг, мы таксама пачулі шмат чаго цікавага і пра Беларусь, і пра сваю дзейнасьць і пра дзейнасьць сваіх паплечнікаў. Гэта выбітны чалавек: ён стаяў у вытоках заснаваньня беларускай суполкі "Талака", вельмі захаплёны сваёй працай чалавек, ён быў захаплёны да такой ступені, што моцна запусьціў здароў'е і зараз ён фактычна сьляпы, але горад ведае выдатна, ён мусіў праводзіць для нас экскурсію (!), проста было кепскае надвор'е, нажаль. Затое мы ўсё занатавалі, і зараз ведаем, куды варта схадзіць і на што паглядзець.

Падчас шпацыру раптоўна трапілі ў касьцёл, дзе вялася малебна польскіх пратэстантаў, паслухалі сьпевы пад гітару, зарадзіліся пазітывам, трапілі на пачатак нейкага рок-канцэрту, прайшліся па горадзе, і чамусьці вельмі многа размаўлялі пра палітыку... Пра "прадоўбаны" момант 19 сакавіка 2006, пра новыя думкі, пра новыя планы, спрачаліся, распрацоўвалі новую тактыку, новыя меркаваньні па розных пазіцыях, што тычыцца стану Беларусі... Вельмі шмат карыснага было сказана, працягнулі размову ўжо "дома"... Пра палітыку НЕАБХОДНА размаўляць, і тыя, хто кажуць: "Давайце не будзем пра палітыку" у паўсядзённым жыцьці - яны проста баяцца шукаць выйсьце... І пераўтвараюцца ў пасіўных людзей-расьлінаў, бо гэта - самае простае: зрабіць выгляд, што гэта НЕ ПРА ІХ. А МЫ АБАВЯЗКОВА ПАВІННЫ ВЫЙСЬЦЕ ЗНАЙСЬЦІ! І чым хутчэй - тым лепей...

Маё прозьвішча па-беларуску: мужественное, храброе, большое, хорошее.
Па-руску: мужественное, быстрое.

Я была па-руску Крис : шероховатое, быстрое, подвижное, короткое, угловатое.

А вось што зараз: Крысьцина  тихое, шероховатое, холодное, угловатое.

Результат компьютерного фоносемантического анализа слова Беларусь


Это слово обладает следующими фоносемантическими признаками из 25 возможных:
весёлое, яркое, быстрое, короткое.

Результат компьютерного фоносемантического анализа слова Лукашенко


Это слово обладает следующими фоносемантическими признаками из 25 возможных:
большое.

Результат компьютерного фоносемантического анализа слова Сидорский

Это слово обладает следующими фоносемантическими признаками из 25 возможных:
трусливое, маленькое, низменное, тихое, шероховатое, слабое, быстрое, короткое, хилое.

Результат компьютерного фоносемантического анализа слова Милинкевич

Это слово обладает следующими фоносемантическими признаками из 25 возможных:
женственное, маленькое, безопасное, доброе, нежное, слабое, короткое, хилое.

Результат компьютерного фоносемантического анализа слова Зянон


Это слово обладает следующими фоносемантическими признаками из 25 возможных:
мужественное, громкое, яркое, светлое, радостное, сильное.


Результат компьютерного фоносемантического анализа слова Минскводоканал


Это слово обладает следующими фоносемантическими признаками из 25 возможных:
безопасное, доброе, короткое.

Результат компьютерного фоносемантического анализа слова БРСМ


Это слово обладает следующими фоносемантическими признаками из 25 возможных:
мужественное, храброе, большое, величественное, громкое, грубое, яркое, холодное, сильное, активное, быстрое, подвижное, короткое, могучее.

Результат компьютерного фоносемантического анализа слова Засвободу


Это слово обладает следующими фоносемантическими признаками из 25 возможных:
мужественное, громкое, грубое, сильное.

Результат компьютерного фоносемантического анализа слова ЗаБеларусь


Это слово обладает следующими фоносемантическими признаками из 25 возможных:
нет выраженных фоносемантических признаков.

Результат компьютерного фоносемантического анализа слова ЖывеБеларусь

Это слово обладает следующими фоносемантическими признаками из 25 возможных:
храброе, отталкивающее, шероховатое.

Результат компьютерного фоносемантического анализа слова Ганьба


Это слово обладает следующими фоносемантическими признаками из 25 возможных:
мужественное, грубое, яркое, сильное, быстрое, подвижное, короткое, угловатое, могучее.

