Tagged: Беларусь

... апынулася, што апошнія 2 месяцы нічога не кроспосцілася ў ЖЖ. Хммм. Але зараз мае быць ужо ўсё ў парадку.

Кожнаму патлумачыла, што значыць слова - усе ахвоча здымаліся :) Праўда, заўважалі, лепш "больш гуманны варыянт расшыфроўкі" :) На фота сярод егіпцян зацясаліся брытанец, немец, канадка, кубінец і датчанка. Транслюю падтрымку для нас з вамі з Каіра! Першпачатковая задумка была самі ведаеце якая, але з самаго Тахрыр-сквэра мне як еўрапейцы гэта было зрабіць немагчыма - кансультавалася) Але сярод гэтых рабятак недзе 4-5 актывістаў з плошчы, таму інджой %)

Чытаць далей

Была на Тахрыры. Да ну нахер, пацаны. Мяне трэсла пасля гэтага шпацыру амаль увесь вечар. Потым распавяду, сіл маіх няма.

Даўно сюды не пісала. Таму пачну з вераснёўскіх сонечна-восеньскіх кадраў з другога майго роднага гораду, з Мінску.

Sunny Day

Мы з Таценькай.

Чытаць далей

Старая бабка приходит к окулисту и говорит:
- Доктор я стала видеть.
Доктор ей:
- Сейчас проверим. Садитесь, закрывайте левый глаз и читайте буквы.
Верхний ряд. Бабка читает: Ш О С
Средний ряд. Бабка читает: Ш О С
Самый последний ряд. Бабка читает: Ш О С
Доктор говорит:
- Знаете, у вас зрение прекрасное!
Бабка ему в ответ:
- Знаете, у нас вся деревня прозрела..

Пасажыры выгналі ўдзельніка разгону акцый з аўтобуса- euroradio.fm by Euroradio

P.S. Гэтая гісторыя - праўда, я асабіста ведаю гэтага чалавека, якога, нажаль, завуць інакш (тут пададзены псеўданім) з важкіх прычынаў, але гэта мой сябра, якому я давяраю на 100%! Таму натхняе проста да краёў душы! :)) Мінск, я люблю цябе такім!

Абсалютна магічны вечар атрымаўся: доўгі шпацыр з сябрам па незнаёмых завулках роднага гораду, прабраліся на тэрыторыю рачных кранаў: адзін закінуты ("в безлюдных пространствах всегда веет космосом!"), а яшчэ два грузілі пясок, як два вялікіх прышэльца!.. Сонца зайшло, а мы прайшлі за раку: па дарозе сустрэлі майго лепшага сябра з часоў ліцэя, якога не бачыла 7 год! Ён, жонка і два малыша :)) Такое натхненне! Потым хадзілі басанож па рацэ, размаўлялі, глядзелі на вагні горада... Прынесла дадому поўныя кішэні космасу %)

Abandoned Gomel [7]

Чытаць далей

Увага! Дапамажыце народу апазнаць і здаць міліцыі невядомых! Распаўсюдзьце максімальна шырока!

На ўчорашніх акцыях маўчання па ўсёй краіне было затрымана некалькі соцень выпадковых людзей, якія проста гулялі з дзецьмі (Барысаў, сям'я Максімавых і 2-гадовы сын, а таксама маладая маці з гадавалай дачкой, раней - выпадак Волі Чайчыц са Смалявічаў: затрымалі яе 1.5-годняга сына), таксама забіралі бацькоў, а дзяцей пакідалі адных на вуліцы (Мінск), затрымлівалі людзей ля Гіппа ў Мінску, якія проста палілі, хацелі затрымаць жанчыну, якая выйшла з пакупкамі і двума малымі дзецьмі з Гіппа, у Вілейцы 2.5 гадзінаў ў пастарунку таміўся сабака (!) разам з гаспадаром, таксама ў Мінску затрымалі раварыста з роварам упрыдачу. Затрымалі жанчын сталага веку: адна цяпер у бальніцы, бо ў яе было кепска з сэрцам, у мужчыны здарыўся прыступ ля Нацыяналкі, выклікалі хукую.

ЛЮДЗІ! ТРЭБА ГЭТА СКАНЧАЦЬ! Гэта НАША краіна, і НЕ ІМ выбіраць для нас час і месца для шпацыраў!

Размова з чалавекам, якога падазраюць у распыленні газу падчас падзеяў 3 ліпеня by Euroradio

Калегі пяшчотна прайшліся па спецназаўцу. Рэспект, самая цікавая для мяне тэма - гэта галасы з-за шчытоў, таму вельмі радуюся з'яўленню такога запісу. Слухаць усім!!!

Слухайце, ну зусім няма пісаць сюды шмат літар. Чытайце мяне ў твітэрах-ВК-Фб штоль. Але раз дабралася - выкажуся крыху пра трэцюю рэпетыцыю рэвалюцыі, бо шмат інфы апрацавала ў галаве.

Апазіцыя. Я ня ведаю, куды мы ідзем, але ў супрацьлеглым накірунку, чым ішлі раней - і гэта самае галоўнае. Кананічная апазіцыя сідзіць у бульбе - так ім і трэба. Лідэры-шмідэры, дзе вы былі, лідэры, калі ў людзей пачаліся эканамічныя праблемы і трэба было ісці ў народ і падымаць народ, бо быў момант? Па соцсетках для моладзі інфу раскідаць (якая мабільная і якая і так ўсё без вас можа!) і пасідзець-паадказваць на пытанні онлайн - зможа любы. А вы пайдзіце на заводы, пагутарыце з людзьмі, даведайцеся, якія ў іх праблемы! Чаму адзіныя, хто гэта робяць - гэта журналісты?? Ах, вы ходзіце? Ну дык чаму пра гэта нідзе не пішуць, не вешаюць у тых жа соцсетках паведамленне пра тое, што апазіцыя схадзіла на МАЗ, сустрэлася з настаўнікамі ці з супрацоўнікамі Гомсельмашу? Чаму адзінае, што вы можаце, гэта абараняць сядзібы, прыпісваць сваім кампаніям акцыі маўчання і сідзець ля манітораў у пошуках электарата? Гэты электарат за вамі не пойдзе ўжо, баста! ГЭТЫ электарат ужо на вуліцах БЕЗ ВАС!

Фота Антона Матолькі

Чытаць далей

Пакажу вам крыху любімых мясцінаў роднага горада :)

Гэта Заходні, у двух хвілінах ад гэтага месца - мая школа.

Чытаць далей

Старонка 1 з 16123456789101112131415...Апошняя »