Гэты год быў цудоўны! Такіх яскравых і шчасьлівых гадоў у мяне раней, напэўна, яшчэ не было. І не пакідае адчуваньне, што гэта толькі пачатак да яшчэ лепшага, яшчэ шчасьлівейшага! Усім вам зычу такога пачуцьця напярэдадні запаветнага моманту 00:00:00 01.01.2010! Усім вам жадаю такіх гадоў, якім быў для мяне 2009!
Вынікі падводзіць ня хочацца гэтак жа, як і ня хочацца гэты год адпускаць. Але ж гэта ўжо блогерская традыцыя, то прыйдзецца:
Гэта для тых з вас, у каго пры слове "твітэр" пачынаецца нэрвовы цік, мандраж, крапіўніца і дыарэя. Усё для вас!
Іх адказ Твітэру
Чуецца сэрцам ды нэрвамі, апантаныя мікраблогеры шмат каго ўжо давялі да апошняй стадыі агідлівай нянавісьці. Замест кніжак у траліках ды ўборных чытаюцца твіты, замест узбураных званкоў сябрам пішуцца CapsLock’aвыя твіты, твіты ядуцца на абед, твітамі высіраюцца і твітамі ж падціраюцца. Але, як бы ты ні запырскваў інтэрнэт-гікаў сьлінай сваіх аргумэнтаў, у недалекай будучыні і табе прыйдзецца далучыцца да мікраблогерскай касты – інакш будзе нельга.
Усе ж такі неяк няёмка юзаць сэрвіс, які некалі таптаў нагамі… Дзякуй Інтэрнэту, ёсьць шмат альтэрнатываў ці, калі хочаш іх так назваць, “пратэстаў” Твітэру.
“Пагаўкацца” на яго можна ў макраблогу . Гэта фіча для, тых, хто ня ўмее пісаць мэсэджы карацей за 1400 сымбаляў. Паглядзеўшы на дызайн і функцыянал сайту, непазьбежна азадачышся пытаньнем: гэта што, Twitter? Адказ на яго вельмі канкрэтны і .
Пазаводзьце ж сабе, залатыя вы мае, твітэр-акаўнты! Каго змагла ўжо зацягнула, але шмат каго з вас там рэальна не хапае, паверце! Гэта вельмі цікава, гэта вам не блог-пасты страчыць і фрэнд-стужку чытаць раз на тыдзень, і тое, калі час вольны ёсьць. І паспрабуй яшчэ прачытай усё, калі фрэндоў шмат! Джойн, чакаю вельмі-вельмі! І фолаўце (=зафрэнджвайце;)) , каб я не прапусціла вашае з'яўленьне там ;) Чытаць далей
ІББшны сэмінар здзіўляе цікавасцю і шматбаковасцю. А яшчэ тут вельмі клёвыя трэнеры! Мы ўсе ўжо раззнаёміліся і ўсьміхаемся адно аднаму, што ў цэлым рэдкасць на сэмінарах у Беларусі, імхо. Мы "праходзілі" twitter, friendfeed, delicious, soundcloud, а ўчора, як можна здагадацца, flickr падарыце мне нехта платны акаўнт
Напэўна, я не буду злоўжываць гэтым часта ў блогу, але сённяшняе заданне - слайдшоў :)