Ну вось. Напэўна, гэта мой апошні візіт на фізфак на гэты год. Не вышэйшая адукацыя, а бясплатны атракцыён "падмані дзяржаву"! На гэты раз хадзіла да нам. дэкана, які валодае інфармацыяй па навучальных праграмах і працэсах.
Як мне падказалі ў адным з папярэдніх пастоў, я вырашыла паспрабаваць удачу ў апошні раз: аднавіцца на бюджэт, але не на педагога, а на інжынера на маёй жа кафедры. Нам. дэкана доўга думаў (і сказаў мне, што больш хітрых варыянтаў пазбегнуць размеркавання ён на фізфаку яшчэ не сустракаў ;)), але потым сказаў так: я, канешне, магу паступіць наноў на 3 курс на кваліфікацыю інжынер, і гэта будзе як дадатковая адукацыя, платная прыпіска да асноўнага дыплома па маёй кваліфікацыі "фізік-педагог", бо як толькі я абараняю на фізфаку дыплом, я аўтаматычна яго атрымліваю па гэтай самай кваліфікацыі (педагог), а не па платнай інжынернай, і, адпаведна, усё роўна паеду ў родны Гомель вучыць дзяцей чыстаму-светламу за 200 тыс. быраў.
![HOLGA [20] HOLGA [20]](http://farm9.staticflickr.com/8024/7210580508_36b454ce5b_t.jpg)
![HOLGA [19] HOLGA [19]](http://farm8.staticflickr.com/7096/7210583768_17b6fbc643_t.jpg)
![HOLGA [18] HOLGA [18]](http://farm9.staticflickr.com/8025/7210587084_d7bc9a702d_t.jpg)
![HOLGA [17] HOLGA [17]](http://farm8.staticflickr.com/7087/7210589786_983262f6c4_t.jpg)
![HOLGA [16] HOLGA [16]](http://farm6.staticflickr.com/5348/7210592754_65578a1817_t.jpg)