Сьцягнута ў

(спадзяюся, што даруе, бо спадабалася ду-у-ужа!)

Беларускае грамадства:

ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gifush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gifush.gif ush.gif ush.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif belpatriot.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gifush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gif ush.gifush.gif ush.gif ush.gif

Сьцяг

траўня 12, 2007

Заўважыла ва ўніверы новую газэту, "Университет", калі не памыляюся... Я ажно зачыталася артыкулам пра сьцяг! Бо хутка ж сьвята нашай нацыянальнай сымболікі. Дык вось, там так расьпісана, ну проста цукрам па масьле, мне асабліва спадабаліся пункты пра колеры і пра стваральніка: не цытую, але сэнс той жа.

Чырвоны са старажытных часоў - "прыгожы", "прыбраны", "пачэсны", "ясны", "дарагі", "шчасьлівы"
Ахтунг: У ХІХ стагоддзі чырвонаму надаецца сэнс свабодалюбства, рэвалюцыйнасьці, барацьбы супраць прыгнятальнікаў (!!!)
Зялёны: навакольны сьвет і прырода, перамога жыцьця, веснавое абуджэньне прыроды пасьля доўгага веснавога сну, маладосьць, вера ў невычэрпную моц прыроды, надзея, энэргія.
Арнамэнт сымбалізуе ўзыход сонца (аказваецца!), сьцягнулі ў нейкай вясковай жанчыны з вышытага ручніка.
Белы сымбалізуе бязгрэшнасьць, чысьціню, надзею, прымірэньне, веру, адданасьць, мудрасьць, веды.

... Яго НАМАЛЯВАЎ нейкі мастак М.І. Гусеў 25 сьнежня 1951 г.

Вось раскажыце мне, спадарства, ці ёсьць у цывілізаваным сьвеце выпадкі, калі нацыянальны сьцяг дзеля нацыі МАЛЮЮЦЬ??!! Гэта значыць, сцяг - першаснае, а нацыя - другаснае, быў бы сьцяг - а народ дзеля яго знойдзецца, ці як гэта яшчэ разумець??!!! І што гэта за ганебныя тлумачэньні колераў сьцяга - як гараскоп, божа! Гэта ж не сьцяг! Гэта - КАЛЯРОВАЯ АНУЧА!!!

красавiка 29, 2007

http://community.livejournal.com/sad_journalism/16711.html#cutid1
http://www.izvestia.ru/politic/article3102572/

Ў ТЭМУ!

"Майго бацьку зьнішчылі саветы, вывезьлі ўсю маю сям'ю. Пасьля даведваюся, што ўсе мае тры браты на фронце. Божа мой, якая ж іронія. Як жа дарам пальецца нашая кроў. Нас проста аберуч вынішчаць. Спачатку брат Расьціслаў памагае партызанам, бо шкадуе сваіх людзей. Яны яго слухаюць, і ён ім радзіць, каб хоць захаваць свае сёлы. А ці сёлы яго захавалі, ці ўспомнілі? Пасьля кінулі ў яго камянём, як і ў сваю родную мову, у свае правы, у цьвярозы розум. Выйгралі не героі, а хітрыя, тыя, якія ўмелі пряваць на сваё і лізаць пяты фюрэру, які выйграў. Нават аддалі карэнную сваю Беласточчыну, падзялілі наш адзіны скарб - Белавескую пушчу, разам з жывымі братамі разарвалі яе на палову. Ці гэта за партызаншчыну? Што вы думалі, партызаны? Ці наагул ня ўмелі думаць? Героі думаюць аб народзе й аб дзяржаве, халуі толькі аб собскай выгадзе.Я не сустрэла сваіх землякоў, якія любілі б клятага Гітлера, такіх не было. Такіх ніхто ня бачыў! Дурняў, якіх паліцаяў толькі, яны, гады, выкарыстоўвалі для сваіх брудных спраў. Можа, ідучы яны й ня ведалі, як жа іх выкарыстаюць, як іх унізяць бязмозглыя нацы. Якая трагедыя! Сталін - Гітлер: і адно, і другое нечалавечнае, і ніякае трэцяй магчымасьці для народу..."

Гэта словы сапраўднай беларускі, Ларысы Геніюш.

Старонка 16 з 17« Першая...34567891011121314151617