Архіў па тэгу ‘Братыслава’

Відэа з SICEE Bratislava

Насамрэч, гэта было знята яшчэ ў верасні, рабілася доўга ў вольны ад працы час (такое сапраўды бывае! замест сна О_о ;)), і дарабілася ўжо – оў-оў! – ажно 2 тыдні таму, а ў мяне ўсё не даходзілі рукі запосціць вынік! Ну, на ютубе ды вімеа яно ўжо даўно вісіць, але ж…

Фактычна гэта чацьвёртае зробленае ад пачатку да канца відэа, пятае змантаванае. Самай жэсьцю быў таймлайн у 10 хв (каб ютуб схаваў!) і падгонка гуку з дыктафона пад відэашэраг. Затое пракачалася не на жарт, ага. Эдзіюс харош, безумоўна, але штосьці падмывае з яго саскачыць. Напэўна тое, што я паняцьця не маю, як яго настроіць да рабочага стану на любым іншым кампе, бо мне з усталёўкай дапамагаў той, хто вучыў.

Атрымаўся нейкі полуфільм-полукліп, фіг паняць. Трэба выпрацоўваць стыль ролікаў. Але пакуль няма камеры, пастаянна страляць на здымкі і прасіць адлічбаваць касеты падзадаўбала. Але я ў працэсе вырашэньня гэтай праблемы ;) Усё! Глядзіце! Чакаю крытыкі і ўсётакое.

Чытаць далей »

Soviet Братыслава (фота)

Думала напісаць шмат літар + пару фотак, а атрымліваецца, што будзе наадварот :)

Так, тут насамрэч як у фільму “Eurotrip”! Тут усё выглядае як дома: саўковенька, чысьценька і адносна нядорага ў параўнанні з суседнімі Прагай і Венай. Дарэчы, у Вену я не паехала: прамяняла Вену на камп’ютарны стол з ІКЕА :) А цяпер няма на Вену ні часу, ні сіл.

Да Братыславы ехалі гадзіны 3: там добрая траса, клёвы бензін, на ўездзе заплацілі 5 эўра за праезд па аўтабане, невялічкія горы. Тут дзіўна! З аднога боку, усе кошты ў эўра і гэта трымае ў пастаянным стрэсе. З іншага боку – кошты амаль у 2 разы меньш, чым у суседняй Празе. Плюс – паўсюль хрушчоўкі, горад сам невялічкі, цэнтр – аддалена падобны на Белград, але хіба што вельмі аддалена… Ніякіх асацыяцый наконт гэтага горада! Але штосьці ў ім ёсьць… Гэткі Менск будучыні: усё саўковае, але ўсё па-эўрапейску! :)

братислава

Чытаць далей »