Музей Манас, ён жа абеліск і музей Незалежнасці Інданэзіі. Даведалася менавіта там, што Інданэзія толькі ў 1945 годзе атрымала незалежнась ад галандцаў, і ад тых часоў краіна квітнее і размнажаецца :)
цягнік да ст. Мост
Музей Манас, ён жа абеліск і музей Незалежнасці Інданэзіі. Даведалася менавіта там, што Інданэзія толькі ў 1945 годзе атрымала незалежнась ад галандцаў, і ад тых часоў краіна квітнее і размнажаецца :)
Я ўжо не памятаю, які гэта быў паверх. Але там, у Джакарце, я ўпершыню пабачыла сапраўдныя хмарачосы, і тое не адразу гэта зразумеўшы. Больш за 20 мільёнаў насельніцтва ў горадзе і бліжэйшым прыгарадзе, а ўражанне вялікага горада да мяне прыйшло ўжо пачынаючы з гэтага віда з вакна. Чытаць далей
Фота для прыцягнення ўвагі ;) У мяне вялікія неразабраныя архівы, і я бяруся за іх, ага!
Раз ужо ў мяне доўгачаканая шырокая тэма ў блогу + вярнуўся ў сябе адрэмантаваны працоўны комп, я буду зараз посціць фоткі люта-бешана, рыхтуйцеся і не пужайцеся ;) Ну і я нібыта іду на папраўку і можна сказаць амаль здаровая. Калі не па заключэнні дактароў, то прынамсі паводле інтуіцыі і паказнікаў тэрмометру! Дзякуй тым, хто перажываў.
Дазволю сабе невялічкі трэйлер да наступных фотак і расповедаў пра Інданэзію! Проста сённяшні дзень быў настолькі поўны эмоцыяў, а таксама новых думак, ідэяў і ... ну, ня ведаю, унутранняга абнаўлення проста нейкага! Як заўжды, мае ўнутраныя "землятрусы" правакуюць моцныя візуальныя карцінкі. Ня ведаю, ці перадаюць нешта гэтыя фоткі, але нейкую долю перадаюць дакладна :) Далей будзе болей, а пакуль вось парачка:
Усе 24 гадзіны шляху правяла як ў сіропе, не разумеючы, што ўсё адбываецца са мной... Спачатку быў пералёт у Франкфурт, потым 6 гадзін у аэрапорце, потым - доооооўгі і зусім не такі прыемны, як у мінулы раз да Бангкока, 14 гадзінны пералёт з пасадкай у Сінгапуры.
... гэта для тых, хто цікавіўся ў мяне, як я патрапіла ў Тайланд :) Мой рэцэпт просты - participation! Удзел і актыўнасць! Вось потым не кажыце мне, што ў вас не было магчымасці зганяць у Джакарту!
Што такое дэмакратыя для цябе? Распавядзі ўсім – і стань удзельнікам Сусьветнай моладзевай асамблеі ў Інданэзіі!
Моладзевы сусьветны рух за дэмакратыю () распачынае конкурс эсэ для моладзі з усіх краінаў свету, у тым ліку і для маладых беларусаў. У Сусветным конкурсе эсэ будуць вызначаны па 3 пераможцы з кожнага рэгіёна: Азія, Цэнтральная і Усходняя Эўропа, Сярэдні Усход і Паўночная Афрыка, Лацінская Амерыка і Карыбы і Цэнтральная Афрыка. 15 лепшых аўтараў будуць запрошаныя на самую вялікую сустрэчу дэмакратычных моладзевых актывістаў: Шостая Асамблея Сусьветнага руху за Дэмакратыю ў Джакарце, Інданэзія, у красавіку 2010.
Чытаць далей
Учора была так замілаваная кваканьнем пад вакном, што не стрымалася, і паспрабавала запісаць падкаст. Што атрымалася - тое атрымалася. Мову на рподзе паспрабую мяняць, пісаць і на расейскай таксама. Першы - па-беларуску. Паслухайце тое, што зараз слухаю я ;)
Уххх! Я на сувязі! Даляцела без прыгодаў, упершыню так далёка, перад вылетам трэслася што асінавы ліст чагосьці, але ўсё ок :) Тут капец! Я нават ня ведаю, як гэта ўсё адным сказам апісаць!
Першыя ўражаньні:
Франкфурцкі аэрапорт. А вось крылатая машынка, у якой я правяла 10 гадзін. Упершыню так доўга ляцела, стромна было жахліва па-шчырасьці... Са мной сідзелі двое сінгапурца, ляцелі на гэтым жа самалёце ў Куала-Лумпур (а ў Бангкоку быў ягоны прыпынак на дазапраўку). Бегалі ўвесь час у прыбіральню, у выніку пусцілі мяне да вакна, каб не падымаць болей. Я ўсю дарогу прыадчыняла заслонку на вакне (якая мусіла быць зачыненай, як аказалася), каб дачакацца світаньня, якое было з майго боку, але не дачакалася і заснула: уночы круцілі Slumdog Milioner, было крута адчуваць фізічнае набліжэньне да Мумбая і глядзець на яго ў тэлевізары :) Мы ляцелі дзесьці пад Беларусьсю, паміж Адэсай і Кіевам, потым я адзін раз прачнулася над Каспійскім морам, а потым ужо толькі над Бірмай. Світаньне праспала :( Затое бачыла Меркурый, гэта быў дакладна ён! Нарэшце! У самалёце круцілі такую клёвую музыку ў навушніках, што я захацела весці музычную перадачу на радыё :)

У небе былі нерэальныя карцінкі!...
Сёння ўсю ноч сніліся жахі, як я спазняюся на самалёт: ну, гэта пад уплывам глабальнага спазнення нядаўна ў Вільню (хоць і скончылася ўсё добра).