З мараў - а гэта тое, што можа ніколі ня збыцца - я хачу:
- аб'ехаць увесь свет і падарожнічаць да канца жыцця, пажадана працуючы на Travel Channel ;) Пад ветразямі, на самалётах, на цягніках, на сваёй машыне. У кабіне самалёта і цягніка - абавязкова хоць раз!
- калі да наведаю ўсе краіны - абавязкова пабываць у космасе/на Луне
- кахання і натхнення, якія не пераўтворацца ў руціну ніколі
- навучыцца маляваць і стварыць свой мультсерыял
- спяваць у гурце Чытаць далей »
Дзіўна адчуваць гэтыя перамены на сабе. Усё як у сне, толькі гэты сон ніяк не сканчаецца.
Прыехала ненадоўга у Беларусь. Толькі ўжо вяртаючыся з Варшавы, па датах штампікаў я зразумела, што я была ТАМ цэлых 10 дзён!
А потым... напрыканцы выходных у Менску, якія адарвалі мяне ад рэчаіснасці, я складвала рэчы і калі знайшла квіточак з варшаўскага трамвая, а потым - манеткі, злотыя, стала так дзіўна, так незразумела, адкуль яны ўзяліся ў мяне ў руцэ, як прадметы з сна, якія матэрыялізаваліся нечакана і недарэчна. Так дзіўна назіраць, як перамешваюцца гэтыя сусветы, гэтыя кантэксты, гэтыя планеты… Вось зараз едучы ў цягніку ў Гомель з Менску, маючы ў кішэні зваротны квіток у Варшаву са стыкоўкай у Мінску, мне бясконца шчымліва ўнутры, бо гэты шлях у амаль у 1800 км цягнікамі за адну паездку ў Беларусь пужае і не хочацца ў яго верыць...
Сёння ўвесь дзень (учора толькі частку дня, а вось сёння адчула ўвесь смак!) ганяла па горадзе, з самай раніцы сідзела на тэлефоне, вызваньвала розных важных людзей, а потым спрабавала спланаваць іх адно за другім, каб не было накладак, каб іх не паблытаць і каб не забыць, хто па якой тэме і каго як завуць. Памер аператыўкі за сёння прымусова павялічыўся разы ў 4, і гэта як мінімум. Гэта як грандыёзны квэст ужывую! Сказаць, што я ў кайфу - не сказаць нічога. Я, відаць, сапраўды правільна абрала прафесію, ну і што няправільна абрала ўнівер і факультэт :) Але гэта ўжо няважна!
Шмат хочацца распавесці, але можа іншым разам. Але вынік маіх апошніх 4,5 месяцаў запаркі, адскіх растрат грошай і нэрваў - на фота. Шчаслівая, але пакуль не даходзіць :)
Пераезд, ага. Як і абяцала, вешаю фоты рэчаў на раздачу. Толькі забраць трэба хутка - цягам сённяшняга дня да 19 ці ў панядзелак да 19. Малочны шакалад вітаецца :)
Лот №1. Марцінсы, 38 памер (+цёплыя шкарпэткі). Ля носа дзірачкі, але ў астатнім усё выдатна, юзала 2 зімы.
Шмат чаго змянілася з падарожжа ў Інданэзію. Нават да фотак рукі не дайшлі яшчэ, як можаце заўважыць ;)
Зараз падводжу вынікі ва ўсіх сферах жыцця. Не пачынала гэта сама, але так атрымалася само сабой ад збегу абставінаў. Змянілася атачэнне, змянілася стаўленне да некаторых рэчаў, але я адчуваю, думаю і веру, што ўсё гэта прывядзе мяне да яшчэ больш цікавага перыяду жыцця. Як рада, што непатрэбныя людзі, людзі-якары, сыходзяць з майго жыцця, адчуваю, як на месца пустэчы, слабасцям і інтравертнасці прыходзіць святло, новыя людзі, новае светлаадчуванне, дакладней, у чымсці нават не новае, а даўно забытае старае, мая сапраўдная сутнасць, сапраўдная я замест мяне-зробленай-кімсці.
Дома ў Гомелі жыве вось такая пухнатая туса. Усё не было часу выкласці адфотаных чудзікаў, але вось, нарэшце. Глядзіце і, асабліва калі вы з Гомелю, выбірайце! Магчымая дастаўка ў Менск :)
І я патлумачу чаму. Так атрымалася, што першпачаткова мой твітэр быў , і пісала я там па-беларуску. Потым з нейкага перапуду вырашыла яго весці па-ангельску, таму той акаўнт пакінула для інгліш вершн, а потым вырашыла ўсё ж мець нешта на роднай (адной з!) і пасля нядоўгіх ваганняў зразумела, што па-беларуску ў мяне ўжо ёсьць блог (гэты), па ангельску твітэр – з нядаўніх часоў таксама, а вось па-руску – шыш. І нібыта ж раней па-руску размаўляла, і думала, дык чаго ж не папрактыкавацца ў мове, каб не забыць яе, матчыну як-ніяк, увогуле. Вось і атрымаўся ў мяне рускамоўны.
Ну і атрымала я з гэтага адну шкоду, бо не ўлічыла адну простую рэч: што калі вядзеш твітэр, думкі ўсе ў галаве пачынаюць праз некаторы час пачынаюць афармляцца вельмі лаканічна (140 сімвалаў максімум!) і… на той мове, на якой уласна кажучы потым я некаторыя з гэтых думак потым выдаю ў свет – у маім выпадку – па-руску… У выніку гаворка мая пагоршылася і атрасянілася, асабліва з самымі блізкімі, з якімі праводжу найбольш часу. Трасянка наадварот такая: мяккія шыпячыя, канчаткі рускія, словы некаторыя цалкам рускія па вымаўленні :( І брыдка і сорамна было ўвесь гэты час, ды і дагэтуль, калі сябе на гэтым лаўлю. Я ж яшчэ зараз з незнаёмымі людзьмі (у паліклініках, у транспарце) стала на аўтамаце па-руску размаўляць, ды і сама сабе штучна стварыла асяродак рускамоўны: з інструктарам па кіраванні і на курсах кіроўцаў :( Што з гэтым рабіць – ня ведаю. Напэўна, як калісці раіў адзін добры чалавек, “не рабіць з мовы загон”. Ну і каб палепшыць свой гутарковы стан, вырашыла перавесці твітэр на самую лагічную для мяне мову. Перажываю трохі за фолавераў-не_беларусаў, але ну што ж паробіш, даражэнькія! Выбачайце, калі што…