Tagged: баркэмп

Я вырашыла не ганяцца за гарамычнымі ўдзельнікамі з дыктафонам, а ўзяць адзіны, але грунтоўны каментар наконт таго, што такое Медыябаркэмп, чаму людзі ня ведалі, куды едуць, адкуль такая назва, дзе будзе праходзіць наступны Медыябаркэмп і што на ім робяць паэты :)

Чытаць далей

Ну не пасьпяваю я ўсё выкладваць своечасова, ну нічога ў гэтым няма дзіўнага і страшнага! :)

Затое надыходзіць час для запозненых успамінаў, настальгіі і тых самых пачуцьцяў, што былі там...

Па просьбах некаторых з вас: што было на Медыябаркэмпе? Трохі ўражаньняў + аналіз:

Гэта быў адзін з самых лепшых баркэмпаў у эмацыйным плане: праўду казаў Аляксей Крывалап, арганізатар Медыябаркэмпа, што мора, дарога да мора і тое самае мора ў якасці сурпрыза - усё гэта надало спецыфічную станоўчую атмасферу ўсяму мерапрыемству і ўсёй тусоўцы. Мне не былі патрэбныя нават шыкоўныя прэзентацыі і даклады ад мегагуру - мне было дастаткова быць унутры гэтай вялікай медыйнай падзеі, быць ейнай часткай! Чытаць далей

Ну вось, у заначцы яшчэ сотня з лішнім фотак з Медыябаркэмпа ў Нідзе, значыць, трэба актыўней з вамі дзяліцца ;)

Чытаць далей

У гэтым годзе я некалькі разоў сустракала занадта ўжо летне-цёплую вясну, і кожны раз - у іншым горадзе. А зараз на Беларусь навалілася - не пабаюся гэтага слова - лета, а за вакном нешта страшна непадобнае на цёплы і радасны сезон... Дажджыць цэлы дзень з перарывамі на вецер...

Чытаць далей

Увечары - самалёт на Маскву, потым - на Баку, на Баркэмп Касьпіян.

Пабачым, ніколі не была так далёка і так паўднёва. Шчаслівыя вы ўсе, у каго будзе наступная ноч - у нас яна з'ядаецца гадзіннай розніцай. У Маскве - мароз, а там - каля +15: дылема з верхняй вопраткай. Чытаць далей

Забрала візу з амбасады (халоў, шэнген!) і набылі квіткі на Barcamp Caspian у Баку. Нарэшце я пагляджу на начную Маскву з самалёціка ;)

Чытаць далей

Хай і са спазьненьнем, але вось рэшта фотак з Barcamp Baltics - абсэнт-туса і апошні дзень :)

Ігар, гэта каб ты не скардзіўся, што цябе на фотах мала было:

Чытаць далей

Я дзіка хвор, усю дарогу ў крэйзі бел-бусе давілася сіропам ад кашлю, сёньня галава ўжо не баліць, затое кроў з носа кожныя пару гадзін. Але спрабую выглядаць бадзёра, і нават трошкі атрымліваецца (Ігарок, дзяк за фота) :)

П.С. У гэты раз мне не так цікава, як год таму. Правы тыя, хто кажа "калі вам нецікава на Баркэмпе, вы вінаваты самі" :) Я без кампа, таму мае фоты будуць толькі ў панядзелак, калі вярнуся жывой.

Старонка 2 з 212