Tagged: Блогі

Нарэшце я пачынаю фотапосцінг пра Турцыю. То бок, працягваю свае сціплыя пачынанні пару дзён таму.

На другі дзень нам надакучыла ў Анталіі, мы паехалі на захад краіны, у маленькі прыморскі горад Фетхіе. Дарога была праз горы. Маленькі аўтобусік вёз нас з хуткасцю пад 90 па крутой горнай дарозе, зрабіў вялікі прыпынак на 15 хв пасярод шляху, ехаў каля 4 гадзін і каштаваў 18 лір (9 эўра).

Чытаць далей

Учора я ўжо ўзгадвала свой канфлікт з нашым цудоўным мабільным аператарам Life:), які з'явіўся на беларускай зямлі ня так ужо і даўно, каб выклікаць на сябе буры крытыкі і незадавальнення абанентаў.

Я доўга заплюшчвала вочы на хібы мабільнай сувязі, ну, думаю, аператар малады, хутка разаўецца і ўсё будзе супер. Увесь час (амаль 2 месяцы) маю душу саграваў мабільны нэт, якім life:) карміў сваіх абанентаў па вельмі нізкіх коштах: у мяне было некалькі пакетаў "Інтэрнэт 100", а задавальненню не было межаў, калі, выязжаючы некалькі разоў за мяжу,  я і там была на сувязі ў нэце! Добры лайф, аказваецца, лапухнуўся і ўсе гэтыя два месяцы прадастаўляў GPRS-роўмінг па ўнутраных (!) тарыфах у любой краіне! Думаю, гэта заўважыла даволі мала абанентаў, але тыя, хто заўважылі, юзалі гэтую магчымасць на ўсю катушку, а ў падарожжах мабільны блогінг цікааавы)

Чытаць далей