Tagged: баркэмп

Паглядзіце, якія вы сімпатычныя атрымаліся! Ідэя нарадзілася спантанна, дапамажыце мне падпісаць твары :) Пакуль для сіметрыі не падпісвала нікога. P.S. Хто хоча ў такім жа фармаце ўвайсці ў гісторыю - шукайце мяне заўтра пасля сняданка перад ад'ездам.

Чытаць далей

Пакуль толькі фота! Тэкст і яшчэ адзін фотасэт - хутка! ;)

P.S. Гэта лепшы з усіх баркэмпаў, дзе я была, шчыра!

Чытаць далей

Ужо была двойчы, і буду яшчэ не раз. Напярэдадні Медыябаркэмпа 2011 вырашыла пабалаваць усіх невыданымі фоткамі мінулых год ;)

Ужо зараз хачу падзякаваць арганізатарам, асаблівая падзяка Аляксею Крывалапу. Кожны год - новыя ідэі і новыя фішкі у, падавалася б, і без таго прадуманым да дробязяў мерапрыемстве! Гэта найлепшы штогодні баркэмп, які мог быць у беларусаў, дзякуй!!! :)

Mediabarcamp 2010 [leftovers.4]

Чытаць далей

Лавіце яшчэ порцыю фотак з Балтыкі/івэнта. Вырашыла, што лепш я выкладу неапрацаванымі зараз, чым апрацаванымі праз паўгады ;)

Чытаць далей

Насамрэч, гэта было знята яшчэ ў верасні, рабілася доўга ў вольны ад працы час (такое сапраўды бывае! замест сна О_о ;)), і дарабілася ўжо - оў-оў! - ажно 2 тыдні таму, а ў мяне ўсё не даходзілі рукі запосціць вынік! Ну, на ютубе ды вімеа яно ўжо даўно вісіць, але ж...

Фактычна гэта чацьвёртае зробленае ад пачатку да канца відэа, пятае змантаванае. Самай жэсьцю быў таймлайн у 10 хв (каб ютуб схаваў!) і падгонка гуку з дыктафона пад відэашэраг. Затое пракачалася не на жарт, ага. Эдзіюс харош, безумоўна, але штосьці падмывае з яго саскачыць. Напэўна тое, што я паняцьця не маю, як яго настроіць да рабочага стану на любым іншым кампе, бо мне з усталёўкай дапамагаў той, хто вучыў.

Атрымаўся нейкі полуфільм-полукліп, фіг паняць. Трэба выпрацоўваць стыль ролікаў. Але пакуль няма камеры, пастаянна страляць на здымкі і прасіць адлічбаваць касеты падзадаўбала. Але я ў працэсе вырашэньня гэтай праблемы ;) Усё! Глядзіце! Чакаю крытыкі і ўсётакое.

Чытаць далей

Чарговы падвід БарКэмпа, які абсалютна новы для мяне і для большасці з вас, я ўпэўненая :) Ідэя ... у абмене ідэямі :)

Чытаць далей

Photos from SICEE, 1st day.

Працоўныя моманты ;)

social innovation camp central eastern europe

Чытаць далей

Sicamp is incredible! I love this athmosphere, this people, this ideas and this organizers!

Creative time! Working-hard time! Innovation time! This is exactly what I need ;)

Сікэмп ідзе, а сіл меньш не становіцца ;) Выкладаю частку фотак з першага дня, enjoy!

social innovation camp central eastern europe

Чытаць далей

Думала напісаць шмат літар + пару фотак, а атрымліваецца, што будзе наадварот :)

Так, тут насамрэч як у фільму "Eurotrip"! Тут усё выглядае як дома: саўковенька, чысьценька і адносна нядорага ў параўнанні з суседнімі Прагай і Венай. Дарэчы, у Вену я не паехала: прамяняла Вену на камп'ютарны стол з ІКЕА :) А цяпер няма на Вену ні часу, ні сіл.

Да Братыславы ехалі гадзіны 3: там добрая траса, клёвы бензін, на ўездзе заплацілі 5 эўра за праезд па аўтабане, невялічкія горы. Тут дзіўна! З аднога боку, усе кошты ў эўра і гэта трымае ў пастаянным стрэсе. З іншага боку - кошты амаль у 2 разы меньш, чым у суседняй Празе. Плюс - паўсюль хрушчоўкі, горад сам невялічкі, цэнтр - аддалена падобны на Белград, але хіба што вельмі аддалена... Ніякіх асацыяцый наконт гэтага горада! Але штосьці ў ім ёсьць... Гэткі Менск будучыні: усё саўковае, але ўсё па-эўрапейску! :)

братислава

Чытаць далей

Я вырашыла не ганяцца за гарамычнымі ўдзельнікамі з дыктафонам, а ўзяць адзіны, але грунтоўны каментар наконт таго, што такое Медыябаркэмп, чаму людзі ня ведалі, куды едуць, адкуль такая назва, дзе будзе праходзіць наступны Медыябаркэмп і што на ім робяць паэты :)

Чытаць далей

Старонка 1 з 212